Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вершы. Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вершы. Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасць Т. Шаўчэнкі (1814—1861), чыё 175-годдзе адзначана ў 1989 годзе, сваім дэмакратызмам і рэвалюцыйнай накіраванасцю зрабіла ўплыў на многія літаратуры, у тым ліку і на беларускую.
З паэзіяй вялікага Кабзара беларускі чытач знаёміцца па перакладах Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова і інш. Шмат вершаў і паэм даюцца ў новых перакладах.

Вершы. Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вершы. Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чурэк [99] Чурэк — прэсны хлеб горцаў, мае форму каржа (чэркескае). і сакля [100] Сакля — чэркеская хата. — ўсё тваё:
Яно не прошана, не дана,
Ніхто й не возьме за сваё,
Не павядзе цябе ў кайданах.
А ў нас!.. На то ж пісьменны мы,
Чытаем божыя глаголы!
I ад глыбокае турмы
Ды да высокага прастола —
Усе мы ў золаце і голы.
Да нас вучыцца! Наўчым мы,
Пачым і хлеб, і соль пачым!..
Мы хрысціяне: цэркваў ў волю,
Усё дабро, сам бог у нас!
Нам толькі сакля вочы коле:
Чаго яна стаіць у вас,
Не намі дана? Чаму вам
Чурэк жа ваш, ды вам не кінем,
Як таму псу! Чаму вы нам
Плаціць за сонца не павінны,—
Ці ж гэта ўсё!.. Мы не паганы,
Сапраўдныя мы хрысціяне —
Крыхой мы сыты! А зато,
Як бы вы з намі падружылі,
Мы шмат чаму б вас навучылі!
У нас жа й свету... Як на то —
Адна Сібір неісхадзіма!
А турм? А люду? Што й лічыць?
Ад малдаваніна да фіна
На мовах ўсіх усё маўчыць...
Бо благадзенствуе... У нас
Святую біблію чытае
Святы чарнец і навучае,
Што цар якісь-та свінні пас [101] Што цар якісь-та свінні пас...— гаворка ідзе пра біблейскага цара Давіда. Гл. пра яго ў паэме «Цары».
Ды, ўзяўшы сабе жонку ў друга,
Забіў ён друга й валацуга.
На небе сеў, так як і ў нас
Сядзяць на небе! Вы йшчэ цёмны,
Святым крыжом не прасвяшчоны.
Навучым мы! У нас дзяры,
Дзяры ды дай —
I проста ў рай,
Хоць і радню ўсю забяры!
У нас! Чаго толькі не ўмеем?
I зоры лічым, грэчку сеем,
Французаў лаем. Прадаем
Або і ў карты прайграем
Людзей... не неграў... а такіх,
Хрышчоных жа... але прастых [102] Прадаем або і ў карты прайграем людзей... не неграў... а такіх хрышчоных жа... але прастых. У 1842 г. некаторымі еўрапейскімі дзяржавамі быў складзены трактат пра барацьбу з таргоўляй неграмі. У сувязі з гэтым Мікалай I выдаў закон, у якім таргоўля неграмі кваліфікавалася як цяжкае злачынства. Шаўчэнка выкрывае крывадушнасць самадзяржаўя, якое ў сваёй краіне санкцыяніравала продаж прыгонных. ,
Мы не гішпаны [103] Гішпаны — іспанцы (тут іспанскія каланізатары). ! Крый нас божа,
Крадзенае перакупляць,
Як гандляры: мы па закону!..

Па закону апостала
Вы любіце брата?
Суесловы, ліцамеры,
Госпадам пракляты!
Вы бо любіце на браце
Скуру, а не душу!
Дый лупіце па закону:
Дочцы на кажушак,
На пасаг байстручаняці,
Жонцы на гарсэцік,
Для сябе ж — аб чым не знаюць
Ні жонка, ні дзеці!

За каго ж ты распінаўся,
Хрысце, сыне божы?
За нас, добрых, ці за слова
Ісціны? Ці, можа,
Каб мы цябе асмяялі?
Яно ж так і стала!

Капліцы, храмы і іконы,
I свечкі, і кадзіла дым,
I перад вобразам тваім
Бесперапынныя паклоны —
За крадзеж, за вайну, за кроў,—
Каб братнюю праліць кроў, просяць,
I после ў дар табе прыносяць,
З пажару ўкрадзены пакроў!!

Прасвяціліся!.. Ды хочам
Для другіх прасветы,
Сонца праўды паказаці
Сляпым, бачыш, дзеткам...
Ўсё пакажам! Толькі дайце
Сябе ў рукі ўзяці.
Як і турмы мураваці,
Кайданы каваці
I насіць як... I як плесці
Бізун з вузлаваццем,—
Ўсяго наўчым! Толькі дайце
Свае скалы, горы
Астатнія... бо ўжо ўзялі
I поле і мора!

I цябе загналі, мой дружа ядыны,
Якаве мой добры! Не за Украіну,
А за яе ката прыйшлося праліць
Светлую сваю кроў,— атрутай запіць —
З маскоўскае чашы атрутны напітак!
О мой дружа добры! Дружа незабыты!
Жывою душою на Ўкрайне вітай;
Лётай з казакамі па-над берагамі,
Разрыты магілы ў стэпе назірай,
Заплач з казакамі дробнымі слязамі
І мяне з няволі ў стэпе выглядай!

А пакуль што — мае думы,
Маё злое гора,
Зіяць будуць і растуць хай
Ды з ветрам гавораць...
Вецер ціхі з Украіны
Панясе з расою
Мае думы да цябе аж!..
Братняю слязою
Ты іх, дружа, прывітаеш,
Веру, не прагоніш...
I магілы, стэпы, мора
I мяне ты ўспомніш.

1845
У Пераяславе

I МЁРТВЫМ, I ЖЫВЫМ, I НЕНАРОДЖАНЫМ

ЗЕМЛЯКАМ МАІМ НА УКРАІНЕ

I НЕ НА УКРАІНЕ

МАЁ СЯБРОЎСКАЕ ПАСЛАННЕ

Аше кто речет, яко люблю бога, а брата своего ненавидит, ложь есть.

Соборно[е] послание Иоанна, глава 4, с. 20

I змяркае, і світае,
Дзень божы мінае,
Зноў і стомленыя людзі,
I ўсё спачывае.
Толькі я, нібы пракляты,
I дзень, і ноч плачу
На шматлюдных раздарожжах,
I ніхто не бачыць.
I не бачыць, і не знае —
Аглухлі, не чуюць,
Кайданамі мяняюцца,
Праўдаю гандлююць
I госпада зневажаюць —
Людзей запрагаюць
У ярмо, аруць жа ліха,
Ліхам засяваюць,
А што ўродзіць? Пабачыце,
Што за жніва будзе.
Схамяніцеся ж, нарэшце,
Вырадкі — не людзі!
Паглядзіце на рай ціхі,
На сваю краіну,
Палюбіце вялікую
Гэтую руіну!
Раскуйцеся, братайцеся
I ў чужой краіне
Не шукайце, не пытайце,
Чаго няма ў свеце,—
Не знайсці таго ніколі
На чужыне ў полі.
Свая ж хата — свая праўда,
Свая сіла й воля.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вершы. Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вершы. Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вершы. Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Вершы. Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.