Алесь Карлюкевiч - Братэрства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Карлюкевiч - Братэрства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Братэрства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Братэрства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш – з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
Для шырокага кола чытачоў.

Братэрства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Братэрства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Алесь Карлюкевiч

Братэрства

© Карлюкевiч А. М., 2014

© «Выдавецкi дом «Звязда», 2014

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Аб шматколернасці гаварыце…

Раней, і часам зараз, стараючыся вывесці формулу паспяховасці развіцця нацыянальнай літаратуры, мы часта прыводзім факты паспяховага шэсця беларускага мастацкага слова па свеце. Стараліся сябраваць не толькі з літаратурамі суседзяў, а і ў далёкія краіны зазіралі. Несумненна, перакладам паэзіі, прозы на іншыя мовы спрыялі і іншыя, не параўнальна болей высокія ідэалагічныя і эканамічныя магчымасці. Знаходзячыся ў складзе Савецкага Саюза, Беларусь і беларускія пісьменнікі шмат што маглі сабе дазволіць. Было ў тых магчымасцях і такое, што пераклады ажыццяўляліся і выдаваліся на месцы, у Мінску, Маскве, а пасля ўжо перасылаліся, распаўсюджваліся ў іншых краінах, у залежнасці ад таго, на якой мове ў іх размаўлялі. Як прыклад – кнігі Максіма Танка на англійскай, арабскай, іспанскай мовах былі выдадзены ў Мінску. Друкаваліся творы беларускіх пісьменнікаў і ў маскоўскім шматмоўным часопісе «Савецкая літаратура». Відавочна, што была ў гэтым некаторая штучнасць, бо часам спрацоўвалі суб’ектыўныя механізмы цікаўнасці да нацыянальных літаратур. Перакладалі перш-наперш лаўрэатаў, народных пісьменнікаў. Хаця большасць іх твораў была вартая ўвагі. Іншая справа, што не дужа шырокім быў калідор, праз які можна было набыць вядомасць у свеце. Ды сёння, на вялікі жаль, калідор гэты стаў яшчэ вузейшым.

Калі ўжо выбралі ў якасці прыкладу Танка, то хацелася б задацца і такім пытаннем. У 2012 г. вялікаму беларускаму паэту споўнілася 100 гадоў. Пайшоў ён з жыцця ў 1995, і амаль да самай смерці паэта публікацыі перакладаў з яго паэзіі з’яўляліся ў самых розных краінах. У 1987 выйшла кніга на каракалпацкай мове ў Нукусе (Узбекістан), у 1989 – на туркменскай мове ў Ашхабадзе, у 1986–1987 – паэтычныя зборнікі на малдаўскай, літоўскай, сербалужыцкай… А колькі публікацый, як сведчыць біябібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменнікі», у 1982 – трэба разумець, да 70-годдзя народнага паэта Беларусі. А вось год 2012 – год 100-годдзя Максіма Танка – не стаў такім урадлівым на публікацыю перакладаў яго паэзіі на іншыя мовы…

Але ж давайце крыху паразважаем. Давайце адкінем у бок размовы пра тое, што парушыліся сувязі, знішчаны колішнія масты дружбы, братэрства літаратур. Яно, можа быць, і так. Але вось ужо трэцяе дзесяцігоддзе Беларусь заяўляе аб сабе як самастойная, сувярэнная дзяржава. Дыпламатычным стасункам Рэспублікі Беларусь з цэлым шэрагам краін спаўняецца 15–20 гадоў. Шмат прасцейшымі сталі паездкі – турыстычныя, дзелавыя – грамадзян Беларусі ў самыя далёкія ад нас краіны. Што ўжо казаць пра інтэрнэт-прастору, новыя магчымасці імгненных электронных стасункаў. Апошняя акалічнасць ужо якраз актыўна прымаецца да ўвагі і беларускімі пісьменнікамі. Вядома, у большай ступені – з пакаленняў маладзейшых.

Але ж размова – пра класіку, пра яе далейшую дарогу ў свет іншых мастацкіх культур. Напісанае Якубам Коласам, Янкам Купалам, Максімам Багдановічам, Аркадзем Куляшовым, Максімам Танкам, Васілём Быкавым, Іванам Шамякіным, Іванам Мележам, Уладзімірам Караткевічам – хіба гэта і сёння не прадмет нацыянальнага гонару?! На мой суб’ектыўны погляд, мы і зараз у стане прапагандаваць беларускую літаратуру ў свеце, лепшыя яе ўзоры. Патрэбны толькі жаданне і сістэмная праца. Ужо не адзін год, пачынаючы з 2007, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у Дзень беларускага пісьменства ладзіць «круглыя сталы» з удзелам літаратараў іншых краін свету. За гэты час у Мінску і іншых гарадах Беларусі пабывалі пісьменнікі з Расіі, Сербіі, Балгарыі, Чарнагорыі, Польшчы, Казахстана, Украіны, Таджыкістана, Літвы, Босніі і Герцагавіны, Малдовы… Склаліся пэўныя стасункі. Пачалі актыўней друкавацца ў замежжы сучасныя беларускія аўтары. Толькі ў Таджыкістане ў апошнія гады выйшлі асобныя кнігі паэзіі і прозы Георгія Марчука, Міколы Мятліцкага, Алеся Бадака, Юрыя Сапажкова. Ва Украіне – Алены Масла, Людмілы Рублеўскай. Відавочна, мерапрыемствы такога кшталту трэба праводзіць і ў звязку з юбілейнымі датамі. Таму падаецца лагічным задацца наступнымі пытаннямі. А ці так часта замежныя літаратары запрашаюцца на ўрачыстасці ў знак юбілеяў Якуба Коласа і Янкі Купалы, Максіма Танка? Некалі ўражлівай падзеяй стала выданне кнігі аднаго верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?» на мовах свету.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Братэрства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Братэрства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Братэрства»

Обсуждение, отзывы о книге «Братэрства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x