Алесь Карлюкевiч - Братэрства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Карлюкевiч - Братэрства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Братэрства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Братэрства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш – з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
Для шырокага кола чытачоў.

Братэрства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Братэрства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бацька называў Беларусь сваёй другой радзімай, прысвяціў ёй многія старонкі сваёй прозы, публіцыстыкі, паэзіі. Першая яго паездка пасля рэабілітацыі калмыцкага народа адбылася ў Беларусь, на Магілёўшчыну і Міншчыну, дзе ён ваяваў. Ён часта сустракаўся са сваімі баявымі пабрацімамі.

– З кім з беларускіх паэтаў, празаікаў сябраваў Міхаіл Ханінаў?

– Пятруся Броўку лічыў сваім хросным бацькам: той пісаў прадмовы да яго кніг на рускай і беларускай мовах. Сябраваў са многімі пісьменнікамі – Максімам Танкам, Васілём Быкавым, Іванам Шамякіным, Аляксеем Пысіным, Рыгорам Барадуліным, Пятром Шасцерыковым, Анатолем Грачанікавым, Антонам Бялевічам, Міколам Ткачовым і іншымі. У нашай сямейнай бібліятэцы захаваліся іх дарчыя кнігі з аўтографамі, перапіска. Шмат каму з іх бацька прысвяціў свае вершы. З дзяцінства мы раслі, чытаючы беларускую класіку і сучасную літаратуру. Ёсць у нас і кніга ўспамінаў скульптара Заіра Азгура, які зрабіў бацькоўскі бюст. Гэтая работа вельмі спадабалася бацьку.

– Асобная тэма ў перакладчыцкай рабоце Міхаіла Ханінава – кніга вершаў Янкі Купалы… Вы як літаратуразнаўца, гісторык літаратуры вылучаеце гэтую працу як пэўны этап у творчасці бацькі?

– Большасць бацькоўскіх перакладаў адносіцца да вершаў Купалы. Напачатку гэта былі газетныя публікацыі, затым выйшла да юбілею народнага песняра Беларусі невялікая кніга ў Калмыцкім кніжным выдавецтве. Бацька вельмі шанаваў Купалу-паэта. У час вайны Міхаіл Ханінаў, вядома ж, авалодаў беларускай мовай. Яе мяккасць, мілагучнасць, цеплыня былі для яго не меней дарагімі, чым мова маці – калмыцкая мова. Таму з надзвычайнай асалодай перакладаў вершы Якуба Коласа, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова і іншых паэтаў Беларусі. Нават збіраўся гэтыя пераклады выпусціць асобнай кнігай. Бацьку запрашалі ў Беларусь на юбілеі Янкі Купалы. Захаваліся фотаздымкі з тых сустрэч, газетныя публікацыі. Бацьку ахвотна запрашалі да размовы розныя беларускія газеты.

– У Беларусі выйшла і дзве кнігі вершаў Міхаіла Ханінава ў перакладзе на беларускую мову…

– Так, і бацька быў вельмі ўдзячны за гэта. Дарэчы, па словах бацькі, адна калмычка назвала свайго сына Янкам у гонар Купалы…

– Ведаю, што беларускіх паэтаў перакладалі і Санджы Каляеў, Ліджы Інджыеў, Бося Сангаджыева…

– І гэта вельмі ўзроўневыя пераклады. Ды і выбар арыгіналаў быў зусім не выпадковым. Вось бы аб’яднацца беларусам і калмыкам у сваіх памкненнях і скласці на калмыцкай мове анталогію беларускай паэзіі… Нашы папярэднікі глебу для гэтага падрыхтавалі.

– У Міхаіла Ханінава ёсць паэма пра Хатынь. Як нарадзілася ідэя напісання гэтага твора?

– Мяркуючы па сюжэту паэмы, бацька не так далёка і партызаніў ад хатынскіх мясцін… Магчыма, быў знаёмы з жыхарамі гэтай беларускай вёскі, спаленай фашыстамі. У любым выпадку Хатынь у яго была перад вачыма як нешта даволі блізкае… У 1975 г., зімой, у Мінску Міхаіл Ханінаў удзельнічаў ва Усесаюзнай нарадзе пісьменнікаў і крытыкаў, прысвечанай 30-годдзю Вялікай Перамогі. Удзельнікі нарады наведалі Хатынскі мемарыял. Быў там і Давід Кугульцінаў, які напісаў верш «Хатынь» з прысвячэннем Аркадзю Куляшову.

А яшчэ раней, у студзені таго ж года, бацька пабываў у В’етнаме. Ён, вядома ж, ведаў пра в’етнамскую вёску Сонгмі. Ведаў пра чэшскую вёску-пакутніцу Лідзіцэ. Задумаў напісаць трыпціх. Паэму «Званы Хатыні» пераклаў на рускую мову маскоўскі паэт Аляксандр Нікалаеў, з якім бацька доўгі час сябраваў. Іх збліжала ваеннае мінулае. Нікалаеў таксама змагаўся з фашыстамі ў Вялікую Айчынную на тэрыторыі Беларусі.

– Што з калмыцкай літаратуры, на ваш погляд, варта было б абавязкова перакласці на беларускую мову?

– У свой час у «Звяздзе» друкавалася часткамі аўтабіяграфічная аповесць М. Ханінава «Міша Чорны – гэта я!». Чаму б яе зараз не выдаць асобнай кнігай?!.

Думаю, што варта было б перакласці на беларускую мову калмыцкі фальклор. Казкі, легенды даволі часта бываюць надзвычай красамоўнымі, мо нават болей, чым іншыя мастацкія творы… Чаму б не выдаць па-беларуску лірыку заўчасна пайшоўшага з жыцця Джангра Насунава, які, праўда, свой калмыцкі светапогляд выкладаў па-руску. Словам, лічу, што нам ёсць што расказаць беларусам і ўсяму свету…

«І ўсё ж чачэнская літаратура жыве і развіваецца»

Вайна ў Чачні наклала асаблівую пячатку на наша ўспрыняцце нацыянальнай літаратуры гэтай старонкі. А як усё складваецца зараз на самай справе? На пытанні на гэтую тэму адказвае галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса «Вайнах» празаік, перакладчык Муса Ахмадаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Братэрства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Братэрства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Братэрства»

Обсуждение, отзывы о книге «Братэрства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x