Перад Неронам,
Перад Юпітэрам новым,
Паклоны білі сенаторы
I ўсе патрыцыі, і ўчора
Лілася божжа благадаць.
Каму ці чынам, ці грашамі,
Каму ў арэнду Палесціну
I байструкам кусок, каму
Зрабілі ласку самі даць
Сваю наложніцу за жонку,
Хоць падтаптаную. Нічога,
Абы з-пад цара. У другога
Сястру зрабілі ласку ўзяць
У свой гарэм. I то нічога —
На тое бог ён, мы ж пад бога
Сябе павінны падкладаць,
Не толькі сёстраў...
Прэтарыяне папрасілі,
Прэтарыянам даў указ:
Рабіце тое, што рабілі,
А мы памілуема вас.
I вы, плебеі, грэчкасеі,
I вы маліліся; ды вас
Ніхто не мілуе. Не ўмеюць
Дарыць вам міласці хоць раз.
Ужо на трэці дзень пусцілі
Маліцца і за хрысціян.
I ты прыходзіла, маліла,
I міласэрны той балван
Загад даў весці з Сіракузаў
У Рым закутых хрысціян.
I рада ты, ты ажыла.
Ідалу нанова
Памалілася. Той ідал,
Юпітэр той новы,
Вось побач, якое свята
Будзе задаваці
Ў Калізеі [201] Калізей — велізарны цырк у Рыме. Служыў для гладыятарскіх баёў і інш. відовішч.
. А тым часам
Ідзе сустракаці
Свайго сына. Ды не дужа
Радуйся, нябога.
Бо ты новага не знаеш
Ласкавага бога.
А пакуль што з мацярамі
Алкідава маці
Пайшла сыну на спатканне,
Святых прывітаці
На беразе. I ты пайшла,
Траха не спяваеш
Ды кесара-Юпітэра
Хваліш-выслаўляеш.
— Вось Юпітэр дык Юпітэр!
I назваць не шкода
Юпітэрам. Я ж, дурная,
Дурная ж урода,
У Афіны Юпітэра
Упрашаць хадзіла!
Ды ціхенька зноў кесара,
Як бога, маліла.
I пайшла па-над балотам,
На Тыбр [202] Тыбр — рака, на якой стаіць Рым.
паглядае,
А на Тыбру з па-за гаю
Байдак выплывае
Ці галера. На галеры
Вязуць твайго сына
З неафітамі ў кайданах.
Твой родны хлапчына
Да галеры прыкаваны —
Не неафіт новы,
А апостал вялікага
Хрыстовага слова.
Вось ён хто такі. Ці чуеш,
Спявае у путах
Твой мучанік:
— Псалом новы богу-духу
I новую славу
Заспяваем усе разам
Сэрцам чыстым, правым,
У псалтырах [203] Псалтыр — царкоўная кніга, якая складаецца з псалмоў (рэлігійных песень).
і тымпане [204] Тымпан — старажытны ўдарны музычны інструмент накшталт літаўр.
Бога ўсе уславім.
Бог карае непраўдзівых,
Памагае правым.
Прападобныя бо ў славе
I на ціхіх ложах
Радуюцца, славасловяць,
Хваляць імя божжа.
І мячы ў святых руках іх
Праўдзе служыць будуць —
Для адпомсты злым народам,
Для навукі людзям.
Акуюць цароў праглівых
У кайданы-путы
I аковамі іх, слынных,
Ручнымі акруцяць.
I асудзяць няправедных
Судом сваім правым
I навекі будзе слава,
Прападобным слава.
А ты на беразе стаяла,
Нібы панурая скала,
Не слухала і не рыдала,
А алілуя падала
За мацярамі хрысціянам.
Як звоны, загулі кайданы
На неафітах. А твой сын,
Адзіны твой, апостал новы,
Перахрысціўся, ўзгаласіў:
— Маліцеся, браты! Прасіце
За ката лютага. Яго
Ў сваіх малітвах памяніце.
Перад гардыняю ж яго
Не кланяйцеся, не маліце —
Малітва госпаду. А ён
Няхай лютуе на зямлі,
Няхай прарока пабівае,
Няхай усіх нас распінае,
Ужо бо зачаліся ўнукі,
I будуць сільныя іх рукі,
Ды не забойцы ўнукі тыя —
Хрыстовы воіны святыя!
I без нажа і без агню
Стратэгі божыя паўстануць.
I цьмы і тысячы паганых
Перад святымі пабягуць.
Маліцеся, браты.
Малілісь,
Маліліся перад крыжом
У цяжкіх путах неафіты.
Малілісь радасна. Хвала,
Хвала вам, душы маладыя,
Хвала вам, рыцары святыя,
Ва векі вечныя хвала.
I ў Рым галера прыплыла.
Мінае тыдзень. П’яны кесар,
Узвёўшы сам сябе ў Зевеса,
Задаў Зевесу юбілей.
Балюе Рым. Перад кумірам
Вязуць вазамі ладан, міро,
Гуртамі гоняць хрысціян
У Калізей. Як у разніцы
Кроў пацякла. Балюе Рым.
I гладыятар, і патрыцый —
Абодва п’яныя. Кроў, дым
Іх упаіў. Руіну славы
Рым прапівае. Трызну правіць
Па Сціпіёнах [205] Сціпіёны — старадаўні рымскі род патрыцыяў, з якога выйшлі вядомыя палкаводцы і дзяржаўныя дзеячы.
. Лютуй! Лютуй,
Старызна гнусны, і балюй
Ты па гарэмах. Там, з-за мора,
Святыя выплываюць зоры.
Не громам праведным, святым
Цябе заб’юць — нажом тупым
Цябе зарэжуць, як сабаку,
Заб’юць абухам.
Другі дзень
Раве арэна. На арэне
Лідзійскі залаты пясок [206] Лідзійскі залаты пясок — Лідзія — дзяржава ў заходняй частцы Малой Азіі, у тыя часы — правінцыя Рымскай імперыі. Славілася залатымі капальнямі.
Пакрыўся пурпурам чырвоным,
З крывёй змяшаўшыся людской.
А сіракузскіх назарэяў [207] Назарэі — так называлі першых хрысціян.
Яшчэ не відна ў Калізеі.
На трэці толькі дзень закутых
Іх стража з голымі мячамі
Гуртом на бойню прывяла.
Читать дальше