Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1929, Издательство: Белдзяржвыд, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адзін сярод дзікуноў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін сярод дзікуноў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

hps Цікавы
аповяд
(
выбітнага
вучонага і
hps вандроўніка мінулага
стагоддзя
Мікалая
Міклуха
-
пра сваё знаходжанне
сярод
папуасаў

карэнных
жыхароў
Новай
Гвінеі.

Адзін сярод дзікуноў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін сярод дзікуноў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лік тубыльцаў усё павялічваўся. Мабыць, другая вёска была недалёка і трывога, якую я выклікаў сваім прыходам, перадалася і туды. Невялікі натоўп абкружыў мяне. Двое ці трое гаварылі вельмі гучна і неяк варожа пазіралі на мяне. Пры гэтым, нібы ў падмацаваньне сваіх слоў, яны махалі дзідамі. Адзін з іх быў такі нахабны, што дзідай пры нейкім сказе, якога я, бязумоўна, не зразумеў, раптам размахнуўся і ледзь-ледзь не папаў мне ў вока ці ў нос. Яго рух быў надзвычайна хуткі і, зразумела, ня сам я ўхіліўся ад параненьня, таму што я не пасьпеў нават зрушыцца з месца. Аднак, спрыт і вернасьць рукі тубыльца былі такія, што ён пасьпеў спыніць сваю дзіду ў некалькіх сантымэтрах ад майго твару. Я адышоў крокаў на два ў бок і мог пачуць некалькі галасоў, якія,— як мне можа здалося,— не ўхвалялі такога ўчынку тубыльца.

У гэтую хвіліну я пахваліў сябе за тое, што пакінуў рэвольвэр дома, бо я ня мог быць упэўненым, што буду спакойны, калі мой супраціўнік уздумае зрабіць так яшчэ раз. Маё становішча было кепскае, я ня ўмеў гаварыць з тубыльцамі, таму мне лепш было-б пайсьці. Але мне страшна захацелася спаць, а дамоў было далёка. Чаму-ж ня легчы спаць тут? Усё роўна, бо я ня мог гутарыць з тубыльцамі і яны не маглі мяне зразумець!..

Ня доўга думаючы, я аблюбаваў месца ў цяньку, прыцягнуў туды новую мату і з вялікім здавальненьнем расьцягнуўся на ёй. Было вельмі прыемна заплюшчыць стомленыя сонечным сьветам вочы. Аднак, мне прышлося зноў расплюшчыць іх, бо трэба было пашукаць чаго-небудзь падкласьці пад галаву, потым разьвязаць шнуркі чаравікаў і расьперазаць пояс. Я бачыў, што тубыльцы спыніліся паўкругам наводдаль ад мяне, пэўна ў зьдзіўленьні ад майго ўчынку і чакаючы, што будзе далей.

Перад тым, як зноў заплюшчыць вочы, я бачыў таго самага тубыльца, які ледзь не параніў мяне. Ён стаяў недалёка і разглядаў мае чаравікі.

Я прыпомніў усё, што адбылося, і падумаў, што ўсё гэта магло-б скончыцца вельмі сур’ёзна. У мяне мільганула думка, што, быць можа, гэта толькі пачатак, а канец яшчэ наперадзе. Але калі ўжо суджана мне быць забітым, то ці ня ўсё роўна, ці будзе гэта стоячы, седзячы, лежачы на маце ці ў сьне! Потым мне прышло ў галаву, што было-б толькі невялікім здавальненьнем, калі-б за гэта страцілі жыцьцё некалькі тубыльцаў. І я быў здаволены, што ня ўзяў з сабою рэвольвэра...

Засынаючы, я прыслухоўваўся да галасоў птушак. Голькі праразьлівы крык лётаючых лары [ 16 16 Асобны від папугаў. ] некалькі разоў прымушаў мяне прачнуцца. Трэск цыкад [ 17 17 Казюлькі накшталт нашых конікаў. ] зусім не перашкаджаў мне і нават баюкаў. Мабыць я хутка заснуў, бо ўстаў вельмі рана і гадзіны дзьве ішоў ў бок сонца. З няпрывычкі я адчуваў вялікую зморанасьць і асабліва стомленыя былі ў мяне вочы ад яскравага дзеннага сьвету.

Я прачнуўся, праспаўшы больш за дзьве гадзіны. Расчыніўшы вочы, я ўбачыў некалькі тубыльцаў, якія сядзелі вакол маты ў двух кроках ад мяне. Яны жавалі бэтэль і гутарылі ў паўголаса. Яны былі бяз зброі і глядзелі на мяне ўжо ня так панура. Я вельмі пашкадаваў, што яшчэ ня ўмею гутарыць з імі. Я наважыў ісьці дамоў і таму пачаў прыводзіць у парадак свой гарнітур. Гэта зацікавіла тубыльцаў. Урэшце я ўстаў, кіўнуў галавою ў розныя бакі і пашоў дахаты.

Пасьля шостае гадзіны вечарам узьняўся вецер з шкваламі [ 18 18 Бура, віхор. ] і дажджом. Тэмпэратура хутка зьнізілася. Тут робіцца ўжо цёмна а 7-й гадзіне, і калі ня сьвеціць месяц, бывае такая цемра, што хату нельга пазнаць нават у чатырох кроках ад яе.

Мурашкі тут выводзяць мяне з цярплівасьці. Яны поўзаюць па галаве, залазяць у бараду і балюча кусаюцца. Бой быў да таго скусаны і так паразьдзіраў пакусаныя месцы, што ў яго распухлі ногі і адна рука была ўся ў ранах. Я абмыў раны разьведзеным нашатырным сьпіртам і больш глыбокія перавязаў з карболкай. Вечарам прышоў да мяне Туй і выпрасіў у мяне сякеру, бо яму трэба было нешта пасячы. Ён абяцаў хутка вярнуць сякеру, і я пасьпяшыў выканаць яго просьбу, бо цікава было даведацца, што выйдзе з гэтае мае даверлівасьці. Але цікавей за ўсё тое, што мы ўжо разумелі адзін другога, хоць я яшчэ і ня ведаў тубыльскае мовы.

Туй хутка прынёс мне бамбус, але пра сякеру нічога не сказаў. Я падумаў, што кнігі і малюнкі павінны здавацца тубыльцам нечым асабліва страшэнным. Многія ўсталі і хацелі ісьці, калі я паказаў ім малюнак з нейкай ілюстрацыі. Яны прасілі мяне хутчэй занесьці гэты малюнак ў хату і супакоіліся толькі тады, калі я гэта зрабіў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін сярод дзікуноў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін сярод дзікуноў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адзін сярод дзікуноў»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін сярод дзікуноў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x