Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вершы. Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вершы. Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасць Т. Шаўчэнкі (1814—1861), чыё 175-годдзе адзначана ў 1989 годзе, сваім дэмакратызмам і рэвалюцыйнай накіраванасцю зрабіла ўплыў на многія літаратуры, у тым ліку і на беларускую.
З паэзіяй вялікага Кабзара беларускі чытач знаёміцца па перакладах Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова і інш. Шмат вершаў і паэм даюцца ў новых перакладах.

Вершы. Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вершы. Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На памяць 24 снежня 1857

Мой друг, абраннік муз і грацый!

Цябе чакаю, ціха плачу

I думу смутную маю

Тваёй душы перадаю.

Прывітай жа ты зычліва

Маю сіраціну,

Наш вялікі цудадзею,

Дружа мой адзіны.

Прывітаеш: убогая,

Горкая, з табою

Пераплыве яна Лету [180] Лета — паводле вераванняў старажытных грэкаў, рэчка забыцця ў падземным царстве. ;

I агнём-слязою

Упадзе ў свой час на землю,

I прытчаю стане

Распінацелям народным,

Катам і тыранам.

Даўно ўжо я сяджу ў няволі,

Нібы той злодзей пад замком,

На шлях гляджу я ды на поле,

Ды на варону над крыжом

На могілках, і больш нічога

З турмы не згледзіш, дзякуй богу

I за гэта. Ды жыве,

I богу моліцца, і мрэ

Хрышчоны люд.

А крыж высокі,

Як вартавы і трохі збоку,

Там, на тых могілках, стаіць.

Відаць, багаты тут ляжыць.

I намалёвана: распяты

За нас сын божы на крыжы.

I дзякуй сіратам багатым,

Што крыж паставілі. А я...

Такая долечка мая.

Сяджу сабе ды пазіраю

На гэты крыж з свае турмы...

Гляджу, малітвы пасылаю.

I гора, горачка маё,

Як выгадованы дзяцёнак,

Заціхне трохі. I турма

Нібы пашырыцца. Спявае

I плача сэрца, ажывае

I ў цябе, божа, і ў святых

Ды праведных тваіх пытае:

Што ён зрабіў ім, той святы,

Той назарэй, той сын адзіны

Богам абранае Марыі,

Што ён зрабіў ім? I за што

Яго, святога, мардавалі,

У путы кавалі

I галаву яго чэсную

Цернем увянчалі?

I вывелі з злодзеямі

На Галгофу [181] Галгофа — гара каля Ерусаліма, на якой па хрысціянскім паданні быў распяты Ісус Хрыстос. -гору

I павесілі між імі.

За што? Не гаворыць

Ні сам сівы верхатворац,

Ні яго святыя —

Памочнікі, паборнікі,

Кастраты нямыя.

Благаславенная ў жэнах,

Святая праведная маці

Святога сына на зямлі!

Не дай мне марна прападаці

I дні мае ў няволі траціць.

Балесных радасць! Ты пашлі,

Пашлі і мне святое слова,

Спрадвечнай праўды голас новы!

I слова розумам святым

Ты ў сэрцы ажыві маім!

I раскажу я людзям гора,

Як тая маці рэкі, мора

Слёзы крывавыя ліла

Так, як і ты, і прыняла

Ў жывую душу свет нявідны

Сына распятага пастыдна.

Ты, маці бога на зямлі,

Ты слёзы матчыны да краю,

Да кроплі выліла. Рыдаю.

Малю, рыдаючы: пашлі,

Падай душы убогай сілу,

Каб агнявіста гаварыла,

Каб слова полымем гуло,

Каб людзям сэрцы растапіла

I па Ўкраіне паплыло,

I на Ўкраіне каб свяціла,

Як тое божае кадзіла,

Кадзіла ісціны. Амін.

