• Пожаловаться

Мікалай Міклуха-Маклай: Адзін сярод дзікуноў

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Міклуха-Маклай: Адзін сярод дзікуноў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1929, категория: Детские приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Мікалай Міклуха-Маклай Адзін сярод дзікуноў

Адзін сярод дзікуноў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін сярод дзікуноў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

hps Цікавы аповяд ( выбітнага вучонага і hps вандроўніка мінулага стагоддзя Мікалая Міклуха - пра сваё знаходжанне сярод папуасаў — карэнных жыхароў Новай Гвінеі.

Мікалай Міклуха-Маклай: другие книги автора


Кто написал Адзін сярод дзікуноў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адзін сярод дзікуноў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін сярод дзікуноў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сапраўды, як толькі корвэт зьнік з вачэй, на суседнім мыску паказаўся натоўп папуасаў. Яны скакалі і беглі ў кругі. Рухі іх былі падобны да нейкіх скокаў — прынамсі ўсе яны рабілі адны і тыя-ж рухі. Раптам усе спыніліся ды пачалі глядзець у мой бок. Магчыма, што адзін хто з іх заўважыў расійскі сьцяг ля маёй халупы. Яны зьбегліся ў кучку, пагутарылі, потым зноў нешта пракрычалі ў мой бок ды схаваліся.

Трэ’ было зараз-жа пачаць разьбіраць рэчы. Ад зморанасьці, хваляваньня і дзьвёх амаль бяссонных ночай я адчуваў сябе вельмі кепска. Хутка прышоў Туй даведацца, астаўся я ці не? Ён ужо ня так прыхільна, як раней, пазіраў на мяне і падазронна аглядаў маю хатку. Ён хацеў увайсьці ў яе, але я мігамі і словам «табу» [ 14 14 Табу — забарона. Распаўсюджаны звычай, заведзены жрацамі, каб надаць таямнічасьці ды сьвятасьці розным рэчам. ] спыніў яго. Ня ведаю, што на яго зрабіла ўплыў, ці мае мігі, ці слова, але ён вярнуўся на сваё месца. Туй на мігі пытаўся ў мяне, ці вернецца корвэт. Я адказаў, што вернецца. Каб адчапіцца ад гасьця, які перашкаджаў мне разьбіраць рэчы, я прасіў яго (я ўжо ведаў пару дзесяткаў слоў) прынесьці мне какосавых арэхаў і падараваў яму кавалак чырвонай тканіны.

Ён зараз-жа пашоў, але праз гадзіну вярнуўся з двума хлопчыкамі і адным дарослым папуасам. Усе яны амаль нічога не гаварылі і твары іх былі сур’ёзныя. Нават маленькі хлопчык, гадоў сямі, вельмі задумённа глядзеў на нас. Туй лёг і паспрабаваў заснуць, ці прынамсі рабіў такі выгляд, і пільна сачыў за ўсімі маімі рухамі, тымчасам як я, не зьвяртаючы ўвагі на гасьцей, наводзіў парадак у сваім новым памяшканьні.

Туй зноў абышоў усе міны і падазронна паглядзеў на падважнікі з прычэпленымі каменьнямі ды вяроўкамі. Яны, відаць, надта цікавілі яго, але ён ня адважваўся блізка падыйсьці да іх. Нарэшце, ён разьвітаўся з намі, пры гэтым неяк дзіўна кіўнуў назад і сказаў нешта, чаго я, аднак, не разабраў і не пасьпеў запісаць. Я з першага-ж дня знаёмства з папуасамі заўсёды меў у кішэні запісную кніжку, куды запісваў у кожным зручным выпадку словы тутэйшае мовы.

Туй хутка пашоў, але праз некаторы час нехта моцна і працяжна засьвістаў. З-за кустоў вышаў цэлы натоўп папуасаў з дзідамі, стрэламі ды іншай зброяй.

