Алесь Карлюкевiч - Братэрства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Карлюкевiч - Братэрства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Братэрства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Братэрства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш – з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
Для шырокага кола чытачоў.

Братэрства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Братэрства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер ужо, з вышыні часу, калі ўспамінаю пра “дзядулеў” калгасны статак 1941 г., перад вачыма ўсплываюць карціны з Афганістана, Чачні… Мне столькі разоў даводзілася бачыць, як памірае паранены скот, альбо бачыць разварочаных усімі часткамі свайго цела авечак, кароў, коз… Колькі наглядзеўся на гэтых выпадковых ахвяр вайны! Яны траплялі на міны, аказваліся мішэнямі артылерыйскіх абстрэлаў, а здаралася гінулі таму, што салдаты, якія маяліся ад няма чаго рабіць, абіралі іх мішэнямі!.. Іншы раз у некаторых кароў ці авечак была выразана пячонка ці яшчэ лепшы кавалак, астатняе ж было кінута на спажыву сабакам ці крумкачам…

Пасля няўдалай эвакуацыі мой дзед аказаўся ў партызанскім атрадзе. Позняй восенню захварэў на запаленне лёгкіх. Вывезлі на самалёце на Вялікую Зямлю. Падлячыўся. І ўжо аказаўся ў траншэях абаронцаў Масквы, там, дзе ішлі самыя цяжкія баі. Цікавы знак праз дзесяцігоддзі мне падрыхтавала гісторыя. У 1980–1985 гг. я служыў у Кізыл-Арваце (Туркменія) у 58-й Рослаўльскай мотастралковай дывізіі. Дык вось, адзін з палкоў гэтага злучэння ў час бітвы пад Масквою аказаўся ў акружэнні і амаль цалкам загінуў. Праз лінію фронта прарвалася ўсяго некалькі чалавек. Мой дзед суправаджаў у штаб палка аднаго з акружэнцаў з гэтай часці…

Пасля быў ізноў шпіталь. Дзеда хацелі камісаваць. Аднак ён ізноў дамогся, каб адправілі на фронт. У 1943 г. пад Ленінградам патрапіў пад абстрэл нямецкага мінамёта. І тады атрымаў цяжкія знявечванні. Выжыў, ды толькі да канца дзён не працавала ў яго адна рука, застаўся з таго бою з пакалечанай, на адно вуха страціў слых. Вярнуўся дадому пасля вызвалення Беларусі. І, нягледзячы на стан здароўя, амаль да канца жыцця працаваў…

Бабуля Лена была проста выдатнай апавядальніцай. У грамадзянскую вайну яна аказалася ў дзіцячым доме. Іншы раз расказвала, як галадалі, як елі, што толькі давядзецца… Неяк была ў Башкірыі, знайшлі мёртвага вярблюда, па ім чэрві поўзаюць, а елі – куды падзенешся… Апавяданні свае пачынала звычайна так: “Фактам дзела…” Гэта ў яе прыказка такая… І кнігі чытала. Гавораць, што вясковыя людзі кнігі не чыталі, стэрэатып такі, што ўсе былі бязграматныя. Не, аказваецца, чыталі…

Колькі помню – заўсёды працавалі. Агарод трымалі вялікі. За Рудзенскам бульбоўнік. Там – і дрэвы пладовыя, кусты ягадныя. Карову трымалі, дзед спрабаваў пчол разводзіць. Толькі нешта ў яго не атрымалася.