I

Не ў нашым краю, богу мілым,
А ў рымскіх ідальскіх краях,
Не за гетманамі й царамі,
Бяззакань гэтая тварылась.
Ці то за Дэцыем-царом [182] Дэцый — Дэцый Гай (200—251), рымскі імператар, вядомы жорсткімі праследаваннямі хрысціян. ?
Ці за Неронам-ўладаром?
Сказаць напэўна не здалею.
Няхай за Неранам!
Расеі
Тады й на свеце не было,
Як у Італіі расло
Дзяўчо малое. I красою,
Святою, чыстаю красою,
Як тая лілія, цвіло.
Уцеху мела з яе маці,
Аж маладзела ды дзяўчаці
Людзей шукала і знайшла,
Хвалу аддаўшы Гіменею [183] Гіменей — бог шлюбу ў старажытных грэкаў.
У тым вясёлым гінекею [184] Гінекей — жаночая палавіна жылля ў старажытных грэкаў. ,
Яго чужому адвяла.
I неўзабаве стала маці
З тае прыгожае дзяўчаці:
Дзіцёнка-сына прывяла.
Малілася сваім пенатам
I ў Капітолій [185] Капітолій — адзін з сямі ўзгоркаў Рыма, на якім быў Капіталійскі храм (храм Юпіцера). прынясла
Ахвяр нямала. Упрашала
Капіталійскі той сінкліт [186] Сінкліт (грэч.) — збор вышэйшых духоўных асоб. ,
Каб першачка яе віталі
Святыя ідалы. Гарыць
I дзень і ноч у яе хаце
Святы агонь. I рада маці,
Алкідам сын яе расце,
Расце... Аж падаюць гетэры
I перад вобразам Венеры
Лампаду паляць.

II

Тады ўжо ўсходзіла зара
Над Віфлеемам. Праўды слова,
Святое праўды і любові
Зара ўсясветная ўзышла
I мір і радасць прынясла
На землю людзям. Фарысеі [187] Фарысеі — прадстаўнікі рэлігійна-палітычнай плыні ў Іудзеі. У пераносным сэнсе — крывадушнікі.
I ўся мярзота Іудзеі
Заварушылася, раўла,
Як тая гадзіна ў балоце,
I сына божага ва плоці
На той Галгофе распяла
Паміж зладзеямі. I спалі,
Упіўшыся крывёю, каты,
Тваёй крывёю. А ты
Паўстаў з труны. I слова ўстала.
I слова праўды паняслі
Па ўсёй нявольніцкай зямлі
Твае апосталы святыя.

III

Тады ж якраз яе Алкід,
А з ім гетэры маладыя
Ды п’яны дзед — казліны від [188] Ды п’яны дзед — казліны від...— Фаўн, бог палёў і лясоў, пакравіцель атар і пастухоў у рымлян.
Над самым Апіевым шляхам [189] Апіеў шлях — шлях, пракладзены ў 312 г. да н. э. з Рыма да Капуі (поўдзень Апенінскага паўвострава) рымскім цэнзарам Апіем Клаўдзіем. Цэнзар — службовая асоба ў старадаўнім Рыме, якая кантралявала фінансы, будаўніцтва і г. д.
У гаі слаўна разлягліся,
Ды яшчэ лепей напіліся,
Хвалу прыносячы Прыаму [190] Прыам — у міфах Грэцыі — бог садоў, пакравіцель вінаграднікаў, у рымлян — бог пладавітасці і пачуццёвых асалод. .
Аж зірк! Ідзе святы Пятро
Ды, ў Рым ідучы з божым словам,
Звярнуў у гай — пад яго сховам
З дарогі адпачыць. «Мір вам!» —
Сказаў утомлены апостал
I оргію благаславіў.
Ды словам ціхім і лагодным
Ім звеставаў, як блізкім, родным
Любоў, і праўду, і дабро,
Дабро найлепшае на свеце —
То браталюбства. I той сыты
I п’яны голы як ёсць Фаўн
I сын Алкід твой, і гетэры —
Пападалі ўсе да зямлі
Перад Пятром і павялі
К сабе у тэрмы [191] Тэрмы — бані ў Рыме, пры якіх былі залы для спорта, пасяджэнняў і г. д. на вячэру
Таго апостала...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вершы. Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вершы. Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вершы. Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Вершы. Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.