Бунчук — знак гетманскай улады.
Скутары — прадмесце Стамбула.
Хорціца — востраў на Дняпры, адзін з цэнтраў Запарожскай Сечы.
Байрак — роў, парослы лесам.
Тма, мна — знаю, а оксію... «Тма», «мна» — склады з царкоўнаславянскага буквара, «оксія» — знак націску над складам у царкоўных кнігах.
Шчыры бацька... Маецца на ўвазе В. I. Грыгаровіч.
Інтрадукцыя — уводзіны, уступ.
Сцяпан — Стэфан Баторый, кароль Польшчы ў 1576—1586 гг.
Ян Сабескі — кароль Польшчы ў 1674—1686 гг.
«Nie pozwalam!» — «Не дазваляю», права вета, забароны, якое меў кожны член сейма і мог сарваць любую яго пастанову, бо яны прымаліся толькі аднагалосна.
Панятоўскі Станіслаў-Аўгуст — апошні кароль Польшчы, з 1764 па 1795 год.
Пулаўскі, Пац — польскія шляхціцы, кіраўнікі апазіцыі супраць Панятоўскага.
Канфедэрацыі — узброеныя аб’яднанні польскай шляхты, незадаволенай палітыкай Панятоўскага. Найбольш значнай была Барская канфедэрацыя (г. Бар), выступала пад сцягам абароны каталіцкай веры і сваіх шляхецкіх прывілеяў, супраць ураўнавання ў правах з праваслаўнымі. Адказам на здзекі канфедэратаў — членаў канфедэрацыі была Калііўшчына.
Герш-ту... (яўр.) — Ці чуеш...
Вільшана — мястэчка Звенігародскага павета Кіеўскай губерні.
Літанне — каталіцкая кароткая царкоўная служба.
Шэлег — даўнейшая дробная манета.
Схізматы — «Неуніатаў ляхі называлі схізматамі» (заўвага Т. Шаўчэнкі).
Ктытар — царкоўны стараста. У паэме Т. Шаўчэнкі гутарка ідзе пра ктытара Данілу Кушнера, закатаванага канфедэратамі.
«My żyjemy, my żyjemy, Polska nie zginela» — «Мы жывём, мы жывём, Польшча не загінула» — словы з дзяржаўнага гімна тагачаснай Польшчы.
Чыгірын, Чыгрын — горад на Чаркашчыне. Быў сталіцай украінскіх гетманаў пачынаючы з Багдана Хмяльніцкага.
Налівайка — кіраўнік антыфеадальнага сялянскага паўстання, дзейнічаў і на Беларусі. У заўвагах Т. Шаўчэнкі да «Гайдамакаў» чытаем: «Паўла Налівайку жывога спалілі ў Варшаве... (Георгі Каніскі)».
Макавей — свята ў праваслаўных, 1 жніўня старога стылю.
Цясмін — рэчка каля Чыгірына, прыток Дняпра.
Вазы жалезныя тарані: гасцінец гэта шчодрай пані... Гутарка ідзе пра вазы з нажамі, якія нібыта перадала гайдамакам Екацярына II. Гэта ілюзія хутка пацярпела крах: замест дапамогі ў барацьбе з польскай шляхтай царыца дапамагла Польшчы падавіць сялянскі рух на Правабярэжнай Украіне.
Стары Талаваты — відаць, Паўло Галаваты (1715—1795), апошні суддзя Войска запарожскага.
Гонта Іван — сотнік дваровых казакоў Патоцкага ў Умані. Са сваім атрадам перайшоў на бок гайдамакаў і разам з Залезняком кіраваў паўстаннем. Пасля паражэння паўстання быў закатаваны.
Залязняк Максім — адзін з кіраўнікоў сялянскага паўстання 1768 г. супраць польскай шляхты. Пасля падаўлення паўстання войскам караля Сігізмунда і Екацярыны II быў засужданы на вечную катаргу і сасланы ў Сібір.
Лантух — вялікі мех.
Волах — паводле заўвагі Т. Шаўчэнкі, «За гайдамакамі хадзіў кабзар; яго называлі сляпым Волахам (дзед расказваў)».
Валошчына — гістарычная назва тэрыторыі на поўдні Румыніі, на той час была захоплена Турцыяй.
Йдзе Залязняк Чорным шляхам... У заўвагах Т. Шаўчэнкі сказана: «Чорны шлях ішоў ад Дняпра паміж рэчак Сакораўкі і Насачоўкі і бег цераз стэпы запарожскія, цераз ваяводствы Кіеўскае, Падольскае і Валынскае — на Чырвоную Русь да Львова. Чорным названы таму, што па ім татары хадзілі ў Польшчу і сваімі табунамі выбівалі траву».
Канашэвіч-Сагайдачны Пятро — гетман войска запарожскага ў 1614—1622 гг. Уславіўся паходамі на Крым і Турцыю.
Багдан — Багдан Хмяльніцкі (1595—1657), гетман Украіны, выдатны палітычны дзеяч, палкаводзец. Узначальваў вызваленчы рух украінскага народа супраць шляхецкай Польшчы, змагаўся за ўз’яднанне Украіны з Расіяй.
Остраніца — Остранін Яцко, адзін з кіраўнікоў казацка-сялянскага паўстання 1637—1638 гг.
Читать дальше