Альбэр Камю - Пры зачыненых дзвярах - драматычныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альбэр Камю - Пры зачыненых дзвярах - драматычныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік уключаны драматычныя творы выдатных майстроў сусветнай драматургіі.
Змест:
Калігула — Альбэр Камю;
Пры зачыненых дзвярах — Жан-Поль Сартр;
Лысая спявачка — Эжэн Ёнэско;
Свята ў садзе — Вацлаў Гавэл;
Партрэт планеты — Фрыдрых Дзюрэнмат;
Не я — Сэмюэл Бэкет;
Эмігранты — Славамір Мрожак.

Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гелікон. Зразумела. Але цяпер — усё ў парадку?

Калігула. Не, я не здолеў яе дастаць.

Гелікон. Прыкра.

Калігула. Так. Таму я і стомлены. ( Паўза .) Геліконе!

Гелікон. Слухаю, Гаю.

Калігула. Ты думаеш, я звар’яцеў.

Гелікон. Табе добра вядома, што я так ніколі не думаю. Я не настолькі дурны.

Калігула. Так. I ўсё-ткі! Я не звар’яцеў, наадварот — я ніколі яшчэ не мысліў так ясна. Проста я раптам адчуў патрэбу ў немагчымым. ( Паўза .) Звычайны парадак рэчаў мяне болей не задавальняе.

Гелікон. Гэта даволі пашыраная думка.

Калігула. Так. Але раней я гэтага не ведаў. Цяпер ведаю. ( Тым самым звычайным голасам .) Гэты свет немагчыма трываць такім, які ён ёсць. Таму мне і патрэбна поўня ці шчасце, ці несмяротнасць, ці нешта яшчэ — няхай, можа, і на мяжы з шаленствам, але каб яно было не з гэтага свету.

Гелікон. Як разважанне яно досыць стройнае. Але ўвогуле — яго немагчыма вытрымаць да канца.

Калігула( устае, з ранейшаю прастатой ). Ты нічога ў гэтым не разумееш. Менавіта таму, што яны ніколі не вытрымлівалі яго да канца, яны нічога і не дабіваліся. Але, можа, досыць якраз проста заставацца да канца лагічным. ( Глядзіць на Гелікона .) Я ведаю, пра што ты думаеш. Столькі шуму праз смерць нейкай кабеты! Не, усё зусім не так. Я, праўда, прыгадваю, што некалькі дзён назад, здаецца, памерла жанчына, якую я калісьці кахаў. Але што такое каханне? Драбяза. I гэтая смерць тут ні пры чым, клянуся табе. Яна толькі стала знакам той ісціны, якая прымусіла мяне адчуць патрэбу ў поўні. Гэта вельмі простая і вельмі ясная ісціна, крыху недарэчная, але яе цяжка адкрыць і цяжка насіць у сабе.

Гелікон. I ў чым жа гэтая ісціна, Гаю?

Калігула( адвярнуўшыся, невыразным голасам ). У тым, што людзі паміраюць і яны няшчасныя.

Гелікон( пасля пэўнай паўзы ). Але ж, Гаю, з такою ісцінай усе цудоўна звыкаюцца. Зірні вакол. Ты не ўбачыш нікога, у каго ад яе кавалак у горла не лезе.

Калігула( з нечаканым запалам ). Але гэта значыць, што ўсё вакол толькі мана, а я хачу, каб людзі жылі ў ісціне! Я ж ведаю, Геліконе, чаго ім бракуе. Ім бракуе ведаў, і яны не маюць настаўніка, які б разумеў, пра што кажа.

Гелікон. Не крыўдуй, Гаю, за тое, што я зараз табе скажу. Але табе спачатку варта было б адпачыць.

Калігула( сядаючы, лагодным голасам ). Гэта немагчыма, Геліконе, гэта ўжо ніколі не будзе магчыма.

Гелікон. Не разумею чаму?

Калігула. Калі я буду спаць, хто дастане мне поўню?

Гелікон( пасля пэўнай паўзы ). Твая праўда.

Калігула з прыкметным намаганнем устае .

Калігула. Паслухай, Геліконе. Я чую, сюды ідуць, ужо даносяцца галасы. Захоўвай жа маўчанне і забудзь, што толькі што мяне бачыў.

Гелікон. Усё зразумела.

Калігула ідзе да выхаду. Азіраецца .

Калігула. I, калі ласка, з гэтага часу — дапамагай мне.

Гелікон. У мяне няма прычыны не рабіць гэтага, Гаю. Але я многа ведаю, і мяне мала што ўжо цікавіць. У чым жа я магу табе дапамагчы?

Калігула. У немагчымым.

Гелікон. Я буду старацца.

Калігула выходзіць.

Таропка ўваходзяць Сцыпіён і Цэзонія .

Сцэна V

Сцыпіён. Тут нікога няма. Ты не бачыў яго, Геліконе?

Гелікон. Не.

Цэзонія. Геліконе, а ён, праўда, нічога табе не казаў перад сваімі ўцёкамі?

Гелікон. Я ж не той, каму ён давярае сакрэты,— я ўсяго толькі яго сузіральнік. Гэта болей разумна.

Цэзонія. Я прашу цябе.

Гелікон. Дарагая Цэзонія, Гай, як усім вядома,— ідэаліст. Іначай кажучы, ён яшчэ не зразумеў. А я зразумеў і таму ні ўва што не лезу. Але ж калі Гай пачне разумець, дык ён, са сваім добрым сэрцайкам, наадварот — зможа ўлезці ва ўсё. I адзін Бог ведае, чаго гэта будзе нам каштаваць. Але, з вашага дазволу,— пара ісці снедаць. ( Выходзіць .)

Сцэна VI

Цэзонія стомлена сядае .

Цэзонія. Нейкі вартаўнік, кажуць, яго бачыў. Але цяпер увесь Рым паўсюль бачыць Калігулу. А сам Калігула бачыць толькі сваю ідэю.

Сцыпіён. Якую ідэю?

Цэзонія. Ну адкуль жа мне ведаць, Сцыпіёне?

Сцыпіён. Друзіла?

Цэзонія. Хто можа з упэўненасцю сказаць? Але тое, што ён кахаў яе,— праўда. I праўда, што цяжка бачыць, як сёння памірае той, каго ўчора яшчэ ты сціскаў у абдымках.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x