Альбэр Камю - Пры зачыненых дзвярах - драматычныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альбэр Камю - Пры зачыненых дзвярах - драматычныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік уключаны драматычныя творы выдатных майстроў сусветнай драматургіі.
Змест:
Калігула — Альбэр Камю;
Пры зачыненых дзвярах — Жан-Поль Сартр;
Лысая спявачка — Эжэн Ёнэско;
Свята ў садзе — Вацлаў Гавэл;
Партрэт планеты — Фрыдрых Дзюрэнмат;
Не я — Сэмюэл Бэкет;
Эмігранты — Славамір Мрожак.

Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сцыпіён( сарамліва ). А ты?

Цэзонія. О! Я — я яго старая каханка.

Сцыпіён. Цэзонія, яго трэба ўратаваць.

Цэзонія. Дык ты яго любіш?

Сцыпіён. Люблю. Ён быў добры са мною. Ён падбадзёрваў мяне, і некаторыя яго словы я знаю на памяць. Ён мне казаў, што жыццё — няпростае, але ёсць мастацтва, рэлігія, каханне, падоранае нам другімі. Ён часта паўтараў, што прымушаць пакутаваць іншых значыць толькі ашукваць сябе. Ён хацеў быць справядлівым.

Цэзонія( устаючы ). Ён быў дзіцё. ( Ідзе да люстра і аглядае сябе .) У мяне ніколі не было іншага бога, апроч майго цела, і менавіта гэтага бога я хацела б цяпер папрасіць, каб мне вярнулі Гая.

Уваходзіць Калігула. Заўважаючы Цэзонію і Сцыпіёна, ён нерашуча спыняецца і адступае. У гэтую ж хвіліну з іншага боку ўваходзяць патрыцыі і Распарадчык палаца. Яны ўражана нерухомеюць на месцы. Цэзонія азіраецца і разам са Сцыпіёнам кідаецца да Калігулы. Той спыняе іх жэстам.

Сцэна VII

Распарадчык( няўпэўненым голасам ). Мы... мы шукалі цябе, цэзару.

Калігула( рэзкім, перамененым тонам ). Бачу.

Распарадчык. Мы... я хацеў сказаць...

Калігула( груба ). Што вам трэба?

Распарадчык. Мы хваляваліся, цэзару.

Калігула( наступаючы на яго ). Хто вам даў права?

Распарадчык. Э-э... ну-у... ( Раптам з натхненнем выпальвае .) Але ж ты ведаеш, табе трэба вырашыць пэўныя пытанні наконт дзяржаўнага скарбу.

Калігула( давячыся нястрымным смехам ). Наконт скарбу? Але ж і праўда, а то як! Скарб — гэта ж сур’ёзная справа.

Распарадчык. Безумоўна, цэзару.

Калігула( гэтак жа смеючыся, да Цэзоніі ). Ці не так, мая дарагая? Скарб — гэта вельмі важна.

Цэзонія. Не, Калігуле, гэта другараднае пытанне.

Калігула. Ды ты проста нічога ў гэтым не разумееш. Скарб мае агромністае значэнне. Усё важна: фінансы, грамадская мараль, знешняя палітыка, забеспячэнне войска і аграрныя законы! Усё, кажу я табе,— вельмі сур’ёзна. Усё аднолькава значна: веліч Рыма і прыступы твайго артрыту. Ну што ж! Зараз я ўсім гэтым займуся. Слухай жа мяне, Распарадчык.

Распарадчык. Мы цябе слухаем.

Патрыцыі падступаюць бліжэй .

Калігула. Ты ж верны мне, так ці не?

Распарадчык( з папрокам у голасе ). Цэзару!

Калігула. Дык вось, я маю для цябе план. Мы ў два хады перайначым усю палітычную эканомію. Як — я зараз табе растлумачу... калі патрыцыі пойдуць.

Патрыцыі выходзяць .

Сцэна VIII

Калігула сядае побач з Цэзоніяй .

Калігула. Дык слухай уважліва. Ход першы: усе патрыцыі, усе іншыя жыхары імперыі, у якіх ёсць хоць якая маёмасць — вялікая ці малая, без ніякае розніцы — мусяць у абавязковым парадку пазбавіць сваіх дзяцей спадчыны і адначасова завяшчаць усё на карысць дзяржаве.

Распарадчык. Але, цэзару...

Калігула. Я яшчэ не даваў табе слова. Па меры таго як у нас будзе ўзнікаць патрэба, мы будзем забіваць гэтых людзей згодна са спісам, складзеным намі ў адвольным парадку. Калі што, мы зможам мяняць гэты парадак, зноў жа адвольна. I такім чынам спадчына будзе наша.

Цэзонія( адхіснуўшыся ). Што на цябе найшло?

Калігула( непарушна спакойны ). Парадак такіх пакаранняў, увогуле, не мае значэння. Ці, дакладней сказаць, усе яны аднолькава значныя, адкуль вынікае, што ніякага значэння ў іх няма. Апроч таго, што адны, што другія — усе яны так ці інакш вінаватыя. I заўважце, дарэчы, што рабаваць грамадзян адкрыта не больш амаральна, чым уводзіць скрыты падатак праз цэны на харчовыя прадукты, без якіх яны ўсё роўна абысціся не могуць. Кіраваць — значыць рабаваць, і гэта ўсім вядома. Трэба толькі ўжываць адмысловыя спосабы. Я ж буду рабаваць шчыра. Затое вы перастанеце крыхаборнічаць. ( Распарадчыку, груба .) Ты выканаеш гэты загад без прамаруджвання. Усе рымляне мусяць падпісаць завяшчанні да вечара, жыхары правінцый — найпазней праз месяц. Накіруй пасланцоў.

Распарадчык. Цэзару, ты сабе не ўяўляеш...

Калігула. Слухай мяне добра, дурню. Калі скарб — важны, значыць, чалавечае жыццё — не. Гэта ж ясна. Усе, хто думае так, як ты, павінны пагадзіцца з гэтаю думкай і лічыць сваё жыццё за нішто, бо для іх усё — грошы. Як бы там ні было, я вырашыў быць лагічным, і таму, што ўлада належыць мне, вы ўбачыце, чаго вам будзе каштаваць логіка. Я вынішчу ўсіх і ўсё, што ёй супярэчыць. I калі трэба, пачну з цябе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x