Рыгор Крушына - Дарогi

Здесь есть возможность читать онлайн «Рыгор Крушына - Дарогi» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью Ёрк, Мюнхэн, Год выпуска: 1974, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дарогi: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дарогi»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Рыгор Крушына (сапраўднае iмя – Рыгор Казак). Нарадзiўся ў 1907 г. пад Слуцкам, памёр у 1979 г. Ягоныя першыя вершы i апавяданьнi ўбачылi сьвет у 1927 г. У тым-жа годзе ён далучыўся да пiсьменьнiцкага аб'яднаньня "Маладняк", сябрам якога быў да ягонага роспуску ў 1932 г. Потым належаў да Беларускага Зьвязу пiсьменьнiкаў. Ягоныя творы, у першую чаргу лiрычныя вершы, друкавалiся ў такiх часапiсах, як „Чырвоная зьмена”, „Савецкая Беларусь”, „Беларуская вёска”, „Росквiт” i „Полымя”. У канцы трыццатых гадоў ён меў значныя цяжкасьцi: была забароненая публiкацыя тому ягоных вершаў, ужо падрыхтаванага да друку. У гэты час Крушына займаўся галоўным чынам лiтаратурнымi перакладамi. У 1944 г. ён пакiнуў Беларусь; жыў спачатку ў Нямеччыне, потым у ЗША. На эмiграцыi выдаў яшчэ сем кнiжак лiрычных вершаў. Мэмарыяльны музэй-бiблiятэка Рыгора Крушыны (зь кнiгi Slavistische Beitraege, Band 162. Ferdinand Neureiter: Weissussische Anthologie. Verlag Otto Sagner, Muenchen, 1983)

Дарогi — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дарогi», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я трымаю ў шуфлядзе
Лісты твае чулыя.
У ласкавым паглядзе
Сустрэчы мінулыя.

У мінулых сустрэчах
Мы мелі прыемнасьці.
Ня спынюся на рэчах,
Якія ў таемнасьці.

Гэта толькі між намі.
Апошнія радасьці
Будуць мроямі, снамі,
Уцехай на старасьці.

Перавяслам пачуцьцяў
Душа перавязана.
На жыцьцёвым маршруце
Ўсё злагадай сказана.

ІЛЮЗІЯ

Сяджу дрымотна я ў трамваі
I ўжо — ня сон, а сапраўды
Прыгожасьць сонцам выплывае
Ў канцы вагону з грамады.

У казцы гэткія красуні:
I вочы, і выразны рот.
Як ручку белую прасуне,
Дык расступаецца народ.

Шкада адно, мне выйсьці трэба.
Зачараваны хараством,
Я паўз яе іду. О неба!
Мой позірк гасьне пад брывом.

Яна паблізу ўжо ня дзіва.
Размаляваны твар, як збан.
Ненатуральна, непраўдзіва!
Расчараваньне. Прыкры зман.

Шматок скамечанай паперы
Ў густой лістоце на кусьце
Здалёк убачыў і паверыў,
Што ружа белая цьвіце.

СКЭПТЫК

Ты мне, дружа, гаворыш:
— Я здаволены тым, што цяпер
Мы спакойна жывем на даверы.
Чалавек чалавеку
Ў нашым краі ня вораг, ня зьвер,
I паклёп больш ня стукае ў дзьверы.

— Памыляешся, браце!
Той паганы паклёп ня прыціх.
Горка я адчуваю зьняславу.
Ёсьць зайздросьнікі ў сьвеце,
I заўсёды і ўсюды праз іх
Толькі бачым адмоўную зьяву.
I ад іх нагаворы...
I крычаць: — Крывапівец, буржуй!
Неаднойчы гразёй нехта лёпаў.
А згары фарызэі:
— Укрыжуй ты яго, укрыжуй
У газэце цьвікамі паклёпаў!
На рэптыльных даносах
Падымалася хваля ілжы,
Шал атрутны грымзоліў паперу.
Гэтак чадзіла ўчора.
А ці сёньня інакш? Не кажы,
Што зьмянілася. Я не паверу.

ЧАЛАВЕК

Чалавек заўсёды чалавек.
Ён з душой прыгожай, ці нягоднік,
На зямлі трывог і небясьпек —
Будаўнік, мастак і вынаходнік.

Хіжым зьверам стаўся-б ён, але
У сабе хавае скарб вялікі:
Свой уласны сьвет, дзе на чале
Гаваркія літары і лікі.

У яго — дабро і зло ў душы.
Ен сябе агнём ці раз дапытваў.
Свой інстынкт зьвярыны прыдушыў
Сілаю праклёнаў і малітваў.

Чалавек ня птушка, ды палёт
У яго вышэйшы, аж да зорак!
Ён бярэ пачуцьці ў пераплёт
Сотняй розных моваў і гаворак.

Чалавек заўсёды чалавек,
У сабе хавае скарб вялікі:
Хараство і свой уласны сьвет,
Гаваркія літары і лікі.

НАСТАЛЬГІЯ

Сонца, мора і слова ласкавае —
I я чуюся моцным, здаровым.
Толькі мроя ў далёкае плавае,
Усьміхаецца рэкам, дубровам.

I ля пушчы ўстае Белай вежаю,
Як маяк. Ці спакойна з гарэньнем?
Можа лёс пройдзе сьцежкай мядзьвежаю
I сваіх, дарагіх, ня сустрэнем.

Я абвеяны цёплымі крозамі;
Я ў мінулым — на бацькавым полі.
I гамоняць дарогі бярозамі,
I смуткуюць сухія таполі.

Мроя-думка ў далёкае плавае,
Усьміхаецца рэкам, дубровам.
Там, за той пагранічнай заставаю,
Прасьпяваць не даюць маім словам.

А няўжо вольны шлях перасечаны?
Пілігрымам да прошчы імкнуся,
Да сівых курганоў старасьветчыны,
Да зямлі, што завуць Беларусяй.

КАТРЫНКА

З білецікамі скрынка,
На скрынцы папугай.
Асіплая катрынка
Замоўкла, і няхай.

Яна ішла з журбою,
З птушынай буркатнёй.
А дзеці ўсьлед гурбою
Падскаквалі за ёй.

«Разлуку» напявала,
А добрая рука
Капейку апускала
У шапку жабрака.

I лёс усім з паўторам
Выцягваў папугай:
«Уцеха разам з горам,
Шляхі ў далёкі край».

Мы весела, забаўна
Сьмяяліся тады.
У роднай хаце спраўна,
Нямашака бяды...

Ды енчыла катрынка,
Стагнала не дарма.
I чэрствая скарынка,
I сьлёзная зіма.

I край чужы, далёкі,
I ўцеха, i спадзеў.
Я сам — цяжкія крокі —
Сваю катрынку ўзьдзеў.

Праходжу бераг мора
I млявых піхтаў гай.
Няўжо разлуку й гора
Прарочыў папугай?

Няўжо і мне бадзяцца,
Ня мець свайго кута?
Нярадасная праца
I на душы слата.

I сонца смаліць люта,
На вуснах сохне соль.
З табой ідзе пакута
Ў сьпякоту, холад, золь.

Пакута — сэрцу мука,
Галосіць і яна:
— Разлука ты, разлука,
Чужая старана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дарогi»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дарогi» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дарогi»

Обсуждение, отзывы о книге «Дарогi» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x