Адпаведна, і мы працавалі, калі прыязджалі. Канешне ж, болей бегалі і гулялі (гойсалі, па выказванню бабулі). Але калі што трэба было рабіць, то рабілі. І зямлю капалі, не цаліну, зразумела, а зямлю рыхлую, агародную… І дровы пілавалі, калолі, жука каларадскага збіралі, ліпавую квецень… І бульбу капалі, яблыкі-ягады збіралі. З таго часу ў мяне вялікая павага да сельскага люду, які працуе на нас, гараджан. З таго часу перакананы, што дабрабыт у вяскоўцаў залежыць ад таго, як яны напрацуюць…»

Пагадзіцеся, дастаткова цікавы ўспамін. Магчыма, стараючыся ў сваёй мастацкай прозе ствараць партрэты нашых сучаснікаў, рускі пісьменнік Мікалай Старадымаў трымае перад вачыма рудзенскіх, пухавіцкіх, мар’інагорскіх рупліўцаў ад зямлі…

Апошні раз Мікалай Аляксандравіч наведваўся ў Рудзенск у 2003 г…

У размовах са мною, у лістах, якія даслаў з Масквы, Мікалай расказвае пра тое, што першыя свае літаратурныя спробы зрабіў менавіта ў Рудзенску, калі вучыўся ў мясцовай школе ў чацвёртым класе. «Тады я пісаў фантастычную аповесць, ішлі першыя палёты ў космас, усе марылі пра прафесію касманаўта, – згадвае Мікалай Старадымаў. – І аповесць, наколькі я памятаю, была пабудавана на маіх касмічных фантазіях. Адзін раз на тыдзень я чытаў сваю аповесць у класе. Пэўна, на гадзінах палітінфармацыі ці яшчэ якіх-небудзь выхаваўчых мерапрыемствах… Калі ўжо дарослым прыязджаў у Рудзенск, то шмат хто з маіх сяброў маленства ўспамінаў пра мяне ў звязку з памяццю пра тую фантастычную аповесць… А яшчэ маю цягу да літаратурнай творчасці падтрымлівала ўся мая беларуская, рудзенская радня… Гэта, відаць, на ўзроўні нейкай падсвядомасці і не магло не паўплываць на выбар пісьменніцкай скіраванасці ў маім жыцці…»

А зараз – некаторыя ўдакладненні да жыццёвай і творчай біяграфіі Мікалая Старадымава. Нарадзіўся Мікалай Аляксандравіч 24 лютага 1956 г. ў Дрэздэне, дзе бацька служыў у складзе Групы савецкіх войск у Германіі. У 1973 г. скончыў сярэднюю школу ў Жытоміры. У 1974 г. паступіў у Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча інжынерных войск і войск сувязі на аддзяленне інжынерных войск. Скончыў навучальную ўстанову з «чырвоным дыпломам» у 1978 г. Быў размеркаваны ў ваенна-будаўнічыя войскі. Прымаў удзел у будаўніцтве дома адпачынку «Русь» і падмаскоўнага цэнтра адпачынку касманаўтаў. Восенню 1980 г. накіраваны ў Афганістан. Але ў штабе Чырванасцяжнай Туркестанскай ваеннай акругі ў Ташкенце адбылося пераразмеркаванне – на пасаду карэспандэнта-арганізатара 58-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі ў горад Кізыл-Арват (Туркменія). Пасля там жа займаў пасаду адказнага сакратара «шматтыражкі». У 1985 г. Мікалая Старадымава накіравалі адказным сакратаром газеты «Гвардеец» 5-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі ў Афганістан. У 1987 г. Мікалай Аляксандравіч вярнуўся ў Туркестанскую акругу. Тут у Ашхабадзе ў рэдакцыі газеты «За Родину» мы з ім сустрэліся і пазнаёміліся. Мікалай актыўна друкаваўся ў туркменскіх газетах і часопісах. Тут пабачылі свет першыя яго мастацкія творы – дзіцячыя апавяданні пра Афганістан у калектыўным зборніку выдавецтва «Магарыф». Сярод знаёмцаў ваеннага журналіста былі туркменскія публіцысты і пісьменнікі Уладзімір Грачоў, Уладзімір Пу, Касым Нурбадаў, Азат Рахманаў, Альберт Палякоўскі, Аляксандр Гоўберг, Худайберды Дзіванкуліеў і інш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Братэрства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Братэрства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Братэрства»

Обсуждение, отзывы о книге «Братэрства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x