Алесь Карлюкевiч - Братэрства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Карлюкевiч - Братэрства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Братэрства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Братэрства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш – з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
Для шырокага кола чытачоў.

Братэрства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Братэрства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У свой час у Маскве ў выдавецтве «Прогресс» выдаваліся зборнікі выбраных твораў савецкіх пісьменнікаў на галоўных еўрапейскіх мовах. Напрыклад, кніга Д. Кугульцінава з паралельнымі перакладамі – на рускай і англійскай мовах. Гэта першае і апошняе ў гісторыі калмыцкай літаратуры такое выданне, якое пабачыла свет у сярэдзіне 1970-х…

У сучаснай транскультурнай прасторы ўзрастае роля перакладчыка як пасрэдніка паміж літаратурамі, тым болей калі ён валодае некалькімі мовамі.

– А ці ўплываюць на гэтыя працэсы новыя тэхналогіі?

– Ёсць, зразумела, Інтэрнэт, шматлікія літаратурныя сайты. Некаторыя нашы пісьменнікі выстаўляюць свае творы ў Сеціве, але на рускай мове, каб з імі пазнаёмілася адпаведна болей шырокая аўдыторыя. Да гэтага часу няма сайта калмыцкай літаратуры, як і сайтаў асобных пісьменнікаў. Галоўная прычына адна – няма дзяржаўнага фінансавання. Два гады назад я адкрыла свой сайт:

На гэтым сямейным сайце – матэрыялы пра майго бацьку, пра дзядзьку-паэта, пра сястру-літаратуразнаўцу, пра мяне. Дзякуючы гэтаму сайту я знайшла сяброў-калег, з якімі падтрымліваю творчыя стасункі, – у ЗША, Еўропе, у тым ліку і на постсавецкай прасторы – у прыватнасці ў Беларусі. Бацькоўскія і мае творы выстаўлены там на розных мовах, таму такі доступ і забяспечвае чытацкую зацікаўленасць.

У другім выпадку развіццё калмыцкай літаратуры перажывае, на мой погляд, крызіс. Гэта абумоўлена аб’ектыўнымі прычынамі – агульнай стратай літаратурацэнтрычнасці, горшым веданнем роднай мовы чытачамі, зменай пісьменніцкіх пакаленняў, адсутнасцю вартага фінансавання аўтарскай прадукцыі, няведаннем творчай моладдзю нацыянальнай мовы – яны пішуць на рускай мове, адсутнасцю таленавітых новых імёнаў. Сярод суб’ектыўных прычын можна назваць няздольнасць пісьменнікаў шукаць уласныя шляхі для змены сітуацыі да лепшага, інерцыю чакання дзяржаўнай падтрымкі.

Адна са спадарожных праблем – змена пакаленняў у калмыцкім літаратуразнаўстве. Новыя крытыкі і літаратуразнаўцы вывучаюць у асноўным фальклор, класікаў. Сучасная літаратура мэтанакіравана не адсочваецца ні аглядна, ні персанальна, асабліва рускамоўная калмыцкая паэзія, якой належыць адна з вядучых роляў у сучасным літаратурным працэсе Калмыкіі. Кафедра рускай і замежнай літаратуры Калмыцкага дзяржуніверсітэта, якой я кірую, у гэтым годзе выдала калектыўны дапаможнік «Сучасная рускамоўная паэзія Калмыкіі».

Усе гэтыя ўжо састарэлыя праблемы даўно патрабуюць вырашэння, падтрымкі на дзяржаўным узроўні.

– Здалёк, з Элісты, ці відаць вам сённяшнюю беларускую літаратуру?

– Думаю, што не вельмі… У нас у рэспубліцы дзве пісьменніцкія арганізацыі, ніводная з іх не падтрымлівае, на жаль, афіцыйных зносін з беларускімі калегамі. Раней жа былі персанальныя кантакты – у Давіда

Кугульцінава і Міхаіла Ханінава з многімі беларускімі паэтамі, празаікамі. У асноўным сёння сувязі скіраваны на суседнія рэгіёны – Паўночны Каўказ, Астраханскую вобласць, а таксама на Маскву.

– А што ўвогуле калмыцкі чытач ведае пра беларускае мастацкае слова? Каго ў розныя дзесяцігоддзі з беларускіх паэтаў, празаікаў перакладалі на калмыцкую мову?

– Як вядома, у ВНУ на філалагічных спецыяльнасцях чыталі курс «Літаратура народаў СССР», цяпер – «Літаратура народаў Расіі», якая выкладаецца ў скарочаным аб’ёме, хутка зусім выйдзе з дысцыплін бакалаўрыята, напрыклад, у нашым універсітэце. Акрамя таго, шмат выдавалася ў перакладах беларускай літаратуры. Да гэтага часу многія ведаюць, скажам, пра творчасць Васіля Быкава. Яго творы ўваходзілі ў праграму «Гісторыя рускай літаратуры», як і проза Алеся Адамовіча, Святланы Алексіевіч.

Папярэдні калмыцкі чытач ведаў класікаў беларускай літаратуры – Я. Купалу, Я. Коласа, а таксама М. Танка, А. Куляшова, П. Броўку і інш. У 1960-я гг. калмыцкія пісьменнікі шмат перакладалі на калмыцкую мову згаданых аўтараў: выходзілі асобныя падборкі ў мясцовых газетах і часопісе «Теегин герл» («Свет в степи»). Зрэдку гэта мела працяг у 1970-я гг. Так, з прозы было перакладзена апавяданне Васіля Быкава «На возеры».

Пасля наступіў доўгі перапынак, выкліканы таксама і развалам СССР. Мяркую, што гэта звязана і з адсутнасцю кантактаў з калегамі.

– Ваш бацька – вялікі сын калмыцкага народа, вядомы калмыцкі пісьменнік Міхаіл Ханінаў ваяваў у Беларусі… Наколькі гэтая сувязь паўплывала на творчасць вашага бацькі?

– Так, юнацтва майго бацькі прыйшлося на Вялікую Айчынную вайну. Ён пайшоў у Чырвоную Армію ў кастрычніку 1939 г., вайну сустрэў на Смаленшчыне, партызаніў у Беларусі пад імем Мішы Чорнага, быў камандзірам роты. Вайна для яго закончылася ў жніўні 1944 года, калі яго дэмабілізавалі як калмыка ў сувязі са сталінскімі рэпрэсіямі. Трынаццаць гадоў ён разам з калмыцкім народам адбываў сібірскую высылку. Пачатак літаратурнага шляху бацькі адносіцца да сярэдзіны 1930-х гг., але як пісьменніка яго, вядома ж, сфарміравала вайна. Ён належыць да так званай «лейтэнанцкай» літаратуры. Міхаіл Матусоўскі назваў яго калмыцкім Дзянісам Давыдавым. У калмыцкай літаратуры ён адзіны паэт-партызан.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Братэрства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Братэрства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Братэрства»

Обсуждение, отзывы о книге «Братэрства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x