Альбэр Камю - Пры зачыненых дзвярах - драматычныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альбэр Камю - Пры зачыненых дзвярах - драматычныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік уключаны драматычныя творы выдатных майстроў сусветнай драматургіі.
Змест:
Калігула — Альбэр Камю;
Пры зачыненых дзвярах — Жан-Поль Сартр;
Лысая спявачка — Эжэн Ёнэско;
Свята ў садзе — Вацлаў Гавэл;
Партрэт планеты — Фрыдрых Дзюрэнмат;
Не я — Сэмюэл Бэкет;
Эмігранты — Славамір Мрожак.

Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цэзонія. Табе трэба паспаць, доўга-доўга паспаць, расслабіцца і ні пра што не думаць. Я буду ахоўваць твой сон. А калі ты прачнешся, свет зноў набудзе для цябе свой ранейшы смак. I тады — пакладзі сваю ўладу на службу таму, што яшчэ можна любіць. Бо магчымае таксама заслугоўвае мець свой шанц.

Калігула. Але дзеля гэтага патрэбен сон, патрэбнае забыццё. А гэта ўжо немагчыма.

Цэзонія. Так бывае, калі здаецца, што ты — на астатняй мяжы знямогі. Але мінае час, і ў рукі зноў вяртаецца былая моц.

Калігула. Толькі трэба ведаць, да чаго гэтыя рукі прыкласці. А нашто мне ўся гэтая моц, нашто гэтая незвычайная ўлада, калі я няздольны змяніць гэты свет, не магу прымусіць сонца зайсці на ўсходзе, ні паменшыць пакуты, ні зрабіць так, каб людзі болей не паміралі? Не, Цэзонія, няма ніякае розніцы: спаць — не спаць,— калі я няздольны паўплываць на парадак гэтага свету.

Цэзонія. Але гэта значыць — хацець параўнацца з багамі. Па-мойму, няма большага вар’яцтва.

Калігула. Вось і ты лічыш мяне за вар’ята. Але што такое Бог, каб мне хацелася з ім параўнацца? Тое, чаго я сёння хачу ўсёю сілай,— вышэй за багоў. Я забіраю пад сваю ўладу цэлае царства, дзе немагчымае — цар усяму.

Цэзонія. Ты не зможаш зрабіць, каб неба перастала быць небам, каб прыгожы твар стаў брыдкі і чалавечае сэрца — нячулае.

Калігула( усё болей узбуджаючыся ). Я хачу перамяшаць неба і мора, зблытаць брыдкасць і прыгажосць, выціснуць смех з пакуты.

Цэзонія( устае перад ім, умольна ). Але ёсць добрае і благое, вялікае і нізкае, справядлівае і не. Павер, гэтага ніколі не зменіш.

Калігула( гэтак жа ўзбуджана ). А я хачу ўсё гэта змяніць. Я падару гэтаму веку роўнасць. I калі ўсё будзе нарэшце зроўненае і немагчымае ўсталюецца на зямлі, калі ў руках у мяне будзе поўня,— тады, можа быць, змянюся і я, і ўвесь свет разам са мною, тады нарэшце людзі не будуць больш паміраць і стануць шчаслівыя.

Цэзонія( з крыкам ). Ты не можаш адмаўляць каханне!

Калігула( выбухае смехам, потым з лютасцю ў голасе ). Каханне, Цэзонія?! ( Хапае яе за плечы і трасе .) Мне было дадзена зразумець, што гэта лухта. Галоўнае ў іншым — у дзяржаўным скарбе! Ты ж гэта чула, праўда? I з гэтага пачынаецца ўсё. Ха, цяпер я ўжо буду нарэшце жыць! Жыць, Цэзонія, жыць, бо кахаць — гэта поўная процілегласць. Я кажу табе гэта. I запрашаю цябе на нечуванае свята, на ўсенародны суд, гэта будзе найпрыгажэйшае прадстаўленне. I таму мне патрэбен народ, гледачы, ахвяры і вінаватыя. ( Кідаецца да гонга і пачынае бесперапынку біць у яго з усяе сілы. Увесь час б'ючы ў гонг .) Увядзіце асуджаных! Мне патрэбныя вінаватыя! А вінаватыя ўсе. ( Б'е ў гонг .) Я хачу, каб увялі асуджаных на смерць! Публіка, я хачу бачыць публіку! Суддзі, сведкі, абвінавачаныя, усе ўжо асуджаныя загадзя! О, Цэзонія, я пакажу ім такое, чаго яны ніколі не бачылі: адзінага ў гэтай дзяржаве свабоднага чалавека!

Пры гуках гонга палац паступова пачынае поўніцца невыразным шумам, які мацнее і набліжаецца. Галасы, бразгат зброі, крокі і шорганне ног. Смеючыся, Калігула безупынна б’е ў гонг. Уваходзяць некалькі вартаўнікоў, потым выходзяць .

Калігула( б'ючы ў гонг ). А ты, Цэзонія, будзеш падпарадкоўвацца мне. Ты будзеш дапамагаць мне ва ўсім. Гэта будзе цудоўна. Пакляніся, што будзеш мне дапамагаць.

Цэзонія( разгублена, паміж ударамі гонга ). Мне клясціся няма патрэбы, бо я кахаю цябе.

Калігула( б'е ). Ты зробіш усё, што я буду табе казаць.

Цэзонія( гэтак жа разгублена ). Усё, Калігула, але спыніся.

Калігула( па-ранейшаму б'е ). Ты будзеш з усімі жорсткая.

Цэзонія( плачучы ). Жорсткая.

Калігула( б'е ). Халодная і няўмольная.

Цэзонія. Няўмольная.

Калігула( б'е ). I ты будзеш таксама пакутаваць.

Цэзонія. Буду, Калігула, але я ўжо вар’яцею.

Убягаюць страшэнна збянтэжаныя патрыцыі і дварцовая чэлядзь. Калігула б’е апошні раз, заносіць малаток, але азіраецца на іх і кліча.

Калігула( як ашалелы ). Хадзіце сюды! Бліжэй. Падыходзьце, я вам загадваю. ( Тупае нагамі .) Імператар патрабуе падысці! ( Усе падступаюць у вялікім жаху .) Жвавей! А цяпер падыдзі ты, Цэзонія. ( Бярэ яе за руку, падводзіць да люстра і як апантаны стараецца саскрэбці малатком адбітак з гладкай паверхні. Смеючыся .) Ну вось, бачыш? Нічога няма. Ніякіх больш успамінаў, усе твары зніклі! Нічога! А ведаеш, што засталося? Падыдзі бліжэй. Зірні! I вы падыходзьце. Глядзіце. ( З выглядам шаленца стае насупраць люстра .)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x