Я вышаў ім насустрэч і запрашаў падыйсьці бліжэй. Яны падзяліліся на дзьве групы. Адна група, большая, склаўшы сваю зброю ля дрэў, падышла да мяне. Другая-ж, з шасьці чалавек асталася ля зброі. Гэта былі жыхары з вёскі, што за мыском, якія сёньня раніцою скакалі ды бегалі. Вёска іх называлася Гумбу. Я падараваў ім розную дробязь і справодзіў, паказаўшы, што хачу спаць. Месячны вечар быў вельмі прыгожы. Падзяліўшы ноч на тры вахты [ 15 15 Вахта — морскі тэрмін, азначае час дзяжурста варты. ], я ўзяў на сябе самую цяжкую вячэрнюю вахту, ад 9 да 12 гадзіны ночы. Калі-ж а 12-й гадзіне мяне заступіў Ульсон я ўсё-ж доўга ня мог заснуць, бо вельмі зьнябыўся. Ноч здалася мне вельмі доўгай, ня гледзячы на ўсё сваё хараство.

Я цэлы дзень распакоўваў ды раскладаў свае рэчы, што было зусім ня так проста: рэчаў было шмат, а месца мала. Нарэшце, мне ўдалося разьмясьціць іх у некалькі паверхаў, сёе-тое я павесіў, іншае палажыў на вышках, якія мы з Ульсонам ухітраваліся зрабіць пад дахам. Ля аднэй сьцяны майго пакою, у 2 мэтры даўжыні і 2 шырыні, стаяў стол шырынёю крыху больш за паўмэтра, ля другой два кашы, якія зьяўляліся маім ложкам, таксама з паўмэтра шырынёю. У праходзе, шырынёю з мэтр, стаяла добрае складанае крэсла.

Наш кухар Бой сёньня тры разы варыў нам есьці і ў чацьверты раз запытаўся, ці зварыць нам яшчэ крыху рысу. Я нікуды не хадзіў і адпачываў увесь дзень. Ноч я праспаў, як забіты, не прачынаючыся ані разу. Надвор’е было добрае і ўвесь дзень ня было папуасаў. Я прапанаваў Ульсону і Бою ўзяць прыклад з мяне і больш не вартаваць ночы, а спаць, але яны адказалі, што баяцца дзікуноў. На руках і на лобе ў мяне зьявіліся цэлыя падушкі ад укусаў камароў, мурашак ды іншай машкары. Дзіўная рэч, я значна меней пакутую ад гэтых няпрыемнасьцяй. Ульсон і Бой кожную раніцу жаляцца, што праклятая машкара не дае ім ноччу спакою.

Мне здаецца, што жыцьцё тут пачынае ўваходзіць у звычайную каляіну, якую на час быў парушыў прыход корвэта. Я ўжо бачыў удзень некалькі тубыльцаў, але быў вельмі асьцярожны з імі. Ва ўсіх апісаньнях я заўсёды чытаў аб вялікіх хітрасьцях і здрадніцтве дзікуноў.

Па вечарох з вялікім здавальненьнем я сачыў за асьвятленьнем гор. Я адчуваў асалоду ў цішыні, якая пануе тут пасьля адыходу корвэта. Ня чутна людзкое гаворкі, ні спрэчак, ні лаянкі і толькі часамі якая-небудзь птушка парушае агульны спакой. Гэтая перамена добра ўплывае на мяне, і я адпачываю. Роўнасьць тэмпэратуры, пышнасьць расьліннасьці, хараство мясцовасьці прымушаюць мяне зусім забываць мінулае, ня думаць аб будучым і толькі цешыцца сучасным. Мая мэта ад гэтага часу — думаць і зразумець вакольнае. Чаго мне болей трэба? З аднаго боку — мора з каралевымі рыфамі, з другога — лес з зваротнікавай (тропічнай) расьліннасьцю. Усё гэта поўна жыцьця і рознастайнасьці. Я бачу здалёк горы з іх дзівоснымі абрысамі, а над імі фантастычнымі формамі клубяцца воблакі. Я ляжаў на тоўстым камлі абваленага дрэва, думаючы пра ўсё гэта, і быў здаволены, што дасяг мэты, ці хутчэй першае ступені доўгіх сходаў, ідучы па якіх я магу яе дасягнуць.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін сярод дзікуноў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін сярод дзікуноў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Микола Миклухо-Маклай: Серед дикунів Нової Гвінеї
Серед дикунів Нової Гвінеї
Микола Миклухо-Маклай
Мікалай Гогаль: Мёртвыя душы
Мёртвыя душы
Мікалай Гогаль
Генрых Далідовіч: Сярод лесу, сярод поля
Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Сакрат Яновіч: Загоны
Загоны
Сакрат Яновіч
Отзывы о книге «Адзін сярод дзікуноў»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін сярод дзікуноў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.