• Пожаловаться

Мікалай Міклуха-Маклай: Адзін сярод дзікуноў

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Міклуха-Маклай: Адзін сярод дзікуноў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1929, категория: Детские приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Мікалай Міклуха-Маклай Адзін сярод дзікуноў

Адзін сярод дзікуноў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адзін сярод дзікуноў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

hps Цікавы аповяд ( выбітнага вучонага і hps вандроўніка мінулага стагоддзя Мікалая Міклуха - пра сваё знаходжанне сярод папуасаў — карэнных жыхароў Новай Гвінеі.

Мікалай Міклуха-Маклай: другие книги автора


Кто написал Адзін сярод дзікуноў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Адзін сярод дзікуноў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адзін сярод дзікуноў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адзін з сядзеўшых на пірозе, якую мы цягнулі за сабой, спрабаваў нават сваёй каменнай сякерай перасячы канец буксіра. Нам ледзь удалося ўсьцягнуць дзікуноў на палубу. Ульсон і Бой амаль сілком паднялі іх на трап [ 11 11 Трап — сходкі. ]).

На палубе я ўзяў нашых палонных пад рукі і павёў іх. Яны дрыжэлі ад страху і без маёй дапамогі не маглі стаяць на нагах, думаючы, што іх заб’юць.

Ужо зусім сьцямнела, прынесьлі ліхтар і дзікуны крыху супакоіліся. Яны нават павесялелі, калі афіцэры корвэта падаравалі ім розныя рэчы і пачаставалі гарбатай, якую яны адразу выпілі. Ня гледзячы на такі ласкавы прыём, яны ўсё-ж са здавальненьнем і сьпяшаючыся спусьціліся трапам у сваю пірогу і хутка паплылі назад да свае вёскі.

На корвэце мпе сказалі, што, калі мяне ня было, тубыльцы зноў зьявіліся на беразе, прывезьлі з сабою дзьвёх сабак, тут-жа забілі іх і пакінулі на беразе, як падарунак для нас.

Бераг затокі Астролябія ў тым месцы, дзе корвэт кінуў якар, абкружаны гарамі, з якіх самая высокая дасягае паўтары тысячы мэтраў. Горы да самага верху пакрыты густою расьліннасьцю і ў шмат якіх мясцох перасякаюцца далінамі. Сям-там горы спушчаюцца да самага берагу, а лес мясьцінамі падыходзіць да самага мора так блізка, што ніжэйшыя галіны вялікіх дрэваў схаваны ў вадзе. Галоўныя ўзьбярэжныя паселішчы дзікуноў разьмешчаны там, дзе бераг аблямованы каралевымі рыфамі [ 12 12 Каралевыя рыфы — вапняныя падводныя пабудовы маленькіх жывёлінак (каралевых поліпаў). ]) і ня так заліваецца ў часы морскіх прыліваў. Там самая зручная прыстань для тутэйшых пірогаў.

Я ўсё гэта бачыў раніцай з мосьціку корвэта і астаўся зусім здаволены агульным выглядам краіны, якую выбраў сабе для дасьледзін і дзе мо’ давядзецца пражыць мне даволі доўга. Пасьля сьнеданьня я зноў пашоў у вёску, дзе быў учора вечарам. Мой першы знаёмы папуас Туй і некалькі другіх вышлі мне насустрэч. Я наважыў затрымацца ў вёсцы, бо на корвэце ў гэты дзень з выпадку царскага сьвята павінны былі, згодна звычаю, страляць з гармат. Апроч таго, я спадзяваўся крыху зьменшыць той сполах, які маглі выклікаць у дзікуноў гэтыя гарматныя стрэлы.

Было яшчэ рана і таму я наважыў спачатку знайсьці месца для мае будучае халупы. Я не хацеў будавацца ў самай вёсцы ні хоць-бы блізка ад яе, папершае, таму, што ня ведаў ні характару ні нораву маіх будучых суседзяў, а, падругое,— я зусім ня ведаў іх мовы і ня мог дабіцца іх згоды на гэта. Сілком-жа набівацца жыць сярод іх я не хацеў. Да таго-ж я любіў цішыню і баяўся, што блізка ад вёскі мяне будуць непакоіць і злаваць крыкі дарослых, плач дзяцей і выцьцё сабак.

