Віктар Швед - Мае Айчыны

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Швед - Мае Айчыны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мае Айчыны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мае Айчыны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

„Мае Айчыны” — дванаццаты паэтычны зборнік вядомага як у Польшчы, так і ў Беларусі паэта Віктара Шведа, сапраўднага песняра Беласточчыны, дзе ён нарадзіўся і адкуль выйшаў у вялікі свет. На гэтай зямлі ёсць вёска Мора — самая блізкая, самая родная, самая дарагая паэту. Дзе б ні быў і часова ні жыў Віктар Швед (а цяпер ён жыве ў Беластоку), ён заўсёды прыязджае туды, а ў думках і марах ніколі не расстаецца з ёю. І калі б мы нічога не ведалі ні пра гэтую зямлю, ні пра родную вёску паэта, а толькі прачыталі хаця б адну кніжку яго вершаў — гэтага было б даволі, каб мець уяўленне пра тое, як жыла і жыве Беласточчына, яе беларускае насельніцтва. (Усе дарогі вядуць да Мора, Яўген Міклашэўскі, фрагмэнт)

Мае Айчыны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мае Айчыны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

МЕЎ КАЛІСЬЦІ СВАЮ ГОРКУ

За акном на панадворку
Белы пухкі снег.
Шмат дзяцей з’язджае з горкі,
Гоман, радасць, смех.

Помніцца мне ўзрост дзіцячы,
Слаўныя гады!
Я глядзеў на свет іначай
І прасцей тады.

Меў непадалёк ад хаты
Белых гурбаў рой.
Быў і на сяброў багаты —
Ездзілі са мной.

Да дзяцей хацеў бы, чую,
Бегчы ў снегапад.
Толькі ж розум патрабуе:
Асадзі назад!

ЛЫЖЫ

Як гурбы намяло ля хаты,
Што цешыла так хлапчукоў,
Зрабіў мне лыжы добры тата,
На іх я ездзіў шмат гадоў.

Калі я толькі еду ў горы
Марознай зімняю парой,
Уваскрасае вёска Мора
І я на лыжах з дзетварой.

І так мне хочацца ізноўку
Лыжы ўзяць хаця б разок,
І лыжнікам з крутых пагоркаў
Імчаць праз беленькі сняжок.

Гады, на жаль, ужо не тыя,
Я аслабеў, як на бяду.
Імчаць на лыжах маладыя,
А я ўжо пехатой брыду.

КАНЁК

Калісь мы, помню, хлапчукі,
Зімою беглі на лядок,
Да ног прывязвалі канькі,
А праўду кажучы, канёк.

Канёк — паленца, чаранок,
І да яго прыбіты дрот,
І прымацованы шнурок,
Якім абмотвалася бот.

Канёк пад праваю нагой,
З падмогай левае нагі,
З разбегу нас імчаў стралой
На бераг сажалкі другі.

Ніхто не верне нам хвілін
Дзіцячых гульняў, пачуцця.
Ды ёсць у кожнага ўспамін
Ад бестурботнага жыцця.

МАРЫ

Я часта пасвіў ля чыгункі
Кароў маленькім хлапчуком.
Па рэйках роўненькіх, як стрункі,
Я мог пад’ехаць цягніком.

І мара гэтая збылася,
Нам нельга жыць без цягнікоў.
Скорым аб’ехаў я ў міжчасе
Нямала розных гарадоў.

Трапіў калісь я на „Баторый”,
Вазіў мяне балтыйскі флот.
Мяне ў паднебную прастору
Не раз выносіў самалёт.

Таму жыву я марай гэтай:
Мне мала зведаных дарог.
Што мне зрабіць, каб я з ракеты
І шар зямны агледзець мог?

ПРЫЗЯМЛЕННЕ

Я адарваўся ад зямлі,
Пакінуў сваё Мора,
Свае лугі, свае палі
І паімчаў у горад.

На шлях жыццёвы маладосць
Мне падарыла крылы,
Каб гарадская прыгажосць
Мяне запаланіла.

З бетоннай клеткі, з вышыні
Глядзеў я на зямліцу,
Ды засыхалі карані
З прыездам у сталіцу.

І без зямлі, як дрэва, тут
Згасаў я беспрычынна,
І сніўся мне бацькоўскі кут —
Маленькая Айчына.

Наяве, а таксама ў снах,
Я жыў адным імкненнем —
Расквеціць свой жыццёвы шлях
Апошнім прызямленнем.

КАСІЛКА

Не чую ў Моры на світанні,
Як водгук колішніх гадоў,
На панадворках кос кляпання,
Іх звон ад стуку малаткоў.

Не бачу ўжо касцоў-асілкаў,
Што так валодалі касой.
Сяляне селі на касілкі
А з імі брат, вядома ж, мой.

Не вабіць чэрвень сенакосам,
Настаў рамантыцы канец.
І заадно з гаротным лёсам
Ідзе ў нябыт і сам касец.

Не чую больш на лузе звону,
Прыходзіць тэхніка да хат.
Вось і каса, як серп зублёны,
Ужо музейны экспанат.

ВАДАПРАВОД

Жыхарам вёскі Мора

Было калісь тут многа гора
І многа ўсякае бяды.
І як не дзіўна, тут, у Моры,
Быў часты недахоп вады.

І на каромыслах насілі
Ваду да хат сваіх здалёк,
І трацілі празмерна сілы,
Ішлі — быў цяжкі кожны крок.

Жыццё мяняецца няспынна,
Аб гэтым нат не сніў народ:
Ад студні, што з вадой глыбіннай,
Тут правялі вадаправод.

І працавітыя сяляне
Прызналі, што ім лепей жыць.
Бурчыць вадзіца ў кожным кране,
Не трэба вёдрамі насіць.

ТЭЛЕФОНЫ, ТЭЛЕФОНЫ

У вёсцы Мора існуе

пяцьдзесят тэлефонаў

Пасля святла, пасля вады
Напоўніліся хаты звонам:
Тут працягнулі правады
З неспадзяваным тэлефонам.

І горад стаў бліжэй цяпер,
Там знойдзе тэлефон любога.
І выкліча пенсіянер
Карэту хуткай дапамогі.

І я ў кватэры гарадской
Пачую ў трубцы праз хвіліну,
Як маецца там брацік мой
Або мая сястрыца Ніна.

Як толькі пазваню дамоў,
Я раптам горка засумую,
Што ў трубцы голасу бацькоў
Ужо ніколі не пачую.

МЁРТВАЯ ЧЫГУНКА

За царскіх часоў збудавалі чыгунку,
Штодзённа хадзілі сюдой цягнікі.
Змяніліся ў нашым ваколлі варункі,
Паехалі ў горад мае землякі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мае Айчыны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мае Айчыны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мае Айчыны»

Обсуждение, отзывы о книге «Мае Айчыны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x