Алесь Карлюкевiч - Братэрства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Карлюкевiч - Братэрства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Братэрства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Братэрства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш – з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
Для шырокага кола чытачоў.

Братэрства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Братэрства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прычым гэты масавы подзвіг самаахвяравання адбываўся пасля страшнага, нічым не апраўданага перыяду тэрору…»

За свае выдатныя навуковыя і навукова-грамадскія заслугі Сігурд Шміт узнагароджаны прэміяй Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне адукацыі (2007), прэміяй мітрапаліта Макарыя «За выдатны ўклад у развіццё айчыннай гістарычнай навукі» (2003), прэміяй імя Д. С. Ліхачова «За захаванне культурнай спадчыны», прэміяй «Трыумф» – «За значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навукі» і інш. У 2007 г. быў узнагароджаны Знакам «За заслугі перад Масквой».

Развітанне з вучоным адбылося 24 мая ў жалобнай зале Цэнтральнага Крамлёўскага шпіталю. 8 чэрвеня 2013 г. на Увядзенскіх могілках Масквы адбылося пахаванне праха С. О. Шміта, на якім прысутнічалі шматлікія калегі, вучні, сваякі нябожчыка. На гэтых жа Увядзенскіх могілках пахаваны гісторык, археолаг Леанід Аляксееў (у 1940-я гг. працаваў у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, пазней выкладаў археалогію ў Магілёўскім педінстытуце), а таксама іншыя ўраджэнцы Беларусі – кампазітар Эдуард Калманоўскі, адзін з першых рускіх ваенных лётчыкаў Сцяпан Наздроўскі (нарадзіўся ў Крычаве ў 1888 г., узнагроджаны чатырма салдацкімі Георгіеўскімі крыжамі), пачынальнік сусветнай акварыумістыкі, аўтар многіх прыродазнаўчых кніг Мікалай Залатніцкі, славуты генетык і прэзідэнт Акадэміі навук БССР Антон Жэбрак, вучоны ў галіне тэорыі стральбы артылерыі генерал-маёр артылерыі Пётр Гельвіх.

Час салдата Даржо

На фронт 26-гадовы паляўнічы з Бураціі Даржо Дугараў патрапіў у 1942 г. Ваяваў на Смаленшчыне – у Духаўшчынскім раёне. Спярша – снайперам. Пасля – кулямётчыкам. Дывізія, у якой змагаўся салдат, перайшла ў наступ на Віцебскім накірунку. На подступах да горада на Дзвіне Даржо быў цяжка кантужаны. Страціў мову. Ізноў франтавік загаварыў толькі ў 2004 г.

…Даведаўшыся пра такі незвычайны выпадак, я паспрабаваў адшукаць салдата, які прымаў удзел у вызваленні Беларусі. Жыве Даржо Дугараў з унукамі ў Улан-Удэ. Туды тэлефаную. Мяркуючы па голасу, трубку падымае маладая жанчына. Знаёмімся. Баірма гаворыць, што дзядулі няма дома і звязацца з ім у бліжэйшы час практычна немагчыма. Даржо Габоевіч паехаў у роднае паселішча Орлік Акінскага раёна. А знаходзіцца яно кіламетраў за 800 з лішкам. Акінскі раён – самае што ні ёсць высакагор’е, Саяны.

– Амаль пятнаццаць гадзін язды на маршрутным таксі. Ды адгаварыць дзядулю ад паездкі аніяк не атрымлівалася. Сказаў, што хоча наведаць родзічаў у Новы год, які мы святкуем у Бураці 10 лютага, – расказвае Баірма.

З дапамогай унучкі і ўзнаўляем кароткую хроніку неардынарнага лёсу… Прыйшоў у сябе кулямётчык у шпіталі. Медсястра расказала апрытомнеўшаму салдату, што санітары адшукалі яго, калі пасля жорсткага бою наступіў зацішак. Спярша заўважылі бот, што тырчэў з зямлі. Раскапалі і выцягнулі жывога, ды цяжка параненага ў галаву байца. Па шпіталях Дугараў праваляўся болей года. А ў родным сяле атрымалі паведамленне: маўляў, прапаў Даржо без вестак. Якім жа было ва ўсіх здзіўленне, калі малады паляўнічы вярнуўся дахаты. У Дугаравых на вайну пайшлі тры родныя браты. І, на шчасце, усе засталіся жывымі.

Але вось з роднымі Даржо пасля вяртання «размаўляў» толькі мовай жэстаў, з дапамогай запісак. Спярша пасля кантузі былі страчаны яшчэ і памяць і слых. Але ў хуткім часе яны вярнуліся. А вось мова… Хаця і аформілі інваліднасць, Дугараў не мог сядзець склаўшы рукі. Уладкаваўся ў друкарню раённай газеты. Дастаткова хутка авалодаў спецыяльнасцю наборшчыка. А затым стаў працаваць фотакарэспандэнтам у той жа «раёнцы». Шматлікія здымкі Дугарава друкаваліся ў бурацкай прэсе. У 1951 г. Даржо ажаніўся з прыгажуняй Далгар. Глуханямая ад нараджэння, яна дапамагла нямому франтавіку засвоіць мову жэстаў. Нарадзілася дачка. А ў апошнія тры гады памерлі адна за другой і яна, і жонка. У 2004 г. Даржо Гамбоевіч раптоўна загаварыў. Дактары лічаць, што, магчыма, паўплывалі стрэсы, звязаныя са стратай самых блізкіх людзей. Пытаюся ў Баірмы, ці паспеў дзядуля за апошні час расказаць нешта пра баі ў Беларусі, пад Віцебскам.

– Дзядуля нешматслоўны, – гаворыць унучка. – Мова яго крыху замаруджана. Мы стараемся часта яго не турбаваць. Ды і на працы я шмат часу праводжу, – Баірма па прафесіі повар. – А вы паспрабуйце звязацца з нашым дзядзькам Баірам Дугаравым, пляменнікам дзядулі. Дзядзька Баір часта сустракаецца з дзядулем. Сам шмат яму расказвае, пасля запісвае ўсё, што дзядуля гаворыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Братэрства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Братэрства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Братэрства»

Обсуждение, отзывы о книге «Братэрства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x