Віктар Казько - Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомага беларускага празаіка Віктара Казько ўвайшлі эсэістыка і публіцыстыка апошніх гадоў. Вастрыня і надзённасць, боль за родную зямлю і краіну, мову і культуру – адметнасьць і гэтага зборніка і ўсёй творчасьці Віктара Казько.

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

То з вышыні нябёс лілася ўжо на яго кроў бусла і бусліх, мёртвых, абезгалоўленых, як лілася яна з цела чалавека ў сталінскіх катавальнях ва ўнітазы ў прыбіральнях. Разлучаныя з жыццём птушкі ўсё ж паспелі выкінуцца з гнязда і, акрапляючы крывёю лістоту і вопратку сваіх забойцаў, спланіраваць на зямлю, упасці пад дубам каля ног магутнага ўладара, цара прыроды – чалавека. Бусел і бусліха, бацькі. А трое маладых вінтом пайшлі ў неба, да сонца. Трое птушанят – вялікая рэдкасць для звычайна нешматлікай буслінай сям’і. Але год той удаўся надзвычай спрыяльны для працягу буслінага роду. Старыя буслы прадбачылі, ведалі аб гэтым яшчэ вясной. I таму ні адно яйка не выграблі з гнязда, не скінулі на зямлю, захавалі і жыццё ў зародку. Спадзяваліся, усіх пракормяць, дагледзяць, паставяць на крыло, кінуць у неба. З вышыні неабсяжных нябёс, птушынага палёту, яны абдымуць сваімі белымі крыламі гэтую зялёную зямлю. I яны абнялі яе, засланілі, здавалася, само сонца. I нібы баючыся за яго, паляўнічыя зноў ускінулі ўгару стрэльбы, усе разам цяпер. I грымнуў залп. I з сонечнай высі вярнуліся на зямлю птушкі. Мёртвымі. Так ніколі і не зведаўшы цёплых краін, не пабываўшы ў выраі. Іх вырай завяршыўся там, дзе яны пачаліся, сталі сведкамі першага і апошняга ў іх жыцці палявання чалавека на звера і птушку. Паляўнічыя ж, што атабарыліся пад дубам, пасля такога паспяховага выпрабавання сваіх стрэльбаў увайшлі смак. Што ні кажы, а вялікая справа стрэльба, калі яна ёсць – павінна страляць. I яны, падсілкаваўшыся, папоўнілі, канечне, боезапас, зноў арганізавана, амаль што строем рушылі ў прасцяг палескіх лугоў і дуброў. Паляванне працягвалася. На схоне дня, на захадзе сонца сутыкнуліся з вялізнай буслінай чарадой. Буслы рыхтаваліся да выраю, развітваліся з зямлёю, што адарыла іх жыццём і крыламі, радасцю і замілаваннем вышыні і палёту, пэўна, абяцалі ёй вернасць у чужым краі. Абяцалі вярнуцца на зямлю продкаў, маладыя – стаць тут бацькамі: нарадзіць падобных сабе на мілай сваёй бацькаўшчыне – радзіме. Ды дзе там, шмат каму з іх у той дзень былі назаўсёды мёртва падрэзаны крылы.

Трымаючыся згодна дыспазіцыі свайго месца ў ланцугу, паляўнічыя ахапілі чараду з бакоў, працягвалі такое ўдалае адкрыццё паляўнічага сезона. Залпамі і адзіночнымі стрэламі на выбар і ў самую гушчу, у чараду, каб пакласці не аднаго нейкага бусліка, а адразу некалькі. Білі ўлёт тых, хто паспеў падняцца ў неба, і на зямлі, тых, хто імкнуў уцячы ці ў аслупяненні прыстыў на месцы. Білі, як каму дазвалялі іх паляўнічае званне і годнасць. Падразалі шротам крохкія чырвоныя ногі ўцякачам, абстрыгалі скіраваныя ў палёт галовы, уганялі свінцовы шрот у адчыненыя дзюбы тых, што крычалі, пратэставалі. Усім давалі панюхаць, чым пахнуць іх стрэльбы, гома сапіенсы, чалавекі разумныя. Абсякалі крылы лятучым ужо, вымушалі іх каменем падаць на зямлю, сцвярджаючы тым самым адкрыты чалавекам закон зямнога прыцягнення. Закон чалавека ўзброенага, што так горда ідзе са стрэльбаю ў руках у новае тысячагоддзе, трэцяе тысячагоддзе ад нараджэння Хрыста…

Усяго за адзін вечар на адной лугавіне каля рэчкі Прыпяць было расстраляна каля паўсотні буслоў. Такія вось Курапаты жніўня месяца перабудовачнага 1988 года. I сатварылі іх людзі ў найвышэйшай ступені добранадзейныя, добрапрыстойныя, правераныя, бо сёння першаму стрэчнаму-папярэчнаму стрэльбу не пакінуць, не дадуць на яе дазволу. Нашы з вамі сучаснікі. Паўсотні буслоў расстраляна на лугавіне дзеля адной толькі забавы. Ні аднаго з іх не ўзялі, не з’елі, не выкарысталі нават для чучала. Усе як адзін буслы засталіся ў якасці сведак таго, на што здольны чалавек. Жыхары навакольных вёсак, калі да іх дайшлі першыя чуткі аб гэтым паляванні, не далі ім веры. Групамі і па адным прыходзілі паглядзець: ці не хлусіць пагалоска – грэх жа, грэх. На Беларусі бусел – святая птушка, таму і ходзіць па зямлі, як той дзед, у белай світцы. Бязгрэшныя мёртвыя сведкі былі ўсе ў наяўнасці. Ні адзін не адмовіўся ад сваіх паказанняў, не ажыў, не збег, нікуды не зляцеў з лугу, смерцю сваёй засведчылі: было. Але ўсё роўна, бачачы ўсё на свае вочы, не хацелася даваць веры, прызнавацца, што такое магчыма ў нашы дні. I таму, пэўна, ніхто з вяскоўцаў нікуды нікому не заявіў. I што заяўляць, каму скардзіцца, калі нешта падобнае адбылося некалькі гадоў назад з бабрамі. Адплакалі сваё на гэтых пакутных палескіх берагах палескія бабры і зніклі, звяліся на бабровыя шапкі. Нешта падобнае пасля сусветна вядомага красавіцкага чарнобыльскага атамнага залпа па Белай Русі было і з ракамі. Ноччу яны пакінулі раку і выпаўзлі на бераг, як чорныя манахі, шкробаліся адзін аб аднаго чорнымі панцырамі-сутанамі і зайшліся на сушы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x