• Пожаловаться

Мікалай Міклуха-Маклай: Адзін сярод дзікуноў

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Міклуха-Маклай: Адзін сярод дзікуноў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1929, категория: Детские приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Мікалай Міклуха-Маклай Адзін сярод дзікуноў

Адзін сярод дзікуноў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін сярод дзікуноў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

hps Цікавы аповяд ( выбітнага вучонага і hps вандроўніка мінулага стагоддзя Мікалая Міклуха - пра сваё знаходжанне сярод папуасаў — карэнных жыхароў Новай Гвінеі.

Мікалай Міклуха-Маклай: другие книги автора


Кто написал Адзін сярод дзікуноў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адзін сярод дзікуноў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін сярод дзікуноў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ЗНОСІНЫ З ТУБЫЛЬЦАМІ

Я ўзяў лекцыю папуаскае мовы ў Туя і дадаў некалькі новых слоў да майго лексікону. Я быў здаволены сваім настаўнікам і падараваў яму скрынку ад цыгараў, а Ульсон даў яму стары капялюш. Туй быў у захапленьні і хутка зьнік, нібы баючыся, што мы раздумаемся і возьмем назад гэтыя рэчы. Магчыма, ён проста хутчэй хацеў паказаць новыя падарункі сваім супляменьнікам.

Пачакаўшы з гадзіну, мы ўбачылі працэсію тубыльцаў чалавек у 25. Двое ішлі сьпераду і несьлі на плячах прывешанае да бамбусавага кія парася. На галовах у іх былі нейкія пасудзіны. Усе іншыя несьлі какосавыя арэхі. У натоўпе я ўбачыў Туя і іншых знаёмых тубыльцаў. Усе гэтыя падарункі тубыльцы паклалі на зямлю, а пасьля кожны з іх перадаў мне ў рукі свой падарунак. Частка тубыльцаў разьмясьцілася ля мяне, а іншым Туй стаў тлумачыць ужываньне рэчаў, якія ўжо былі вядомы яму. Тубыльцы вельмі ўважліва ўсё разглядалі, хутка пераходзячы ад аднаго прадмета да другога, але гаварылі мала і наогул ня шумелі. Яны не падыходзілі да дзьвярэй мае хаты, але ці гэта яны рабілі з далікацтва ці ад страху — я ня ведаю. Яны ўсе ведалі маё імя і, калі зварочваліся да мяне, называлі мяне па імені.

Ля Боя стаяў цэлы гурток тубыльцаў, каб паслухаць граньне на губным гармоніку, на якім Бой граў з вялікім мастацтвам. Музыка зрабіла надзвычайны эфэкт. Папуасы абступілі Боя і ўважліва прыслухоўваліся да гэтае дзяцінае музыкі. Яны вельмі ўзрадваліся, калі я ім падараваў некалькі такіх гармонікаў, і зараз-жа пачалі практыкавацца на гэтым інструманце. Прасядзеўшы з гадзіну, папуасы пашлі і пры разьвітаньні працягвалі мне левую руку.

Мне вельмі хацелася пазнаёміцца бліжэй з тубыльцамі, і я пашоў у адну з вёсак. Я спыніўся над пытаньнем — браць ці ня браць рэвольвэр? Я ня ведаў, што чакае мяне ў вёсцы, але палічыў, што рэвольвэр ня можа прынесьці мне вялікае карысьці. Бо калі-б я забіў чалавек шэсьць на месцы, дык на першы час гэта абараніла-б мяне ад тубыльцаў, але ці надоўга? Прага помсты і вялікі лік тубыльцаў нарэшце перамаглі-б страх перад рэвольвэрам. Я наважыў ісьці ў вёску бяззбройным. Было ясна, што ўся мая сіла — у спакоі і цярплівасьці. Таму я пакінуў рэвольвэр дома і захапіў з сабою толькі запісную кніжку і аловак.

