Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вершы. Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вершы. Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасць Т. Шаўчэнкі (1814—1861), чыё 175-годдзе адзначана ў 1989 годзе, сваім дэмакратызмам і рэвалюцыйнай накіраванасцю зрабіла ўплыў на многія літаратуры, у тым ліку і на беларускую.
З паэзіяй вялікага Кабзара беларускі чытач знаёміцца па перакладах Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова і інш. Шмат вершаў і паэм даюцца ў новых перакладах.

Вершы. Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вершы. Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

1845
Уюнішча

***

Мінаюць дні, мінаюць ночы,
Мінае лета; шапаціць
Ліст пажаўцелы; гаснуць вочы,
Заснулі думы, сэрца спіць,
I ўсё заснула... I не знаю,
Ці я жыву, ці дажываю,
Ці так бадзяюся за грэх,
Бо ўжо заціх мой плач, мой смех.

Доля, дзе ты? Доля, дзе ты?
Мне хоць бы якую!
Калі добрай, бог, шкадуеш,
Дай хоць злую, злую!

Спаць не дай ты хадзячаму,
Астудзіцца сэрцам
I гнілою калодаю
Валяцца па свеце.
А дай жыці, сэрцам жыці
I людзей любіці.
А калі не... то праклінаць
I свет запаліці!

Страшна ў ланцугі упасці,
Канаць у няволі,
А шчэ горай — спаці, спаці
I спаці на волі.
I заснуць, заснуць навекі
I следу не кінуць
Ніякага: адналькова —
Ці жывы, ці згінуў!..

Доля, дзе ты? Доля, дзе ты?
Мне хоць бы якую!
Калі добрай, бог, шкадуеш,
Дай хоць злую, злую!

1845
Уюнішча

ТРЫ ГАДЫ

I дзень не дзень, і йдзе не йдзе,
А годы стралою
Пралятаюць, забіраюць
Добрае з сабою.
Абкрадаюць мары-думы,
Аб халодны камень
Разбіваюць сэрца наша
I спяваюць аман.
Аман шчыраму вяселлю
З гэтых дзён навекі.
I кідаюць на растані
Сляпога калеку.
Невялікія тры годы
Праляцелі скора...
А багата ў маёй хаце
Нарабілі гора.
Апустошылі мне сэрца,
Што жыло паціху,
Пагасілі добрае ўсё,
Запалілі ліха.
Высушылі чадам-дымам
Добрыя слязіны,
Што на тракце на маскоўскім
Ліў я з Кацярынай,
Што ліліся з казакамі
Ў турэцкай няволі,
I Аксану, маю зорку,
Маё шчасце-долю,
Штодзень божы умывалі...
Пакуль злыя леты
Не падкраліся, пакралі
Адразу ўсё гэта.
Шкода бацькі, шкода маткі,
Шкода жонкі мілай,
Вясёлую, маладую,
Класці у магілу,—
Браты мае, жаль вялікі!
Цяжка гадаваці
Малых дзетак непамытых
У сцюдзёнай хаце!
Ліха злое, ды не тое,
Як таму дурному,
Што палюбіць, пабярэцца,
А яна другому
За тры грошы прадаецца
Ды з яго смяецца.
Вось дзе ліха! Вось дзе сэрца
Разам разарвецца!
Вось такое злое ліха
I мяне спаткала:
Людзей сэрца палюбіла,
Людзей мілавала.
I яны яго віталі,
Бавілі, хвалілі...
Годы краліся паціху
I слёзы сушылі —
Слёзы шчырага кахання...
I вось маё вока
Праяснела... Назіраю,—
А казаць нялоўка!
Дзе ні гляну, там не людзі,
А гадзюкі злыя...
I засохлі мае слёзы —
Слёзы маладыя.
Цяпер сэрца разбітае
Атрутай ратую —
I не плачу, не спяваю,
А савой крычу я.

Вось як справа! Што хочаце,
Тое і рабіце:
Ці голасна зневажайце,
Ці шэптам хваліце
Мае думы — усё роўна
Не вернуцца знова
Леты мае маладыя,
Вясёлае слова.
Не вернецца... I я сэрцам
Да вас не вярнуся.
Дзе падзенуся, не знаю,
Дзе я прытулюся,
З кім размову завяду я
У сардэчным суму,
Да каго пайду на споведзь
Са сваёю думай?
Мае годы! Мае думы,
Тры гады цяжкія!
Да каго вам прытуліцца,
Дзеці мае злыя?
Вам туліцца і не трэба.
Лепш паспіце ў хаце...
А я пайду чацвёрты год
Новы сустракаці.
Добры дзень жа, новы годзе,
У світцы старагодняй!
Што ў дзіравай нясеш торбе
Украіне роднай?
«Благадзенсцвіе, указам
Новым абгарнута».
Будзь здаровы, пакланіцца
Злыдням не забудзь ты.

1845
Уюнішча

ЗАПАВЕТ

Як памру, дык пахавайце,
Дзе курган палынны,
Сярод стэпу шырокага
Мілай Украіны.
Каб шыракапола долы,
I Дняпро, і кручы
Мне відаць былі, каб чуў я,
Як раве равучы.

Як пагоніць з Украіны
У сіняе мора
Кроў варожую... тады я
I долы і горы —
Ўсё пакіну і падамся
Да самога бога,
Памаліцца... А да тога —
Я не знаю бога.

Пахавайце ды ўставайце,
Кайданы парвіце
I варожай злой крывёю
Волю акрапіце.
I мяне ў сям’і вялікай,
Ў сям’і вольнай, новай,
Не забудзьце — памяніце
Нязлым ціхім словам.

1845
Пераяслаўль

ЛІЛЕЯ

«За што мяне, як расла я,
Людзі не любілі?
За што мяне, як вырасла,
Змоладу забілі?
За што яны цяпер мяне
Ў палацах вітаюць,
Царэўнаю называюць,
Вачэй не спускаюць
З майго цвету? I не знаюць,
Дзе мяне падзеці!
Скажы ты мне, мой браціку,
Каралёвы цвеце!»
«Сястра мая, я не знаю»,—
I цвет каралёвы
Прыхіліўся галоўкаю
Чырвона-ружовай
Да белага паніклага
Тварыка лілеі.
I заплакала лілея
Расою-слязою...
Заплакала і сказала:

«Браце мой! З табою
Мы даўно ўжо кахаемся,
А я й не сказала,
Як была я чалавекам,
Як я гаварыла...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вершы. Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вершы. Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вершы. Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Вершы. Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.