Юрась Нераток - Споведзь струны

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрась Нераток - Споведзь струны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, Издательство: А. М. Вараксін, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь струны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь струны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік “Споведзь струны” ўвайшлі вершы беларускага пісьменніка Юрася Нератка, напісаныя ў перыяд з 2003 па 2010 год.

Споведзь струны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь струны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ГОДЗЕ!

Даволі фраз, даволі поз,
Даволі шчок надзьмутых.
Пакінь, іржа і плесня, мозг,
Зваліся з сэрца, смутак!

Выходзь хутчэй, атрута, з жыл,
Схавайся ў склеп, трывога,
Страсі з сябе, няўклюднасць, пыл,
Настрой, вылазь з бярлога!

У багне, безнадзейнасць, згінь,
Злятай, бязволле, з мышцаў!
Упэўненасць, у пекла зрынь
Сумнеў і знішчы прыкрасць!

Абезгалоў тугу і млосць
Сякерай на калодзе…
І радуйся таму, што ёсць.
Пасумаваў – і годзе!

“Праца” (сакавік 2006);
“Гоман” (сакавік 2006)

Не пішу прысвячэнняў. Аднак часцяком пэўная асоба за тэкстам мружыцца. Можа, адлюстраванне?

БЕСПРЫТУЛЬНАЕ

Трапіць кубак гарачы
Ў ледзяныя далоні.
Блісне ўдача – не ўбачыш,
Прабяжыць – не дагоніш.
Праляціць – не ўтрымаеш,
Прасвісціць – не пачуеш.
Хоць куточка не маеш,
Прыйдзе ноч – заначуеш.

Сонца неба заспеліць:
Прыйдзе дзень – будзе ежа.
І патрон не застрэліць,
І лязо не зарэжа.
Ты не злуйся, паэце,
На пустую кішэню:
З ёй, па вернай прыкмеце,
Лепш жывецца натхненню.

“Івацэвіцкі веснік” (ліпень 2006);
“Маладосць” (май 2008)

Лічыцца, што камплексаванне – аснова творчасці. Магчыма, калі не ведаеш, куды сябе падзець і што рабіць, адзін з закуткоў, куды можна схавацца, бы ў ракавіну, – унутраны свет… Схаваўшыся, раптам убачыш, што ты тут не адзін.

ТВОРЦУ

Увесь адліжны, як хлюпота,
І адчувальны, як парэз,
Ты зноў патрапіў у балота,
Чарговы раз у багну ўлез.

Са шкадаваннем непадробным
Не маеш моцы больш цярпець:
Што зроблена – здаецца дробным,
А больш нічога не паспець.

На той бязрадасны малюнак
Урэшце ставіш тлусты крыж.
І зноў шукаеш паратунак,
Аднак і я амаль такі ж!

І ўкінуўшы ў сябе кілішак,
Ідэю верша падаеш:
“Навошта піць, калі не пішаш?
І як пісаць, калі не п’еш?”

“Гоман” (выпуск 2(5), 2007);
“Маладосць” (май 2008)

Бываюць сны пра тое, што складаеш верш. Уяўляецца гэта звычайна яскрава, радкі здаюцца ўдалымі, аж на слязу прабівае. Амаль заўсёды гэта не так. Тыя ашмёткі, што ўдаецца захаваць замаруджанай свядомасці, звычайна нягеглыя. Але ёсць самае галоўнае – эмацыйны камертон, які часам застаецца пасля абуджэння і можа захоўвацца даволі доўга. Сфальшывіць, не трапіць ў гэты настрой немагчыма – вельмі моцны дысананс.

БУДЫНАК-ВЕРШ

Сон быў узнёслы, я да рання
Ў ім запаветны верш ствараў:
Вуглы і сцены строф звяраў,
Узводзіў тропаў рыштаванне…
Ён быў амаль ужо гатовы,
Як раптам абуджэння шквал
Натхнення дах рыўком сарваў
І разбурыў радкі на словы.

А я разгублена глядзеў
На пераблытаныя рыфмы
І стрымліваў настрой свой прыкры,
Бо жыў яшчэ ў душы спадзеў,
Што верш не зруйнаваны спрэс,
Што ўзняць усё магчыма зноўку
Па рытме, кодзе-загалоўку,
Па камертоне антытэз…

Ды рэчаіснасці адвал
У кучу згроб бесцырымонна,
Пасля, раструшчыўшы крамольна,
З апалым лісцем зраўнаваў
Будынак-верш.
Заўжды рахманы,
Я дзень-нахабу матам крыў!
Але ж ён быў, усё ж ён быў –
Будынак недабудаваны…

Усе дарослыя разумеюць, што рана ці позна давядзецца сыходзіць. Адусюль. Думка тая не павінна ціснуць. Пазбаўленне ад яе – у вершы.

ВЕЧАРОВАЕ

Вечар дражніцца ценямі
Без трагедый і драм.
Спачуваю я геніям
І зайздрошчу майстрам.

Час не мае каштоўнасці –
Гразь ляціць з-пад падкоў.
Пазбягаю шматслоўнасці
І даўжэзных радкоў.

Працяло думкай гадкаю,
Як у цемя – лядзяш:
Хутка шлёпнуць пячаткаю,
Каб спісаць у тыраж.

За прарочымі вершамі
Шлейфам цягнецца дым.
Саступаю старэйшым я,
А пара – маладым.

І з бясстраснасцю рыцара,
Што змагаўся, як мог,
Ганарлівасць-амбіцыю
Пакладу пад замок.

Нагуляўся, бы з цацкамі,
І не буду ханжой:
Смешна сталымі дзядзькамі
Быць з юнацкай душой.

Сонца з промнямі нізкімі
І спакой-цішыня
Выніковымі рыскамі
Абвядуць контур дня.

І якая ўжо розніца:
Будзе горш, будзе лепш?
Ноч суцэльна накоціцца –
І закончыцца верш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь струны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь струны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Споведзь струны»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь струны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x