Алесь Карлюкевiч - Братэрства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Карлюкевiч - Братэрства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Братэрства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Братэрства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш – з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
Для шырокага кола чытачоў.

Братэрства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Братэрства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Вы спрабавалі рабіць фільм па кнізе «Уладзімір і Рагнеда». Ідэя, наколькі я разумею, досыць сімпатычная… Пра яе, здаецца, летась у газеце «Беларусь сегодня» досыць зацікаўлена і балюча выказаўся кінарэжысёр Юрый Елхаў. Ці ўдалося нейкія зрухі здзейсніць у гэтым кірунку?

– Вы гэтым пытаннем закранулі самае балючае. Напісана і выдадзена кніга «Уладзімір і Рагнеда», якая стала бібліяграфічнай рэдкасцю і якая знаходзіцца ў хатніх бібліятэках не толькі шараговых чытачоў, але і многіх дзяржаўных дзеячаў. Дзякуй вам, беларусам, што на Першым Нацыянальным тэлеканале, а яшчэ на тэлеканалах «Культура», «Звезда» і іншых прайшоў сюжэт у цыкле «Народ, издревле нам родной», які ярка і сакавіта, вобразна расказвае пра драматычны час. Пра лёсы людскія на пераломе веравызнанняў даведаліся мільёны гледачоў. Зусім нядаўна на «Радио России» прагучаў мой радыёспектакль «Уладзімір і Рагнеда». Паўтары гадзіны эфіру! Аўдыторыя ў сотні тысяч чалавек! А вось кінематаграфічны воз не зрушыць.

Я чалавек па натуры прамы: на вялікі жаль, і ў Расіі, і ў Беларусі ля кінематаграфічнага руля шмат людзей, якія далёкія не толькі «ад усіх важнейшых для нас мастацтваў», але і ўвогуле ад культуры.

Якіх толькі глупстваў я, прафесійны літаратар і драматург, і мой таварыш, выдатны рэжысёр Юрый Аляксандравіч Елхаў, не наслухаліся. Зрабіў нават невялікую падборку з іх, якую можна смела змяшчаць у раздзеле «Знарок не прыдумаеш». Гасподзь ім суддзя. Але ўсім, хто за значнасцю і псеўдадзяржаўнасцю хавае худасочнасць мыслення, я даю водпаведзь у стылі паручыка Ржэўскага: «Не было на Русі такога кампота, каб я не дабіўся свайго», іначай грош цана мне як афіцэру-маргелаўцу.

– Барыс Акімавіч, калі не памыляюся, вы друкаваліся і ў беларускіх літаратурна-мастацкіх часопісах «Нёман», «Маладосць»… З кім супрацоўнічалі? Хто вас падтрымаў у наладжванні творчых мастоў?

– З 28 год маёй армейскай службы болей паловы прыпадае на Чырванасцяжную Беларускую ваенную акругу. Служба ў Наваполацкім гарадскім ваенным камісарыяце, якой я, страявы камандзір, спярша быў не дужа рады, аказалася для мяне нечакана ўражлівай на багацце стасункаў, без перабольшання магу сказаць, з людзьмі ўнікальнымі. Выдатна ведаў легендарнага партызанскага камбрыга А. Марчанку, складаны характар якога аказаў «мядзведжую паслугу» партызанам. Аб іх гераічных справах і да гэтага часу няма паўнавартаснай кнігі. Мне пашчасціла неаднойчы размаўляць з Пятром Каратковым, генеральным дырэктарам Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода, які змагаўся на Ленінградскім фронце. Я захапляўся працоўнымі подзвігамі першабудаўнікоў, якія ў лічаныя гады ўзвялі Нафтаград на Дзвіне. У знак даніны іх памяці напісаў спачатку нарыс, які надрукавалі ў часопісе «Маладосць», а пасля пры падтрымцы Леаніда Дайнекі выдаў у Мінску кнігу «Правафланговы камсамола».

У часопісе «Нёман» супрацоўнічаў з Міхасём Стральцовым, Кастусём Тарасавым.

– Ведаю, што на вашым рабочым стале кніга пра Сімяона Полацкага… Як хутка прыйдзе яна да чытача?

– «Узвышанае і зямное» – так называецца тэлефільм, які арганічна ўпісаўся ў серыял «Народ, издревле нам родной». Зрабілі мы яго з Юрыем Елхавым па маім сцэнарыі, у аснове – рукапіс кнігі пра Сімяона Полацкага. Зацікавіць чыноўнікаў ад культуры ў фінансавай падтрымцы выдавецкага праекта, які складаецца з маёй кнігі, напісанай у лепшых традыцыях серыі «ЖЗЛ», і зборніка пропаведзей Сімяона Полацкага «Обед душевный», не ўдалося. На навуковую канферэнцыю ў Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік да 380-годдзя С. Полацкага ні нашы, ні вашы народныя выбраннікі ад Саюзнага парламента, ні прадстаўнікі міністэрстваў не з’явіліся. Не дужа ўважліва паставіліся да ўдзельнікаў канферэнцыі і СМІ. Сур’ёзна непакоюся, што і зборнік дакладаў і паведамленняў вядомых вучоных, даследчыкаў жыцця і дзейнасці Сімяона Полацкага не будзе выдадзены. У ім змешчаны і мой артыкул «Свет ёсць кніга». Па сваім сумным вопыце ведаю, наколькі цяжка знайсці ў Беларусі выдаўца, а тым болей мецэната ці арганізацыю, якія выдаткуюць матэрыяльную дапамогу. Знойдуцца такія – нізкі ім паклон…

Можна падумаць, што расійскія і беларускія чытачы, студэнты ўніверсітэтаў, у тым ліку і ў Полацку, маюць у сваім распараджэнні шмат літаратуры, прысвечанай працам асветніка.

– Якія творчыя асобы зараз хвалююць гістарычнага пісьменніка Барыса Косціна?

– Тэма Айчыннай вайны 1812 года… Поруч з воінамі рускага рэгулярнага войска мужна змагаліся з непрыяцелем беларускія партызаны, сыны Беларусі былі ў палках Гродзенскім гусарскім, Полацкім, Віцебскім, Магілёўскім і другіх. Я шмат гадоў біў у літаўры адносна таго, што перш чым узнаўляць нешта новае, неабходна аднавіць старое. У 1935 годзе кувалды вандалаў прайшліся па велічавых манументах у Полацку і Клясціцах, устаноўленых на месцах крывавых бітваў, прыроўненых да Барадзінскай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Братэрства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Братэрства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Братэрства»

Обсуждение, отзывы о книге «Братэрства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x