• Пожаловаться

Альбэр Камю: Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альбэр Камю: Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1995, ISBN: 5-340-01222-0, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Драматургия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Альбэр Камю Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы
  • Название:
    Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1995
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    5-340-01222-0
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік уключаны драматычныя творы выдатных майстроў сусветнай драматургіі. Змест: Калігула — Альбэр Камю; Пры зачыненых дзвярах — Жан-Поль Сартр; Лысая спявачка — Эжэн Ёнэско; Свята ў садзе — Вацлаў Гавэл; Партрэт планеты — Фрыдрых Дзюрэнмат; Не я — Сэмюэл Бэкет; Эмігранты — Славамір Мрожак.

Альбэр Камю: другие книги автора


Кто написал Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цэзонія( гледзячы з жахам у люстра ). Калігула!

Калігула( перамяніўшыся ў твары, прыкладае палец да люстра і раптам, пільна ўзіраючыся ў яго, трыумфальна прамаўляе ). Калігула.

ЗАСЛОНА

ДЗЕЯ ДРУГАЯ

Сцэна I

Патрыцыі сабраліся ў доме ў Хэрэі .

Першы патрыцый. Ён абражае нашую годнасць!

Муцый. Ужо тры гады!

Стары патрыцый. Ён называе мяне сваёй ясачкай! Робіць мяне пасмешышчам! Смерць яму!

Муцый. Ужо тры гады!

Першы патрыцый. Выпраўляючыся на шпацыр за горад, ён прымушае нас бегчы побач са сваімі насілкамі!

Другі патрыцый. I кажа, што бег карысны нашаму здароўю.

Муцый. Ужо тры гады!

Стары патрыцый. Гэтаму няма прабачэння.

Трэці патрыцый. Так, гэтага нельга болей дараваць.

Першы патрыцый. У цябе, Патрыкій, ён канфіскаваў маёмасць, у цябе, Сцыпіён, забіў бацьку, у цябе, Актавій, забраў жонку і прымушае яе рабіць у публічным доме, а ў цябе, Лепід, ён забіў сына. I вы ўсё гэта стрывалі? Што датычыць мяне, я ўжо зрабіў свой выбар. Я не магу больш вагацца паміж рызыкай, якую мой выбар вымагае, і гэтым невыносным жыццём у бяссільнасці і страху.

Сцыпіён. Забіўшы майго бацьку, ён вырашыў за мяне.

Першы патрыцый. Дык вы яшчэ вагаецеся?

Трэці патрыцый. Мы з табой. Ён аддаў нашыя месцы ў тэатры просталюдзінам і прымусіў нас біцца з плебеямі, каб потым толькі яшчэ больш пакараць.

Стары патрыцый. Ён подлы нягоднік!

Другі патрыцый. Цынік.

Трэці патрыцый. Камедыянт.

Стары патрыцый. Імпатэнт.

Чацвёрты патрыцый. Ужо тры гады!

Беспарадкавыя воклічы. Бразгат зброі. Падае паходня. Перакульваецца стол. Усе кідаюцца да дзвярэй. Але раптам у іх з непарушна спакойным выглядам узнікае Xэрэя, які спыняе агульны парыў .

Сцэна II

Хэрэя. Куды гэта вы так спяшаецеся?

Трэці патрыцый. У палац.

Хэрэя. Я так і зразумеў. I вы думаеце, вас туды пусцяць?

Першы патрыцый. Мы і не будзем пытаць дазволу.

Хэрэя. Якія вы раптам зрабіліся смелыя! Вы, прынамсі, дазволіце мне прысесці ў маім доме?

Дзверы зачыняюць. Хэрэя ідзе да перакуленага стала і сядае на край. Усе яго абступаюць.

Хэрэя. Усё не так проста, як вам здаецца, мае сябры. Страх, які вы адчуваеце, не заменіць вам мужнасці і вытрымкі. Вашыя захады скараспелыя.

Трэці патрыцый. Калі ты не з намі, заставайся, але трымай язык за зубамі.

Xэрэя. Мне, аднак, здаецца, што я з вамі. Але па іншых прычынах.

Трэці патрыцый. Досыць балбатні!

Xэрэя( выпростваецца ). Але, досыць балбатні. Я хачу, каб ува ўсім была яснасць. Бо калі я і з вамі — я не за вас. Менавіта таму мне здаецца, што план, які вы абралі, няўдалы. Вы яшчэ не вывучылі як след свайго ворага, вы прыпісваеце яму дробязныя памкненні. А памкненні ў яго самыя велічныя, і вы ідзяце на сваю згубу. Навучыцеся спачатку бачыць яго такога, які ён ёсць, і тады вам лягчэй будзе з ім змагацца.

Трэці патрыцый. Мы і бачым яго такога, які ён ёсць,— найшалёнейшага з тыранаў!

Хэрэя. Не зусім. Звар’яцелых імператараў мы ўжо бачылі. Але гэты звар’яцелы не цалкам. I больш за ўсё я ненавіджу яго менавіта за тое, што ён ведае, чаго хоча.

Першы патрыцый. Ён хоча ўсім нам смерці.

Хэрэя. Не, гэта ў яго не галоўнае. Ён выкарыстоўвае сваю ўладу дзеля болей высокай і болей смяротнай мэты, ён пагражае самім асновам таго, чым мы жывём. Без сумневу, у нас ён не першы, хто мае бязмежную ўладу, але ён першы, хто карыстаецца ёю бязмежна, адмаўляючы і чалавека, і сам гэты свет. Вось што ў ім самае страшнае і вось з чым я хачу змагацца. Проста страціць жыццё — невялікая штука. На гэта, калі яно будзе трэба, мужнасці ў мяне стане. Але глядзець, як у цябе на вачах рассыпаецца сэнс жыцця, як знікае астатняя апора нашаму існаванню,— гэтага цярпець немагчыма. Нельга жыць без ніякай апоры.

Першы патрыцый. Помста — вось наша апора.

Хэрэя. Так, і я падзяляю яе разам з вамі. Але раблю гэта, як вы, напэўна, здагадваецеся, не дзеля спагады да вашай дробязнай крыўды. А дзеля таго, каб змагацца з вялікай ідэяй, перамога якой азначала б канец гэтаму свету. Я магу пагадзіцца, каб вас выстаўлялі пасмешышчам, але я не магу дапусціць, каб Калігулаздзейсніў тое, пра што ён марыць. Я не магу дапусціць таго, пра што ён марыць. Сваю філасофію ён абарочвае ў трупы, і, на наша няшчасце, гэтая філасофія не церпіць пярэчання. Калі ж няможна абвергнуць, трэба звяргаць.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.