Алесь Карлюкевiч - Братэрства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Карлюкевiч - Братэрства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Братэрства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Братэрства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш – з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
Для шырокага кола чытачоў.

Братэрства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Братэрства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Свет пачынаўся ў Антопалі

У рамане з 1920-х гг. «Сям’я Раскіных», аўтарам якога з’яўляецца ўраджэнец Драгічыншчыны Дзмітрый Стонаў, ёсць такія радкі: «…Усё, усё, што рабіў

Жук, – праз пасрэдніцтва Эфраіна. І Эфраін, канечне ж, разбагацеў. Выбудаваў сабе двухпавярховы дом у Антопалі, купіў маёнтачак. У Эфраіна было дзесяць сыноў і адна дачка…».

Антопаль, выходзіць, мястэчка са сваёй літаратурна-мастацкай гісторыяй. Знаходзіцца паселішча таксама ў Драгічынскім раёне, як і Бездзеж – родная вёска рускага празаіка Дзмітрыя Стонава.

Але не толькі таму, што згадваецца ў рамане «Сям’я Раскіных». У 1883 г. у старажытным паселішчы нарадзіўся пісьменнік Мойша Стаўскі, аўтар апавяданняў пра жывёльны свет, прыроду. Дэбют літаратара ў друку адносіцца да 1906 г. М. Стаўскі – аўтар кніг «Ідыліі і малюнкі», «На схіле дня», «Арабскія апавяданні» ды іншых зборнікаў мастацкай прозы. Памёр ураджэнец драгічынскай старонкі ў Ізраілі, у Тэль-Авіве, 24 чэрвеня 1964 г.

Яшчэ адзін цікавы лёс звязаны з Антопалем. У 1890 г. тут нарадзілася Фаіна Яфрэмаўна Стаўская. Актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнага руху, яна прайшла праз пакуты арыштаў, астрогаў і высылкі. Нават з Фаінай Каплан (памятаеце: яе расстралялі ў 1918 г., абвінаваціўшы ў замаху на Леніна) пасябравала, калі адбывала пакаранне на катарзе. А ў 1930-я гг. Фаіна Яфрэмаўна была дырэктарам Дзяржаўнай бібліятэкі пры Маскоўскім гістарычным музеі рэвалюцыі. А сувязь з літаратурай, мастацтвам – праз працу з кнігай!.. І не толькі. У 1937 г. наша зямлячка патрапіла пад рэпрэсіі і была расстраляна. Яе муж, таксама ўдзельнік рэвалюцыйнага руху, Віктар Ерамеевіч Баранчанка (Баранчык) актыўна займаўся гісторыка-публіцыстычнай дзейнасцю. І сярод іншых яго работ – пяць тамоў кнігі «Жыццё і гібель Фаіны Стаўскай». Хто галоўны герой, падказвае ўжо сама назва. На жаль, праца так і засталася ў рукапісе, захоўваецца ў адным з маскоўскіх архіваў у асобным фондзе В. Е. Баранчанкі.

Цікавыя дадаткі да раней вядомага з літаратурнай памяці Антопаля. У 1862 г. на Палессе прыязджае рускі пісьменнік Мікалай Ляскоў. У вандроўцы яго суправаджае беларуска-польскі паэт і публіцыст Вінцэсь Каратынскі. Літаратары наведалі Беласток, Пружаны, Антопаль. Большая частка жыцця польскай пісьменніцы Марыі Радзевіч прайшла ў Беларусі. Як сведчанне гэтага, у вёсцы Грушава Кобрынскага раёна ўзведзены сціплы знак з надпісам: «У памяць выдатнай польскай пісьменніцы Марыі Радзевіч (1864–1944) удзячныя за яе працу гэты памятны знак, устаноўлены пад дубам “Давайцісам”, дораць землякі». Але поруч з вёскай Грушава ў біяграфіі літаратаркі прысутнічае і Антопаль. Менавіта польская пісьменніца спрыяла будаўніцтву касцёла імя Андрэя Баболі ў Антопалі. Пра гэта падрабязна расказваюць В. Ляшук і І. Снітко ў кнізе «Літаратурная Берасцейшчына». Не абмінуў Антопаль у 1939 г. і ваенны карэспандэнт, супрацоўнік армейскай газеты «Часовой Родины», рускі паэт Аляксандр Твардоўскі.

Шчыраванне на журналісцкай ніве

Жыццё многіх нашых пісьменнікаў-землякоў на розных этапах звязана з ваеннай журналістыкай. Пэўны час працаваў у газеце «Во славу Родины» Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі вядомы паэт Пятро Прыходзька. Аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча скончыў Сяргей Панізнік. У Санкт-Пецярбургу завяршыўся жыццёвы шлях ваеннага журналіста, празаіка і драматурга, ураджэнца Гомельшчыны Аркадзя Пінчука. У Туркестанскай ваеннай акрузе карэспандэнтам салдацкай шматтыражкі служыў гамяльчанін Васіль Ткачоў, які выпусціў нямала кніг мастацкай прозы. Пінскую раённую газету рэдагаваў таленавіты празаік і публіцыст Мікалай Елянеўскі, таксама ў нядаўнім мінулым – ваенны журналіст.

З пасады карэспандэнта адэскай акруговай газеты звольніўся ў запас Дзмітрый Сергіевіч, якога яшчэ ў даваенныя гады ведалі як беларускага паэта Змітрака Віталіна.

Можна было б называць і іншыя імёны. Сярод іх – і ўраджэнец Бабруйска, публіцыст, палкоўнік Сяргей Мартынкевіч, які цяпер узначальвае калектыў санкт-пецярбургскай газеты «На страже Родины». У Сургуце жыве публіцыст, афіцэр запасу Уладзімір Заянчкоўскі, радзіма якога – Столінскі край… З многімі ваеннымі журналістамі, чыя радзіма – Беларусь, і мяне зводзілі ранейшыя сцежкі-дарожкі. Аўтар краязнаўчых кніг Святаслаў Асіноўскі, вядомыя ў Беларусі рупліўцы газетнай, часопіснай нівы былыя ваенныя журналісты Іван Сакалоўскі, Леанід Ляшчынскі, Лявонцій Раманюк, Уладзімір Рудэнка… А яшчэ – светлай памяці Міхаіл Кадзет, Леанід Захаранка… Нядаўна пайшоў з жыцця палкоўнік ў адстаўцы, былы карэспандэнт «Краснай звязды» Анатоль Смалянка, які нарадзіўся ў Карэліцкім раёне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Братэрства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Братэрства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Братэрства»

Обсуждение, отзывы о книге «Братэрства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x