– Наколькі актыўна чачэнская літаратура перакладаецца на рускую мову?
– Калі гаварыць пра чачэнскую паэзію, то яна амаль зусім не перакладаецца на рускую. У савецкі час перакладалася – рускімі паэтамі-перакладчыкамі праз падрадкоўнікі. Зараз жадаючых узяць ранейшы прыклад на ўзбраеннне сярод маскоўскіх паэтаў амаль што няма. Хіба што адзінкі… Як памяняць сітуацыю? Патрэбна матэрыяльная зацікаўленасць перакладчыкаў… Прозу, драматургію перакладаюць самі чачэнцы, якія добра валодаюць рускай мовай. Я лічу гэты шлях канструктыўным. Такія пераклады блізкія да арыгінала. Гэта лепей, чым перакладаць з падрадкоўнікаў.
У апошняе дзесяцігоддзе назіраецца і такая тэндэнцыя: з’яўляюцца пераклады чачэнскіх твораў на еўрапейскія мовы. Ізноў жа выканаўцамі выступаюць перакладчыкі-чачэнцы. Трэба ведаць, што з часоў першай вайны 1994–1996 гг. у Еўропе жыве каля 100 тысяч чачэнцаў, якія схаваліся там ад баявых дзеянняў. Шмат хто з іх выдатна валодае замежнымі мовамі. Напрыклад, у 2002 г. ў Парыжы асобнай кнігай была выдадзена мая п’еса «Ваўкі». А ў 2006-м яе паставілі на сцэне парыжскага тэатра «Дом усходнееўрапейскай п’есы». Дарэчы, у гэтай п’есы не было рускага тэксту. Яе адразу з чачэнскай пераклаў Абубакар Абаеў. Ён – чачэнец, які жыве ў Францыі. Працаваў над перакладам у суаўтарстве з французскай пісьменніцай Камілай Сірота. П’еса вытрымала ў Францыі некалькі выданняў, добра разыходзіцца.
Нядаўна ў Швейцарыі выйшлі дзве кнігі на нямецкай мове – проза Мусы Бексултанава і мая кніга. Раней у Еўропе на нямецкай і французскай мовах былі выдадзены кнігі пісьменніка Султана Яшуркаева, на нямецкай – паэта Апці Бісултанава, другіх нашых аўтараў. Калі ўжо ў еўрапейцаў ёсць пэўная цікавасць да чачэнскай літаратуры, культуры, то, відаць, не так усё і дрэнна.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Напісана ў суаўтарстве з М. Шумейкам.