• Пожаловаться

Альбэр Камю: Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Альбэр Камю: Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1995, ISBN: 5-340-01222-0, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Драматургия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Альбэр Камю Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы
  • Название:
    Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1995
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    5-340-01222-0
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік уключаны драматычныя творы выдатных майстроў сусветнай драматургіі. Змест: Калігула — Альбэр Камю; Пры зачыненых дзвярах — Жан-Поль Сартр; Лысая спявачка — Эжэн Ёнэско; Свята ў садзе — Вацлаў Гавэл; Партрэт планеты — Фрыдрых Дзюрэнмат; Не я — Сэмюэл Бэкет; Эмігранты — Славамір Мрожак.

Альбэр Камю: другие книги автора


Кто написал Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трэці патрыцый. Значыць, трэба дзейнічаць.

Хэрэя. Трэба дзейнічаць. Але ў лоб вам не адолець гэтай злачыннай улады, пакуль яна поўная сілы. Змагацца можна з сапраўднаю тыраніяй, з бескарыслівым ліхам трэба хітрыць. Трэба дапамагчы яму выспець, счакаць, каб ягоная логіка дайшла да шаленства. Але яшчэ раз усвядомце, і я кажу вам гэта па шчырасці: я з вамі толькі часова. Потым жа — я болей не буду служыць вашым мэтам, я хачу толькі аднаго: вярнуць спакой і суцэльнасць гэтаму свету. I дзейнічаць мяне прымушае не карыслівы помысел, а свядомы страх, страх перад гэтым дзікім утрапеннем, якое зводзіць маё жыццё на нішто.

Першы патрыцый( выступаючы наперад ). Здаецца, я зразумеў, хоць, можа, і не зусім. Але галоўнае — ты, як і мы, лічыш, што ён скаланае самыя асновы нашага грамадства. Нам важней за ўсё мараль, ці не так? Разбураецца сям’я, знікае павага да працы, уся краіна кінутая на ганьбаванне. Дабрадзейнасць просіць у нас паратунку, няўжо мы застанемся глухія да яе голасу? Сябры, няўжо вы змірыцеся, каб патрыцыяў кожны вечар прымушалі бегчы побач з цэзаравымі насілкамі?

Стары патрыцый. Няўжо вы дазволіце, каб іх называлі «ясачкамі»?

Трэці патрыцый. Каб у іх забіралі жонак?

Другі патрыцый. I дзяцей?

Муцый. I іхнія грошы?

Пяты патрыцый. Не!

Першы патрыцый. Хэрэя, ты ўсё добра сказаў. I добра зрабіў, што ўтрымаў нас. Дзейнічаць надта рана: сёння народ быў бы супраць нас. Ці ж гатовы ты разам з намі чакаць, калі настане зручны момант?

Хэрэя. Але. Дадзім Калігулу рабіць усё, што ён хоча. Нават больш — дапаможам яму. Зробім усё, каб патураць яму ў шаленстве. І настане дзень, калі ён апынецца сам-насам з цэлай імперыяй мерцвякоў і іх крэўных.

З усіх бакоў уздымаюцца воклічы. Знадворку чуваць гукі трубаў. Запаноўвае маўчанне. Потым з вуснаў у вусны перабягае імя: «Калігула».

Сцэна III

Уваходзяць Калігула і Цэзонія, за якімі ідуць Гелікон і салдаты. Нямая сцэна. Калігула спыняецца і глядзіць на змоўнікаў. Моўчкі пераходзіць ад аднаго да другога, папраўляе аднаму кудзер, перад другім адступае, каб лепей разгледзець, зноў азірае ўсіх, праводзіць рукою па вачах і, не прамовіўшы ні слова, выходзіць .

Сцэна IV

Цэзонія( паказваючы на беспарадак у пакоі, з іроніяй ). Вы што тут — біліся?

Хэрэя. Так, мы біліся.

Цэзонія( такім самым тонам ). I чаму ж вы біліся?

Хэрэя. Мы біліся проста так.

Цэзонія. Значыць, гэта няпраўда.

Xэрэя. Што няпраўда?

Цэзонія. Вы не біліся.

Хэрэя. Значыць, мы не біліся.

Цэзонія( з усмешкаю ). Можа, лепш прыбралі б у пакоі. Калігула цярпець не можа беспарадку.

Гелікон( старому патрыцыю ). Кончыцца тым, што вы выведзеце яго з сябе!

Стары патрыцый. Але, далібог, што мы яму зрабілі?

Гелікон. Ды ўжо ж менавіта — нічога. Нават цяжка сабе ўявіць, як можна быць такімі няўважнымі?! Урэшце, гэта робіцца ўжо невыцерпным. Пастаўце сябе на месца Калігулы. ( Паўза .) Вы ж тут, натуральна, трошкі ладзілі змовы, праўда?

Стары патрыцый. Ды што ты, зусім не, павер мне. З чаго ён выдумаў?

Гелікон. Ён не выдумаў, ён ведае. Але, па-мойму, яму гэтага нават трошачкі хочацца. Ну, давайце дапаможам навесці парадак.

Усе кідаюцца прыбіраць. Калігула ўваходзіць і назірае за імі .

Сцэна V

Калігула( старому патрыцыю ). Дзень добры, мая ясачка. ( Да астатніх .) Хэрэя, я вырашыў трошкі ў цябе адпачыць і падсілкавацца. Муцый, я дазволіў сабе запрасіць тваю жонку. ( Распарадчык б'е ў далоні. Уваходзіць раб, але Калігула яго спыняе .) Хвілінку! Панове, як вам вядома, фінансы ў нашай дзяржаве ледзьве ліпяць, дый тое — па голай звычцы. А з учорашняга дня і звычкі ўжо аказваецца мала. Таму я пастаўлены перад прыкраю неабходнасцю падкараціць абслугу. У духу самаахвяравання, якое вы, я ўпэўнены, высока ацэніце, я вырашыў паменшыць колькасць чэлядзі ў сваім палацы і, адпусціўшы колькі рабоў, узяць вас да сябе на службу. Зрабіце ж ласку накрыць на стол і падаць стравы.

Сенатары пераглядаюцца ў нерашучасці .

Гелікон. Ну, ну, панове, трошкі жвавей. Вы хутка самі пераканаецеся, што спускацца па сацыяльнай лесвіцы намнога прасцей, чым па ёй падымацца.

Сенатары нерашуча зрушваюць з месца .

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.