Альбэр Камю - Пры зачыненых дзвярах - драматычныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альбэр Камю - Пры зачыненых дзвярах - драматычныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік уключаны драматычныя творы выдатных майстроў сусветнай драматургіі.
Змест:
Калігула — Альбэр Камю;
Пры зачыненых дзвярах — Жан-Поль Сартр;
Лысая спявачка — Эжэн Ёнэско;
Свята ў садзе — Вацлаў Гавэл;
Партрэт планеты — Фрыдрых Дзюрэнмат;
Не я — Сэмюэл Бэкет;
Эмігранты — Славамір Мрожак.

Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы

Альбэр Камю.

Калігула

АСОБЫ

Калігула.

Цэзонія.

Гелікон.

Сцыпіён.

Хэрэя.

Сэнект, Стары патрыцый.

Метэл, патрыцый.

Лепід, патрыцый.

Актавій, патрыцый.

Патрыкій, Распарадчык.

Мерэя. Муцый.

Першы вартаўнік.

Другі вартаўнік.

Першы прыслужнік.

Другі прыслужнік.

Трэці прыслужнік.

Муцыева жонка.

Першы паэт.

Другі паэт.

Трэці паэт.

Чацвёрты паэт.

Пяты паэт.

Шосты паэт.

Першая, трэцяя і чацвёртая дзеі адбываюцца ў палацы ў Калігулы, другая — у доме ў Хэрэі.

Паміж першай і наступнымі дзеямі мінае тры гады .

ДЗЕЯ ПЕРШАЯ

Сцэна I

Патрыцыі, адзін — вельмі сталага веку, таўкуцца ў палацавай зале. Мяркуючы па іх паводзінах, яны нечым яўна ўсхваляваныя.

Першы патрыцый. Па-ранейшаму, ніякіх навін.

Стары патрыцый. Ні раніцай, ні ўвечары — нічога.

Другі патрыцый. Тры дні ўжо ніякае звесткі.

Стары патрыцый. Пасыльныя бягуць, прыбягаюць. I ўсе толькі трасуць галавой ды адказваюць: «Нічога».

Другі патрыцый. Усё наваколле аблазілі, нічога ўжо болей не зробіш.

Першы патрыцый. Навошта загадзя хвалявацца? Пачакайма. Можа, як знік, так і вернецца.

Стары патрыцый. Я бачыў, як ён выходзіў з палаца. У яго былі нейкія дзіўныя вочы.

Першы патрыцый. Я таксама яго тады бачыў. Я нават спытаў, што з ім такое.

Другі патрыцый. I што ён сказаў?

Першы патрыцый. Усяго адно слова: «Нічога».

Паўза. Уваходзіць Гелікон, жуючы цыбуліну .

Другі патрыцый( гэтак жа знервавана ). Усё гэта вельмі трывожна.

Першы патрыцый. Ды ну, у маладосці ўсе такія.

Стары патрыцый. Слушна, з гадамі гэта праходзіць.

Другі патрыцый. Вы мяркуеце?

Першы патрыцый. Пажадаем, каб ён як мага хутчэй забыў.

Стары патрыцый. Безумоўна. Адну страціў, знойдзе дзесяць новых.

Гелікон. А з чаго гэта вы ўзялі, што рэч у каханні?

Першы патрыцый. Аў чым жа яшчэ?

Гелікон. Можа, занядужылася чалавеку. Ці проста — абрыдла на вас глядзець кожны дзень. Наколькі лягчэй было б трываць тых, хто цябе атачае, каб яны хоць калі-нікалі маглі мяняць выраз на сваіх пысах. Але ж не — меню заўсёды нязменнае. Увесь час аднолькавая размазня.

Стары патрыцый. А па-мойму, усё-ткі лепш, каб усё гэта ў яго было праз каханне. Гэта больш рамантычна.

Гелікон. I болей супакаяльна, што немалаважна, намнога болей супакаяльна. Бо каханне — гэта такая хвароба, ад якой не ўратуецца ні разумнік, ні дурань.

Першы патрыцый. Як бы там ні было, смутак, на шчасце, не вечны. Ну вось вы, ці маглі б вы пакутаваць болей за год?

Другі патрыцый. Я — не.

Першы патрыцый. На гэта ніхто не здольны.

Стары патрыцый. Іначай было б немагчыма жыць.

Першы патрыцый. Вось бачыце! Вазьміце мяне: летась я страціў жонку. Я шмат праплакаў, а потым — забыў. Часам мне яшчэ смутна. Але ўвогуле — нічога.

Стары патрыцый. Прырода ўсё робіць на добры лад.

Гелікон. Але ж калі я гляджу на вас, у мяне складаецца ўражанне, што і ў яе бываюць няўдачы.

Уваходзіць Хэрэя.

Першы патрыцый. Ну што?

Хэрэя. Нічога, як і раней.

Гелікон. Спакойна, спадарове, спакойна. Не будзем забываць пра прыстойнасць. Рымская імперыя — гэта мы. Калі мы страцім аблічча, імперыя страціць галаву. Час жа цяпер зусім не той, зусім! Таму, дзеля пачатку — хадземце паснедаем, імперыя будзе адчуваць сябе лепей.

Стары патрыцый. Правільна. Нельга забывацца пра наяўныя патрэбы, цешачыся ўяўнымі надзеямі.

Хэрэя. Не падабаецца мне гэта. Але ўсё ішло занадта ўжо добра. Гэта быў не імператар, а сама дасканаласць.

Другі патрыцый. Так, якраз такі, які трэба: сумленны і неспрактыкаваны.

Першы патрыцый. Слухайце, ну што на вас такое находзіць? Навошта ўвесь гэты лямант? Нічога ж не замінае яму быць такім і далей. Ну, любіў ён Друзілу, няхай. Але ўрэшце — яна была ягоная сястра. I досыць ужо таго, што ён з ёю спаў. Але каб пераварочваць дагары нагамі ўвесь Рым з-за таго, што яна памерла, гэта пераходзіць усякія межы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x