Алесь Карлюкевiч - Братэрства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Карлюкевiч - Братэрства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Братэрства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Братэрства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш – з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
Для шырокага кола чытачоў.

Братэрства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Братэрства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Скарыны – з першых вершаваных зборнікаў «Кастры Купалля» і «Палявая пошта»), і іншыя творцы. У 1982 і 1983 гадах была выдадзена ўкладзеная В. Рагойшам і Я. Раманоўскай кніга Янкі Купалы «А хто там ідзе?» на мовах свету», дзе разам былі сабраны больш за 80 перакладаў славутага купалаўскага верша, напісанага ў 1905–1907 гг. У тым ліку і пераклад на рускую мову Максіма Горкага (упершыню надрукаваны ў 1911 г. ў альманаху «Современный мир»). Як прыклад, можна згадаць кнігу Тараса Шаўчэнкі «“Заповіт” мовамі народів світу» (Кіеў, 1989), у якой змешчаны пераклады праграмнага верша Вялікага Кабзара на 147 (!) моў свету. Беларускі пераклад належыць Янку Купалу – «Запаведзь»:

Як памру я, пахавайце
На Ўкрайне мілай,
Сярод стэпу на кургане,
Дзе продкаў магіла:
Каб нязмеранае поле,
Дняпро і абрывы
Было відна – было
чутна, Як раве бурлівы!

У Туркменістане яшчэ ў сярэдзіне 1980-х выдалі невялікую кніжачку Махтумкулі «Лёс туркмена» на мовах народаў СССР. Дарэчы, беларускі пераклад гэтага верша зрабіў Уладзімір Караткевіч.

Які ж тэкст Францыска Скарыны прапануецца да перакладу?.. Вось як ён гучыць на сучаснай беларускай мове:

Як звяры,
што блукаюць у пушчы,
ад нараджэння
ведаюць сховы свае,
як птушкі,
што лётаюць у паветры,
помняць
гнёзды свае,
як рыбы,
што плаваюць у моры і ў
рэках, чуюць
віры свае
і як пчолы
бароняць вуллі свае —
гэтак і людзі,
да месца, дзе
нарадзіліся і
ўзгадаваны ў Бозе,
вялікую ласку маюць.

Тэма Радзімы, суладдзя і згоды, адвечнай паяднанасці з роднай старонкай, пачуццё адказнасці і асэнсаванне абавязку перад бацькоўскім краем – вось лейтматыў выказанага першадрукаром і асветнікам. Куды б цябе, чалавеча, не закінуў лёс, памятай, што ёсць тая мясціна, куды ты наяве ці ў думках павінен вярнуцца. Яна, родная старонка, – яшчэ і сімвал еднасці з блізкімі людзьмі, суадносіны зробленага, здзейсненага ў жыцці з ацэнкай грамадою, землякамі.

І ў гэтых радках Скарына, відавочна, сугучны часу, актуальна-публіцыстычны.

Тэкст мае пераклады на рускую, англійскую, польскую (па-польску прачытаў, асэнсаваў скарынаўскія словы Анатоль Клышка), балгарскую мовы. Ужо ў апошнія паўтара-два гады быў зварот да паэтаў розных краін перакласці радкі Францыска Скарыны на мовы іх народаў. Стасункам з перакладчыкамі, нягледзячы на ўсе складанасці, спрыяў і той факт, што, пачынаючы з 2007 г., Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюзам пісьменнікаў Беларусі і РВУ «Літаратура і Мастацтва» (цяпер – выдавецкі дом «Звязда») праводзіўся «круглы стол» па пытаннях міжнародных, міжнацыянальных літаратурных сувязей з удзелам замежных пісьменнікаў. За гады работы «круглага стала» ў Беларусь прыязджалі паэты і празаікі з Расіі (не толькі з Масквы, але і з рэгіёнаў – Татарстана, Удмурціі, Свярдлоўскай вобласці і іншых куточкаў), Таджыкістана, Азербайджана, Літвы, Польшчы, Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Чарнагорыі, Украіны, Казахстана… Як вынік, дзякуючы іх дапамозе ці стасункам, праз іх і з’явіліся пераклады Скарыны на іншыя мовы. На удмурцкую пераклалі Сяргей Мацвееў з Іжэўска і Вячаслаў Ар-Сяргі. На таджыкскую – народны паэт Таджыкістана Саідалі Мамур. Дарэчы, у яго з Беларуссю повязь трывалая. Саідалі Мамур – аўтар цыкла вершаў пра Хатынь, якія на беларускую пераўвасобіў Мікола Аўрамчык. Саідалі Мамур пераклаў на таджыкскую мову зборнік вершаў Рыгора Барадуліна.

Да перакладу Скарыны спрычыніліся: на кітайскую – Гао Ман, на в’етнамскую Тхуі Таанг, на туркменскую – Агагельды Аланазараў. Усе яны добра ведаюць беларускую літаратуру. В’етнамец Тхуі Таанг – і перакладчык верша «А хто там ідзе?». Адрасаваныя дзецям, двойчы выходзілі ў Мінску па-беларуску кнігі Агагельды Аланазарава. Нядаўна Віктар Гардзей пераклаў на беларускую мову яго «Вясёлую азбуку», якая выйшла ў выдавецкім доме «Звязда» ў 2013 г. Гао Ман – перакладчык на кітайскую мову кнігі вершаў Максіма Танка (сумесна працаваў над перакладам зборніка яшчэ напрыканцы 1950-х г. з Гэ Баоцюанем). Але ж варта задумацца і над тым, што ў Кітаі літаратура ствараецца на некалькіх мовах. Варта зазірнуць хаця б у Вікіпедыю, каб зразумець, што маглі б да народаў Кітая прыйсці пераклады легендарнага верша на кыргыскай мове, татарскай мове, ды іншых. Так, у Кітаі ідзе ўніфікацыя агульнанацыянальнай мовы. Але ж ёсць, напрыклад, рух за стварэнне літаратуры размоўнага характару. Таму і на байхуа (а не толькі на вэньяні) выдаюцца кнігі, перыядычныя выданні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Братэрства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Братэрства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Братэрства»

Обсуждение, отзывы о книге «Братэрства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x