Алесь Карлюкевiч - Братэрства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Карлюкевiч - Братэрства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Братэрства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Братэрства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш – з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
Для шырокага кола чытачоў.

Братэрства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Братэрства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падрабязна ў энцыклапедыі асвятляецца «астрожская» тэма. Як вядома, асветнік і друкар прыкладна з 1578 па 1583 г. жыў і працаваў у Астрогу, на Ровеншчыне, у маёнтку, які належаў князю Канстанціну Канстанцінавічу Астрожскаму – аднаму з буйнейшых магнатаў ВКЛ (гадавы даход князя, які валодаў 80 гарадамі і 2760 вёскамі, складаў 19 млн. злотых). Менавіта там у 1581 го. была выдадзена знакамітая Астрожская Біблія. «Выпуск в свет первой полной вост. – слав. Библии – издательский подвиг Ивана Фёдорова. Библия стала важной вехой в борьбе с экспансионизмом католической реакции, способствовала росту национального самосознания русских, украинцев и белорусов, укреплению позиций родного языка, развитию естеств. – науч. знаний на Руси», – піша Я. Неміроўскі.

У энцыклапедыі «Іван Фёдараў і яго эпоха» пададзены артыкулы пра беларускіх кнігазнаўцаў, пісьменнікаў, вучоных – ураджэнцаў Беларусі, – У. В. Анічэнку, М. Б. Батвінніка, А. С. Будзіловіча, Г. Я. Галенчанку, Э. Гутэн-Чапскага, Я. Ф. Карскага, А. І. Клібанава, М. Клімковіча, С. Майхровіча, І. І. Малышэўскага, А. Рымшу, М. Садковіча, М. М. Сікорскага, А. Р. Шыцгала, В. Шматава, Э. В. Ялугіна. Асобны расповед – пра Мамонічаў, беларускія бібліятэкі, Васіля Цяпінскага, Р. А. Хадкевіча як заснавальніка Заблудаўскай друкарні, графа А. Храптовіча са Шчорсаў (аўтар падкрэслівае, што ў прыватным кнігазборы Храптовічаў захоўваўся асобнік Бібліі 1581 г.). Досыць грунтоўна пададзены жыццяпіс беларускага мысляра, асветніка-гуманіста, рэлігійнага рэфарматара Сымона Буднага.

Ці ёсць заўвагі да зместу энцыклапедыі «Іван Фёдараў і яго эпоха»? Магчыма, варта было больш шырока паказаць беларускае кнігазнаўства, беларускае бібліяфільства папярэдніх стагоддзяў. У артыкулах пра вучоных, пісьменнікаў ёсць некаторыя недакладнасці. Але ўсё гэта не прыніжае агульнага ўзроўню, паўтаруся, сапраўды ўнікальнай энцыклапедыі Яўгена Неміроўскага «Іван Фёдараў і яго эпоха».

Ад Бібліі да «Кібернетыкі» Норберта Вінера

Рускі кнігазнавец Яўген Львовіч Неміроўскі за гады сваёй даследчыцкай працы нямала зрабіў на ніве гісторыі Беларусі. Пяру вучонага, доктара гістарычных навук належаць артыкулы, прысвечаныя Ф. Скарыне: «Беларускі першадрукар Францыск Скарына», «Подзвіг доктара Скарыны», «Пражскія выданні Францыска Скарыны ў фондзе Аддзела рэдкіх кніг», «Апостал 1525 Францыска Скарыны», «Спадчына Францыска Скарыны ў савецкіх і замежных кнігасховішчах» і інш. Я. Неміроўскі – аўтар кніг «Пачатак кнігадрукавання ў Беларусі і Літве: жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны. Апісанне выданняў і паказальнік літаратуры 1517–1977» (Масква, 1978), «Іван Фёдараў у Беларусі» (Масква, 1979), «Астрожская Азбука Івана Фёдарава» (Масква, 1983). Да 500-годдзя беларускага першадрукара ў Мінску пабачыла свет кніга Я. Неміроўскага «Францыск Скарына. Жыццё і дзейнасць беларускага асветніка». За гэтую работу, іншыя скарыназнаўчыя даследаванні, у тым ліку – дакументальную аповесць «Па слядах Францыска Скарыны», Яўген Львовіч быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь. Новая праца кнігазнаўцы, гісторыка беларускага пісьменства – «Вялікая кніга пра Кнігу: даведачна-энцыклапедычнае выданне». Я. Неміроўскі распавядае пра ўзнікненне кнігадрукавання ў славян, пра першыя газеты і часопісы, прамысловы пераварот у кніжнай справе, электронныя кнігі, пра выданні, якія адыгралі найболей важную ролю ў лёсе чалавецтва. 1088 кніжных старонак дапаўняюць сотні ілюстрацый, што дапамагаюць нам ажыццявіць кнігазнаўчыя падарожжы ў мінулыя стагоддзі. Аўтар задае мноства пытанняў і сам на іх адказвае. Даведнік створаны ў лепшых традыцыях навукова-папулярнай літаратуры. Завяршае кнігу «Паказальнік імёнаў». Складзены ён па алфавіце ў межах кожнай главы, паасобку. Такая «апаратная» падказка спрыяе рабоце чытача са шматстаронкавай энцыклапедыяй.

Знайшлося ў «Вялікай кнізе пра Кнігу» месца і «беларускім старонкам». Пра легендарнага ўсходнеславянскага першадрукара – нарыс «Подзвіг доктара Скарыны». У расповедзе пра Івана Фёдарава вылучаны раздзел «На беларускіх землях». А яшчэ ж, расказваючы пра рускага першадрукара, Я. Неміроўскі звяртае ўвагу на славуты помнік кнігадрукавання – Астрожскую Біблію. Лебядзінай песняй Івана Фёдарава называе даследчык гэтую кнігу ў 1256 старонак. Дарэчы, да сённяшніх дзён дайшло больш за 350 экзэмпляраў гэтага найцікавейшага фаліянта. Тры з іх знаходзяцца ў Мінску. Сярод герояў «Вялікай кнігі…» – Сымон Будны, Сімяон Полацкі, Пётр Мсціславец, Васіль Цяпінскі, Спірыдон Собаль. Наклад унікальнага па абсягах кнігазнаўчай інфармацыі выдання – 3000 асобнікаў. Будзем спадзявацца, што новая праца Я. Неміроўскага патрапіць і ў галоўныя бібліятэкі нашай краіны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Братэрства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Братэрства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Братэрства»

Обсуждение, отзывы о книге «Братэрства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x