Алесь Карлюкевiч - Братэрства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Карлюкевiч - Братэрства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Братэрства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Братэрства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш – з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
Для шырокага кола чытачоў.

Братэрства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Братэрства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выключны па прыгажосці, адценнях усяе палітры слова пераклад здзейсніў на сербскую мову доктар філалагічных навук, знаны даследчык і глыбокі, чуйны мастацкі перакладчык Іван Аляксеевіч Чарота.

Уражлівую падтрымку ў зборы перакладаў скарынаўскіх вершаў аказаў літаратуразнаўца і пісьменнік з Махачкалы Марат Гаджыеў. Дзякуючы яго арганізацыйнай руплівасці, удалося пазнаёміцца з дастаткова вядомымі паэтамі розных народаў Дагестана. У выніку атрыманы пераклады на аварскую (пераклала Тубхат Зургалава), агульскую (пераклаў доктар філалагічных навук Замір Тарланаў), даргінскую (за гэта трэба быць удзячнымі даследчыцы даргінскага фальклора і перакладчыцы Аляксандра Блока Амінат Алімханавай), кумыкскую (аўтар перакладу – галоўны рэдактар кумыкскага дзіцячага часопіса Шэйіт-Ханум Алішава), лакскую (а гэты пераклад здзейсніў народны паэт Дагестана Сугуры Увайсаў), лязгінскую (перакладчык – рэдактар часопіса Саюза пісьменнікаў Дагестана «Самур» Зульфікар Кафланаў), нагайскую (пераклаў Анварбек Култаеў), рутульскую (пераўвасобіла скарынаўскае слова літаратуразнаўца і паэт Фаціма Ібрагімава), табасаранскую (перакладчык – Фіруза Султанава), цахурскую (пераклаў Валех Гамзат – паэт, перакладчык, добры знаўца англійскай, французскай моў), эстонскую (гэтую працу здзейсніў Арно Валт), мову комі (пераклаў Аляксей Папоў), літоўскую (пераклад даслаў з Вільні Вітаўтас Жэймантас).

Збіранне кнігі аднаго верша Францыска Скарыны на мовах свету працягваецца. Мажліва, хтосьці з перакладчыкаў, даследчыкаў сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі іншых краін падкажа яшчэ нешта і пэўны «скарынаўскі мост» з іншым светам наладзіць.

Скарыны голас пачуе самы шырокі свет!..

Расія

Звалі яго Іван Фёдараў Масквіцін

Персанальныя энцыклапедыі заўсёды выклікаюць асаблівую цікавасць у чытача, які праяўляе ўвагу да персанажа даследавання. Сам факт з’яўлення выдання падобнага кшталту становіцца прадметам абмеркавання, пошуку адказаў на наступныя пытанні: «А ці ўсе тэмы разгледжаны ў персанальнай энцыклапедыі? Ці ўсе даследаванні ўлічаны? А можа быць, і не энцыклапедыя той ёмісты том, а ўсяго толькі энцыклапедычны даведнік?..». У Маскве ў выдавецтве «Энциклопедия» пабачыла свет энцыклапедыя «Іван Фёдараў і яго эпоха». Аўтар у фаліянта, агульны аб’ём якога 912 старонак фармату 84×108/16, ці 100,5 улікова-выдавецкіх аркушаў, адзін – Яўген Львовіч Неміроўскі (нарадзіўся ў 1915 г. у Кіраваградзе, ва Украіне). Яго ўнікальны ўнёсак у славянскае, сусветнае кнігазнаўства іначай як подзвігам даследчыка і не назавеш!

Пачатак сённяшняму плёну ў выглядзе энцыклапедыі пакладзены быў яшчэ ў 1958 г., калі вучоны знайшоў у Львове невядомыя дагэтуль дакументы пра Івана Фёдарава. У 1964 г. пабачыла свет манаграфія Я. Неміроўскага «Узнікненне кнігадрукавання ў Маскве. Іван Фёдараў». Затым былі выдадзены манаграфіі «Пачаткі кнігадрукавання ва Украіне. Іван Фёдараў» (1974) і «Іван Фёдараў у Беларусі» (1979). Усяго Яўген Львовіч напісаў больш за 1800 артыкулаў, прысвечаных вытокам кнігадрукавання на Русі і Івану Фёдараву.

Многія старонкі ўнікальнай па абсягах вырашаных кнігазнаўчых задач энцыклапедыі прысвечаны Беларусі, беларускім тэмам. Дарэчы, змешчаны і артыкул пра Ф. Скарыну, напрыканцы якога аўтар зазначае: «…выданні С [карыны] былі вядомыя ў Маск. Русі, аднак не ўхваляліся афіцыйным праваслаўем і ў літургічнай практыцы не ўжываліся». Я. Неміроўскі развенчвае і некаторыя вымыслы, звязаныя са Скарынам, Пятром Мсціслаўцам, лёсам іх кніг. У артыкуле ж пра Івана Фёдарава, якім адкрываецца энцыклапедыя, аўтар звяртае ўвагу на повязь біяграфіі друкара з Беларуссю. Цяпер зноў пачало шырыцца версіфікатарства пра тое, што Іван Фёдараў нарадзіўся ў Беларусі, нават і адрас, месца ўказваюцца – паблізу Вілейкі. А вось што чытаеш у кнізе Я. Неміроўскага: «В Вел. княжестве Литовском существовал известный шляхетский род Фёдоровичей. И. И. Левицкий относил И. Ф. к этому роду и внёс сведения о нём в “Библиографию Фёдоровичей”. Однако роду Фёдоровичей принадлежал герб “Огинец”, а гербом “Шренява”, который ставил на своих изданиях И. Ф., этот род никогда не пользовался.

Впоследствии, находясь в Польско-Литовском гос-ве, И. Ф. стал прибавлять к своему имени фамильное прозвище “Москвитин”. Это прозвище встречается впервые в предисловии гетмана Г. А. Ходкевича к Учительному Евангелию 1569, где он сообщает, что нашёл “в том деле друкарском людей наученных, Ивана Фёдоровича Москвитина да Петра Тимофеевича Мстиславца”. <���…> Фамильное прозвище “Москвитин” совсем не обязательно указывает на происхождение его владельца из Москвы. Оно может восходить не к географическому наименованию, а к имени собственному или прозвищу “Москва”. <���…> “Москвитины” в XVI–XVII вв. были достаточно широко распространены как в Моск. гос-ве, так и в Вел. княжестве Литовском. Тупиков указывает, что в XVI в. проживал крестьянин Иван Андреев сын Москвитин, на берегу Нёмана – белорус. помещик Сидор Москвитин, <���…> (сохранилась архивная запись о том, что в ун-т поступил “Иван сын Фёдора из Петковиц…”)». На Беларусі некалькі вёсак з назвай Пітковічы ёсць у Баранавіцкім, Дзяржынскім раёне… Дык, можа быць, усё ж існуюць падставы для «беларускасці» Івана Фёдарава?.. Дарэчы, трэція Пітковічы – за 8 вёрст ад Радашковіч. З усіх гэтых мясцін паходзілі шляхецкія прозвішчы Рагоз і Анфоравых, якія таксама карысталіся гербам «Шрэнява», падобным на выдавецкі знак І. Фёдарава. Калі атаясамліваць друкара з Іванам, сынам Фёдара з Пітковіч, то трэба, відаць, і пагадзіцца з беларускім паходжаннем Івана Фёдарава.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Братэрства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Братэрства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Братэрства»

Обсуждение, отзывы о книге «Братэрства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x