Альбэр Камю - Пры зачыненых дзвярах - драматычныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альбэр Камю - Пры зачыненых дзвярах - драматычныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік уключаны драматычныя творы выдатных майстроў сусветнай драматургіі.
Змест:
Калігула — Альбэр Камю;
Пры зачыненых дзвярах — Жан-Поль Сартр;
Лысая спявачка — Эжэн Ёнэско;
Свята ў садзе — Вацлаў Гавэл;
Партрэт планеты — Фрыдрых Дзюрэнмат;
Не я — Сэмюэл Бэкет;
Эмігранты — Славамір Мрожак.

Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Распарадчык. Цэзару, клянуся, мая сумленнасць тут не падлягае сумненню.

Калігула. Мая таксама, можаш паверыць. I ў доказ гэтаму я пагаджаюся прыняць твой пункт погляду і скіраваць усе свае думкі на дзяржаўны скарб. Увогуле, ты павінен мне быць удзячны, бо я прымаю тваю гульню і згаджаюся гуляць тваімі картамі. ( Пасля паўзы, спакойна .) Зрэшты, па сваёй прастаце мой план — геніяльны, што само па сабе спыняе ўсякія спрэчкі. У цябе тры секунды, каб знікнуць. Я лічу: раз...

Распарадчык знікае .

Сцэна IX

Цэзонія. Цябе цяжка пазнаць! Гэта жарты, праўда?

Калігула. Не зусім, Цэзонія. Гэта — своеасаблівая педагогіка.

Сцыпіён. Але гэта немагчыма, Гаю!

Калігула. Менавіта!

Сцыпіён. Я не разумею цябе.

Калігула. Менавіта! Бо гаворка якраз пра тое, што немагчыма. Ці, дакладней сказаць,— пра тое, каб немагчымае зрабіць магчымым.

Сцыпіён. Але такая гульня можа завесці далёка. Гэта забавы шаленца.

Калігула. Не, Сцыпіёне, гэта вартасць, якой вызначаюцца пэўныя імператары. ( Адкідваецца назад са стомленым выглядам .) Нядаўна я нарэшце ўразумеў карыснасць улады. Яна пакідае пэўны шанц немагчымаму. Ад сёння і да веку мая свабода не знае мяжы.

Цэзонія( з журбою ). Не ведаю, Гаю, ці трэба гэтаму радавацца.

Калігула. I я не ведаю. Але, па-мойму, гэтым трэба жыць.

Уваходзіць Хэрэя .

Сцэна X

Хэрэя. Я даведаўся, што ты вярнуўся. Малю неба за тваё здароўе.

Калігула. Маё здароўе ўдзячна табе. ( Паўза, раптам .) Ідзі прэч, Хэрэя, я не хачу цябе бачыць.

Хэрэя. Я здзіўлены, Гаю.

Калігула. Не здзіўляйся. Я не люблю літаратараў і не цярплю іхняй хлусні. Яны гавораць, каб не чуць саміх жа сябе. Каб яны сябе чулі, яны даведаліся б, якая ўсе яны нікчэмнасць, і больш не мянцілі б сваім языком. А мне ўжо ўсё — кропка, мне лжэсведкі агідныя.

Хэрэя. Калі мы і хлусім, то часцей ненаўмысна. Я тут не бачу віны.

Калігула. Хлусня ніколі не бывае бязвіннай. А вашая надае нейкае значэнне людзям і рэчам. Вось чаго я не магу вам дараваць.

Хэрэя. I ўсё ж нехта павінен быць абаронцам гэтаму свету, калі мы ўсе хочам у ім жыць.

Калігула. Абаронцы не трэба, слуханне справы скончана. Гэты свет не мае значэння, і хто вызнае гэта — набывае свабоду. ( Устае .) А вас я ненавіджу якраз за тое, што вы — несвабодныя. Ва ўсёй Рымскай імперыі толькі я — адзін — свабодны. Радуйцеся ж, нарэшце да вас прыйшоў імператар, які вас навучыць свабодзе. А цяпер ідзі прэч, Хэрэя, і ты, Сцыпіён, таксама, сяброўства мяне смешыць. Ідзіце і паведамце Рыму, што свабода нарэшце яму дараваная і што разам з ёю пачынаецца вялікае выпрабаванне.

Хэрэя і Сцыпіён выходзяць.

Калігула стаіць, адвярнуўшыся .

Сцэна XI

Цэзонія. Ты плачаш?

Калігула. Плачу, Цэзонія.

Цэзонія. Але, па сутнасці, што ўжо так змянілася? Ты, праўда, кахаў Друзілу, але ж адначасова ты кахаў і мяне, і шмат іншых жанчын. Адной яе смерці наўрад ці хапіла б, каб прымусіць цябе тры дні і тры ночы бадзяцца немаведама дзе па палях і потым вярнуцца з такім варожым абліччам.

Калігула( павярнуўся ). А хто кажа табе пра Друзілу, дурніца? Ты не здольная сабе ўявіць, каб чалавек мог плакаць праз нешта іншае, апроч кахання?

Цэзонія. Прабач, Гаю. Але я старалася зразумець.

Калігула. Людзі плачуць таму, што ўсё ў гэтым свеце не так, як яно мусіла б быць. ( Цэзонія ідзе да яго .) Кінь, Цэзонія. ( Яна спыняецца .) Але заставайся побач.

Цэзонія. Я зраблю ўсё так, як ты пажадаеш. ( Сядае .) У маім узросце ўжо ведаеш, што жыццё — не такое ўжо добрае. Але ж калі на нашай зямлі жыве зло, навошта хацець яго павялічыць?

Калігула. Ты не здольная зразумець. Ды што з гэтага? Можа быць, і я адступлюся. Але сёння я адчуваю, як нехта прачынаецца ўва мне. Што я магу зрабіць супраць? ( Паварочваецца да Цэзоніі .) О Цэзонія! Я ведаў, што можна дайсці да адчаю, але мне было невядома, што значыць гэтае слова. Як усе, я думаў, што гэта хвароба душы. Але не — пакутуе ўсё цела. Мне баліць скура, баляць грудзі, рукі і ногі. У мяне пуста ў галаве і моташна на сэрцы. I самае жудаснае — гэты прысмак у роце. Гэта не кроў, не смерць і не ліхаманка — гэта ўсё разам. Досыць мне варухнуць языком, як усё пакрываецца змрокам і ўсе робяцца мне агідныя. Як цяжка, як горка — стаць чалавекам!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x