Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вершы. Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вершы. Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасць Т. Шаўчэнкі (1814—1861), чыё 175-годдзе адзначана ў 1989 годзе, сваім дэмакратызмам і рэвалюцыйнай накіраванасцю зрабіла ўплыў на многія літаратуры, у тым ліку і на беларускую.
З паэзіяй вялікага Кабзара беларускі чытач знаёміцца па перакладах Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова і інш. Шмат вершаў і паэм даюцца ў новых перакладах.

Вершы. Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вершы. Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Няма на свеце Украіны,
Другога не знайсці Дняпра,
А вы працеся на чужыну
Шукаць там добрага дабра,
Дабра святога. Волі! Волі!
Братэрства братняга. Знайшлі,
Прынеслі к нам з чужога поля:
На Ўкраіну з чужой зямлі
Вялікіх слоў прынеслі многа,
Нічога больш. А крычыцé,
Што не затым вы жывяцё,
Каб кланяцца няпраўдзе ў ногі,
I хіліцеся горш былога!
I зноў вы скуры дзераце
З братоў няшчасных, грэчкасеяў,
I сонца праўды сузіраць
Туды, да немцаў-дабрадзеяў,
Працеся зноў вы. Каб забраць
Маглі нікчэмнае з сабою
I крадзенае ўсё дабро,
Тады б астаўся сіратою
З святымі горамі Дняпро!

Каб вам не вярнуцца, каб так яно стала!
Каб там і здыхалі, дзе вы параслі,
Не плакалі б дзеці, маці не рыдала
I словы б знявагі не чутны былі.
I сонца б не грэла смярдзючага гною
На чыстай, шырокай, на вольнай зямлі.
Не ведалі б людзі, што вы за арлы,
I не паківалі б на вас галавою.

Майце розум, будзьце людзі,
Бо ліха вам будзе!
Раскуюцца неўзабаве
Скованыя людзі.
Суд настане, загавораць
I Дняпро, і горы!
Кроў пацячэ дзяцей вашых
У сіняе мора
Сторэкамі... I не будзе
Каму памагаці:
Адцураецца брат брата
I дзіцяці маці,
I дым хмараю заслоніць
Сонца перад вамі,
Будзеце навек пракляты
Сваімі сынамі!
Умыйцеся! Вобраз божы
Не паганьце самі!
Не дурыце дзяцей вашых,
Што яны панамі
Быць над іншымі павінны,
Бо простае вока
Гляне ў самую душу ім
Глыбока! Глыбока!
Дазнаюцца небаракі,
Чыя на вас скура,
I асудзяць... I прамудрых
Простыя абдураць.

Каб вы вучыліся як трэба,
То й мудрасць бы была свая,
А то залезеце на неба:
I мы — не мы, і я — не я!
I я ўсё бачыў і ўсё знаю:
Няма ні пекла, ані раю,
Няма і бога, толькі я!
Яшчэ куртаты, хітры немец,
А больш нікога!
Як жа скеміць,
Што ты такое?
Я не знаю —
Няхай скажа немец!
Так праходзіце навуку
У чужым вы краю!
Немец скажа: «Вы манголы!» —
«Манголы! манголы!»
Залатога Тамерлана [104] Тамерлан, або Цімур (1336—1405) — сярэднеазіяцкі заваёўнік.
Я патомак голы!
Немец скажа: «Вы славяне!»
«Славяне! Славяне!
Слаўных прадзедаў вялікіх
Праўнук я паганы!»
I Колара [105] Колар Ян (1793—1852) — чэшскі паэт і вучоны, адзін з першых змагароў за адзінства славянскіх народаў. чытаеце
Вы з усяе сілы,
I Шафарыка, і Ганку [106] Ганка Вацлаў (1791—1861) — чэшскі паэт і вучоны, аўтар некалькіх славянскіх граматык, перакладаў «Слова пра паход Ігаравы». ,
I ў славянафілы
Вы працеся, і ўсе мовы
Славянскіх народаў
Вы знаеце, а сваю як?
Дасць бог, год ад году
I па-свойму загаворым,
Як немец пакажа —
I тым часам гісторыю
Нашу нам раскажа.
Вось тады мы завінемся!
Завіхацца сталі:
Па нямецкаму загаду
Так забалбаталі,
Што аж сам не ўцяміць немец —
Вучыцель вялікі,
А ўжо дзе там простым людзям!
А гвалту, а крыку!
«I гармонія, і сіла,
Музыка, дый годзе!
А гісторыя? — Паэма
Аб вольным народзе!
Што рымляне побач з намі!
Бруты-недарэкі!
У нас Бруты [107] Бруты. Брут Люцый Юній у 509 г. прымаў актыўны ўдзел у дзяржаўным перавароце супраць цара Тарквінія, пасля смерці якога Рым стаў рэспублікай. Брут Марк Юній быў на чале змовы супраць Юлія Цэзара і прымаў удзел у яго забойстве (44 г. да н. э). і Коклесы [108] Коклесы. Публій Гарацый Коклес — легендарны рымскі герой: адзін абараняў мост у Рыме і ўратаваў яго ад этрускіх войск (507 г.).
Слаўныя навекі!
Воля ў нас расла і твар свой
Дняпром умывала,
Пад галовы горы слала,
Стэп — ёй пакрывала».
Кроўю твар яна ўмывала,
А спала на купах,
На казацкіх вольных трупах,
Абкрадзеных трупах!
Прачытайце толькі добра,
Разбярыце зноў вы
Тую славу. Ды чытайце
Ад слова да слова:
Ані цітла [109] Цітла — знак, якім пазначалася скарачэнне слова ў царкоўна-славянскім пісьме. , ані коскі
Нідзе не мінайце,
А тады — хто мы такія? —
Пра сябе спытайце.
Чые сыны? Якіх бацькоў?
Кім, за што закуты?
Дык пабачыце, што вось хто
Вашы тыя Бруты.

Рабы, падлізы, гразь Масквы,
I гетман ваш яснавяльможны —
Варшавы панскай бруд падножны.
Чаго ж вы хваліцеся — вы,
Сыны Украіны гаротнай?
Што добра ходзіце ў ярме,
Лепш нават, як бацькі хадзілі?
Дарэмна: з вас дзяруць рамень.
А з іх, бывала, лой тапілі.
Можа, гонар ваш, што брацтва
Веру бараніла,
Што Сінопам, Трапезонтам [110] Трапезонт. Трапезунд — турэцкі горад у Малой Азіі.
Галушкі варыла?
Праўда, праўда, яны елі,
А вам цяпер шкодзіць,
I на Сечы мудры немец
Бульбу ўжо разводзіць [111] I на Сечы мудры немец бульбу ўжо разводзіць... Маецца на ўвазе засяленне поўдня Украіны нямецкімі каланістамі, чаму вельмі спрыяла Екацярына II. ,
А вы яе купляеце,
Ясцё на здароўе
Ды славіце Запарожжа.
А чыёю ж кроўю
Зямля гэта напоена,
Што так бульбу родзіць?
Усё роўна вам, каб толькі
Радзіла ў гародзе.
Хваліцеся, што мы Польшчу
Некалі звалілі!..
Польшча ўпала, ды абломкі
Вас жа раздушылі!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вершы. Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вершы. Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вершы. Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Вершы. Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.