Я хацеў ісьці ў бліжэйшую вёску Гарэнду, але ў лесе трапіў на іншую сьцежку. Я заўважыў сваю памылку, але ўсё-ж пашоў далей, мяркуючы, што і гэтай сьцежкаю я дайду да якога-небудзь тутэйшага селішча. Я думаў пра тубыльцаў, якіх я ўсё-ж амаль ня ведаў, пра будучую сустрэчу з імі і зусім няпрыкметна для сябе апынуўся ля вёскі. Якая гэта была вёска — я ня ведаў. Было чутна некалькі галасоў — мужчынскіх і жаночых. Я спыніўся, каб зразумець, дзе я і што павінна цяпер здарыцца.

У некалькіх кроках ад мяне зьявіўся хлопчык гадоў 14—15. Мы моўчкі момант зьдзіўлена глядзелі адзін на аднаго. Гаварыць я ня ўмеў, але падыйсьці да яго— значыла напалохаць яго яшчэ больш. Я стаяў на месцы. Хлопчык кулём пабег назад у вёску. Зноў чутна некалькі гучных узгалосаў, жаночы віск і потым надышла поўная цішыня.

Я ўзышоў на пляцоўку і ўбачыў, што група людзей, узброеных каламі, стаяла пасярэдзіне і жвава гутарыла ў паўголаса. Іншыя, ня ўзброеныя, стаялі воддаль. Ні жанчын, ні дзяцей ня было,—яны, мажліва, пахаваліся. Убачыўшы мяне, некалькі дзідаў былі падняты і некаторыя тубыльцы прынялі ваяўнічую постаць, нібы рыхтуючыся пусьціць у мяне дзіды. Аднак, некалькіх воклікаў і кароткіх сказаў, якія пачуліся з розных канцоў пляцоўкі, было даволі, каб дзіды апусьціліся. Зьнябыўшыся і крыху няпрыемна зьдзіўлены гэтай сустрэчай, я павольна падыходзіў, гледзячы навакол і спадзяючыся ўбачыць які-небудзь знаёмы твар. І акога не знайшлося. Я спыніўся, і да мяне падышло некалькі тубыльцаў. Раптам праляцелі зусім блізка ад мяне,— але я ня ведаю, ці было гэта наўмысьля, ці бяз жаднага намеру,— адна за другою дзьве стралы. Тубыльцы, якія стаялі ля мяне, гучна загаварылі, зварочваючыся, мажліва, да тых, хто пусьціў стрэлы, а затым, зьвярнуўшыся да мяне, паказалі нібы стрэлы былі пушчаны з мэтаю забіць птушку на дрэве. Але птушкі там ня было, і мне здалося, што тубыльцам хочацца ведаць, што я буду рабіць ад неспадзяванасьці, якою зьявіліся для мяне гэтыя стрэлы. Я мог заўважыць, што як толькі праляцела першая страла, шмат вачэй зьвярнуліся ў мой бок, нібы вывучаючы выраз майго твару. Але яны, мажліва, нічога не заўважылі на ім, апрача выразу зьнябыцьця і, быць можа, некаторае цікавасьці. Я-ж, у сваю чаргу, пачаў глядзець навакол. Я бачыў панурыя, устрывожаныя, нездаволеныя твары і погляды, якія быццам пыталіся ў мяне, навошта я прышоў парушыць іх спакойнае жыцьцё. I мне самому стала нязручна. Дапраўды, навошта я прышоў непакоіць гэтых людзей? Ніхто з іх не пакідаў зброі, апрача двух ці трох старых.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін сярод дзікуноў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін сярод дзікуноў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Микола Миклухо-Маклай: Серед дикунів Нової Гвінеї
Серед дикунів Нової Гвінеї
Микола Миклухо-Маклай
Мікалай Гогаль: Мёртвыя душы
Мёртвыя душы
Мікалай Гогаль
Генрых Далідовіч: Сярод лесу, сярод поля
Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Сакрат Яновіч: Загоны
Загоны
Сакрат Яновіч
Отзывы о книге «Адзін сярод дзікуноў»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін сярод дзікуноў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.