Альбэр Камю - Пры зачыненых дзвярах - драматычныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альбэр Камю - Пры зачыненых дзвярах - драматычныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік уключаны драматычныя творы выдатных майстроў сусветнай драматургіі.
Змест:
Калігула — Альбэр Камю;
Пры зачыненых дзвярах — Жан-Поль Сартр;
Лысая спявачка — Эжэн Ёнэско;
Свята ў садзе — Вацлаў Гавэл;
Партрэт планеты — Фрыдрых Дзюрэнмат;
Не я — Сэмюэл Бэкет;
Эмігранты — Славамір Мрожак.

Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калігула( Цэзоніі ). Якое пакаранне ў нас прадугледжана нядбайным рабам?

Цэзонія. Бізун, здаецца.

Сенатары кідаюцца жвава, але няспрытна накрываць на стол .

Калігула. Гэй, гэй, крыху акуратней! I трошкі болей парадку, парадак — гэта галоўнае! ( Гелікону .) Здаецца, яны зусім страцілі спрыт.

Гелікон. Праўду кажучы, у іх яго і не было ніколі, хіба што на тое, каб біць ды камандаваць. Давядзецца набрацца цярпення, нічога не зробіш. Каб зрабіць сенатара, хопіць і аднаго дня, а вось на працаўніка трэба гадоў дзесяць.

Калігула. Але баюся, каб зрабіць працаўніка з сенатара, дык і ўсе дваццаць спатрэбіцца.

Гелікон. I ўсё ж у іх сёе-тое атрымліваецца. Па-мойму, у іх прызванне! Рабства — якраз тое, што ім вельмі добра падыдзе. ( Адзін сенатар абцірае лоб .) Глядзі, яны нават пачынаюць пацець. Першы этап ужо пройдзены.

Калігула. Цудоўна. Але не будзем занадта патрабавальныя. Бо ўжо і так няблага. I апроч таго — зрэдку аддаць належнае справядлівасці ніколі не шкодзіць. Дарэчы, наконт справядлівасці: трэба спяшацца, у мяне ж на сёння яшчэ прызначана пакаранне. Ах, усё-ткі шанцуе Руфію, што я гэтак прагаладаўся. ( Даверлівым тонам .) Руфій — гэта той коннік, які мусіць сёння памерці. ( Паўза .) Вы не пытаецеся, чаму ён мусіць памерці?

Агульнае маўчанне. У гэтай паўзе рабы ўносяць стравы .

Калігула( у добрым гуморы ). Ну што ж, як бачу, вы пачынаеце разумець. ( Закідвае ў рот аліву, жуючы .) Нарэшце вы сцямілі, што зусім неабавязкова нешта зрабіць, каб памерці. Салдаты, я задаволены вамі! Што скажаш на гэта, Гелікон? ( Перастае жаваць і здзекліва пазірае на астатніх .)

Гелікон. Безумоўна! Якое войска! Але, мушу зазначыць, яны сталі занадта разумныя і цяпер не захочуць біцца. Калі так пойдзе далей, імперыя загіне!

Калігула. Цудоўна. А цяпер адпачнём. Сядайце як папала. Не будзем трымацца афіцыйнага пратакола. I ўсё-ткі шанцуе гэтаму Руфію. Хоць я ўпэўнены, што ён зусім не ацэніць гэтай маленькай адцяжкі. А тым не менш, што можа быць каштоўней за тыя колькі гадзін, якія пашчасціць выйграць у смерці?

Пачынае есці, іншыя таксама. Адразу відаць, што ён не ўмее паводзіць сябе за сталом. Ён мог бы не кідаць костачак ад алівак у талеркі суседзям, не выплёўваць недаедкаў мяса на блюда ці не калупаць пазногцем у зубах і не чухаць з такой утрапёнасцю галавы. Тым не менш за ежай ён менавіта ўсім гэтым і займаецца, зусім не саромеючыся. Але раптам ён перастае есці і скіроўвае пільны позірк на аднаго з сваіх суседзяў за сталом, Лепіда .

Калігула( рэзка ). Здаецца, ты не ў гуморы. Ці не таму, што я загадаў забіць твайго сына?

Лепід( са здушаным камяком горлам ). Што ты, Гаю, наадварот.

Калігула( узрадавана ). Наадварот! Ах, як мне падабаецца, калі твар не выдае, што робіцца ў чалавека на сэрцы. Твар у цябе сумны. А сэрца? Наадварот, Лепід, праўда ж?

Лепід( рашуча ). Наадварот, цэзару.

Калігула( яшчэ радасней ). Ах, я нікога так не люблю, як цябе. Давай жа пасмяёмся разам. Раскажы мне якую-небудзь вясёлую гісторыю, показку.

Лепід( які пераацаніў свае сілы ). Гаю!

Калігула. Добра. Тады я раскажу. Але ж ты будзеш смяяцца, Лепід? Будзеш? ( Кідаючы злавесны позірк .) Хоць бы дзеля свайго другога сына. ( Зноў весела .) Дый, апроч таго, у цябе ж няма прычын засмучацца. ( Адпівае глыток, падказвае .) На... На-ад... Ну, Лепід.

Лепід( стомлена ). Наадварот, Гаю.

Калігула. Ну вось, цудоўна! ( П'е .) А цяпер слухай. ( Летуценна .) Жыў сабе аднойчы няшчасны імператар, якога ніхто не любіў. А ён любіў Лепіда, і, каб выгнаць гэтую любоў з свайго сэрца, ён загадаў забіць яго малодшага сына. ( Мяняючы тон .) Зразумела, гэта няпраўда. Але затое забаўна, га? Ты не смяешся? Ніхто не смяецца? Слухайце мяне! ( У лютым гневе .) Я хачу, каб усе смяяліся. I ты, Лепід, і ўсе астатнія. Усе ўставайце і смейцеся. ( Б'е кулаком па стале .) Чуеце, я хачу бачыць, як вы смеяцеся.

Усе ўстаюць. Далей гэтую сцэну акторы, апроч Калігулы і Цэзоніі, могуць іграць, як марыянеткі .

Калігула( у захапленні адкідваецца на ложку, апанаваны нястрымным смехам ). Не, ды ты толькі зірні на іх, Цэзонія. Нічога не засталося. Гонар, годнасць, добрае імя, спрадвечная мудрасць — усё гэта больш нічога не значыць. Усё знікае перад страхам. Але, Цэзонія, страх — гэта цудоўнае пачуццё, без ніякіх дамешкаў, чыстае і бескарыслівае, адно з рэдкіх высакародных пачуццяў, што нараджаюцца ў вантробах. ( Абцірае рукою лоб, п'е. Дружалюбным тонам .) Цяпер пагаворым пра іншае. Хэрэя, нешта ты сёння маўчыш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x