Алесь Карлюкевiч - Братэрства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Карлюкевiч - Братэрства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Братэрства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Братэрства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш – з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
Для шырокага кола чытачоў.

Братэрства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Братэрства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У 1989 г. маёра М. Старадымава прызначаюць пастаянным карэспандэнтам газеты Чырванасцяжнай Туркестанскай ваеннай акругі «Фрунзевец» (у час Вялікай Айчыннай вайны сярод аўтараў выдання быў народны паэт Беларусі Якуб Колас) па Туркменістану. У 1991 г. вопытны ваенны газетчык паступае ў Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна на рэдактарскае аддзяленне. Скончыўшы акадэмію, працуе ў газеце «Красная звезда» – карэспандэнтам, намеснікам рэдактара адзела. У 1998–2001 гг. Мікалай Старадымаў – супрацоўнік Цэнтра грамадскіх сувязей ФСБ Расіі. У 2001 г. Мікалай Аляксандравіч Старадымаў звальняецца ў запас у званні палкоўніка. Па завяршэнні вайсковай кар’еры працуе ў часопісе «Воинское братство», газетах «Континент», «Президент», «Энергетика». Зараз – у часопісе «Боевое братство». Мікалай Аляксандравіч, акрамя таго, што ўдзельнічаў у вайне ў Афганістане, – яшчэ і самы непасрэдны сведка і ўдзельнік падзей на Паўночным Каўказе, куды не аднойчы выязджаў у службовыя камандзіроўкі. Узнагароджаны ордэнамі «За службу Радзіме ва Узброеных сілах СССР» III ступені, ордэнам «За ваенныя заслугі», медаллю Суворава. Журналісцкая работа Старадымава адзначана прэміяй Саюза журналістаў Расіі за 1995 г. у намінацыі “За працу ў «гарачых кропках”». Мікалай Старадымаў – лаўрэат літаратурных прэмій імя Аляксандра Грыбаедава і Уладзіміра Карпава, а таксама «Залатое пяро Русі». Пісьменнік – аўтар 12 арыгінальных кніг. А гэта – раманы і аповесці «Смяротны прысуд», «Кіднепінг па-руску», «Забіць, каб выжыць», «След мсціўца», «Споведзь самазабойцы», «Кроў з душы не змываецца», «Зульфагар», «Браток, пакінь пакурыць!», «Геній смерці»… Некаторыя з іх яшчэ і перавыдаваліся, прыходзілі да чытача і два, і тры, і нават чатыры разы. З нядаўніх кніг – «Баявы дзённік Афганскай вайны». Першая дакументальная аповесць Мікалая Старадымава была надрукавана ў 1988 г. у ашахабадскім часопісе «Юность» («Яшлык») – «Тры вайны – і ўсё жыццё», прысвечаная лёсу туркмена, палкоўніка Савецкай Арміі Алі Абасава.

З цеплынёй адносіўся да Беларусі… [1] Напісана ў суаўтарстве з М. Шумейкам.

І ў час электроннай манаполіі на інфармацыю, калі, здавалася б, усё і ўсім адразу становіцца вядомым, здараюцца падзеі, якія аказваюцца паза ўвагай. Не, Інтэрнэт пра гэта паведаміў… А вось у нашым айчынным друку згадкі не з’явілася. Пайшоў з жыцця (22 мая 2013 года) вядомы расійскі вучоны – Сігурд Отавіч Шміт. Яркая і шматаблічная асоба! Хто з ім упоравень з блізкіх нам па часе расіян?!. Мо хіба Дзмітрый Сяргеевіч Ліхачоў – такі ж апантаны збіральнік памяці пра рускую зямлю і рускую культуру, пра славянскі свет.

Сын нашага земляка – ураджэнца Магілёва, Героя Савецкага Саюза, Ота Шміта, Сігурд Отавіч з’яўляўся аўтарам болей 20 кніг, соцень артыкулаў па праблемах палітычнай гісторыі Расіі XVI стагоддзя, гісторыі, культуры, археаграфіі, крыніцазнаўству. Акадэмік Расійскай акадэміі адукацыі, дарадца Расійскай Акадэміі навук, старшыня Археаграфічнай камісіі Расійскай Акадэміі навук (з 2002 года – ганаровы), ён неверагодна шмат зрабіў для выхавання цэлай школы дасведчаных спецыялістаў у археаграфіі, гістарычным крыніцазнаўстве. Яго вучні працуюць у навуковых установах, архівах, музеях Расіі, Беларусі, Украіны, іншых краін. Менавіта дзякуючы ініцыятыве Сігурда Отавіча, яго аўтарытэту ў 1996 г. ў Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце быў адкрыты вучэбна-навуковы цэнтр гістарычнага краязнаўства і масквазнаўства. А яшчэ праз год – кафедра рэгіянальнай гісторыі і краязнаўства, якую ўзначаліў яго вучань – Уладзімір Казлоў, між іншым, наш зямляк, ураджэнец Магілёўшчыны. Ён змяніў О. Шміта і на пасадзе старшыні Саюза краязнаўцаў Расіі, які Сігурд Отавіч узначальваў з 1990 па 2007 гг., а ў апошні час, да самай смерці, быў ганаровым старшынёю грамадскага краязнаўчага аб’яднання Расіі.

З асаблівай цеплынёй адносіўся Сігурд Отавіч да Беларусі. Ён неаднаразова бываў на радзіме бацькі ў Магілёве. Удзельнічаў у навуковых канферэнцыях, якія праводзіліся ў Мінску, Гродне. Шміт заўсёды падтрымліваў ініцыятывы беларускіх навукоўцаў у напрамку развіцця крыніцазнаўства, археаграфіі, архівазнаўства, краязнаўства.

У адным з нядаўніх інтэрв’ю – у сувязі з 90-годдзем з дня нараджэння – Сігурд Отавіч сказаў чытачам «Российской газеты»: «Вялікая бяда ў тым, што ў школе паслядоўна змяншаецца колькасць выхаваўчых прадметаў. Прычына мне зразумелая: людзі сталі вельмі практычныя, ім падаецца, што ні літаратура, ні гісторыя не маюць практычнага значэння. Маўляў, якая розніца: Іван Грозны забіў сына ці сын забіў Івана Грознага, гэта ж было ў даўнія часіны…» І яшчэ – з таго ж інтэрв’ю: «Мы недаацэньваем і цалкам не разумеем подзвіг людзей сорак першага года. Гэта быў парыў, які вам цяжка ўявіць. Нічога падобнага я болей ніколі не бачыў і не ўбачу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Братэрства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Братэрства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Братэрства»

Обсуждение, отзывы о книге «Братэрства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x