Я пашоў з вёскі па сьцежцы і хвілін праз 10 падышоў да маленькага мыска, ля якога працякаў невялічкі ручай і расла купа вялікіх дрэў. Месца гэта здалося мне вельмі зручным, бо было на адзіноце і блізка ад ручая, а таксама і таму, што яно ляжала амаль на сьцежцы, якая, магчыма, злучала суседнія вёскі. Выбраўшы месца для сваёй будучай хаты, я зараз-жа пашоў назад у вёску. Я прышоў туды, калі ўжо пачалі страляць з гармат, але, як відаць, гэтая страляніна больш дзівіла тубыльцаў, чым палохала іх. Пры кожным новым стрэле тубыльцы або спрабавалі бегчы, або прысядалі, або клаліся на зямлю, затыкалі сабе вушы і дрыжэлі. Я адчуваў сябе вельмі кепска. Я хацеў супакоіць іх ды быць сур’ёзным, але ня мог стрымацца ад сьмеху. Мой сьмех быў самым лепшым сродкам ад страху. Я хутка заўважыў, што і папуасы, гледзячы на мяне, пачалі таксама ўсьміхацца, пазіраючы адзін на аднаго. Здаволены, што ўсё абышлося добра, я вярнуўся на корвэт, а потым капітан, старшы афіцэр, доктар і я, учацьвярых, пашлі канчаткова выбіраць месца для халупы. Хоць я месца ўжо і выбраў, але ўсё-ж ня лішне было паглядзець і другія месцы, якія маглі быць і лепшымі. З трох агледжаных намі месц адно нам вельмі спадабалася. Там упадаў у мора даволі вялікі ручай. Але я па некаторых прыметах здагадаўся, што тубыльцы часта прыходзяць туды і пакідаюць там свае пірогі. Апрача таго, недалёка ад гэтага месца былі плянтацыі. Таму я наважыў пасяліцца на раней выбраным мною месцы.

З корвэту прыслалі людзей, якія зараз-жа пачалі ачышчаць месца ад кустоў і невялікіх дрэў, а цесьляры пачалі будаваць халупу, убіваючы палі ў ценю ад двух вялізных дрэў.

Цэлых чатыры дні мы будавалі халупу. Я прыяжджаў на бераг разам з цесьлярамі гадзіне а 6-й раніцы і аставаўся там да вечара. Мая халупа была разгароджана напал фарбаванай парусінай. Адну палову я заняў сам, а другую прызначыў для маіх слуг Ульсона і Боя. Тых дошчак, якія мы ўзялі з выспы Таіці [ 13 13 Група выспаў на Ціхім акіяне. ], не хапіла, з дрэва была зроблена толькі ніжняя палова сьцен, верхнюю-ж і дзьверы зрабілі з бразэнту. Для страхі былі зроблены маты, неяк хітра сплеценыя з лісьцяў какосавае пальмы. Гэту работу я даручыў Бою. Падлога, палова сьцен і падпоркі па куткох былі зроблены з лесу, купленага на Таіці, але палі, верхнія скрэпы і кроквы прышлося высечы ўжо на месцы. Рабочых было шмат, і работа ішла добра.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адзін сярод дзікуноў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адзін сярод дзікуноў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Микола Миклухо-Маклай: Серед дикунів Нової Гвінеї
Серед дикунів Нової Гвінеї
Микола Миклухо-Маклай
Мікалай Гогаль: Мёртвыя душы
Мёртвыя душы
Мікалай Гогаль
Генрых Далідовіч: Сярод лесу, сярод поля
Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Сакрат Яновіч: Загоны
Загоны
Сакрат Яновіч
Отзывы о книге «Адзін сярод дзікуноў»

Обсуждение, отзывы о книге «Адзін сярод дзікуноў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.