Алесь Карлюкевiч - Братэрства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Карлюкевiч - Братэрства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Братэрства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Братэрства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш – з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
Для шырокага кола чытачоў.

Братэрства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Братэрства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па падказцы Баірмы званю Баіру Дугараву. Ён – прафесійны пісьменнік і вучоны. Аўтар многіх кніг вершаў, выдадзеных на бурацкай і рускай мовах. Часта друкуецца ў літаратурна-мастацкіх часопісах Сібіры, Далёкага Ўсходу. Народны паэт Бураціі. Кандыдат гістарычных навук. Літаратурную працу сумяшчае з навуковай дзейнасцю ў Бурацкім навуковым цэнтры Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук.

Баір Саномавіч – сын аднаго з братоў Дугаравых, якія шчасліва вярнуліся з фронта, – напісаў некалькі вершаў, прысвечаных дзядулю Даржо. І не толькі яму, але і Беларусі.

– Недзе на пачатку 1980-х, яшчэ да святкавання 40-годдзя Перамогі,– расказвае Баір Дугараў, – разам з дзядзькам мы здзейснілі падарожа па мясцінах, дзе ён ваяваў. Прызнацца, тады я думаў, што вось, маўляў, пабывае Даржо Гамбоевіч на тым самым полі, дзе быў паранены, і абавязкова загаворыць. Але тады гэтага не здарылася хаця і шмат мы паездзілі – пабывалі на Смаленшчыне, у Беларусі, – месца апошняга боя кулямётчыка Дугарава так і не знайшлі. У Мінску павёў дзядзьку ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Доўгай была наша маўклівая экскурсія. Даржо Гамбоевіч толькі выразам твару перадаваў свае пачуцці.

Пра паездку ў Беларусь я напісаў для адной з нашых газет. Дзядзька запіскай падзякаваў мне, удакладніўшы, што пачуцці яго адгаданы правільна. А зараз усе мы, родзічы, проста шчаслівыя, што чуем яго, старога салдата, голас.

«Калмыкам ёсць што расказаць беларусам і ўсяму свету!..»

Для калмыцкага пісьменніка і беларускага партызана Міхаіла Ханінава Беларусь была другой радзімай. Цікаўнасць да беларускай літаратуры выяўляе ў сваёй творчасці і яго дачка – пісьменніца і літаратуразнаўца Рыма Ханінава, якая жыве і працуе ў Элісце (Калмыкія). З ёй і давялося пагутарыць.

– Рыма, сёння шмат спрачаюцца пра глабалізацыю, месца малых народаў у агульных працэсах геапалітычных пераабсталяванняў. Ці ўтульна ў такім часе адчувае сябе калмыцкая літаратура?

– Эпоха глабалізацыі для літаратуры мае свае плюсы і мінусы. Для калмыцкай літаратуры – асабліва. З аднаго боку, яна павінна быць інтэгравана ў агульны літаратурны працэс – расійскі, федэральны, а таксама сусветны, з другога – развівацца ў нацыянальнай прасторы. У першым выпадку інтэграцыя прадугледжвае перакладчыцкую дзейнасць, каб нацыянальная літаратура была перакладзена на мовы народаў свету. Калі раней у Савецкім Саюзе працавала магутная індустрыя перакладу ў крос-культурным масштабе (узаемныя пераклады на рускую з моў народаў краіны і наадварот), то зараз яна па вядомых прычынах разладзілася. У нас, у Калмыкіі, узаемныя пераклады ажыццяўляюцца, як правіла, у прыватным парадку, выкарыстоўваюцца асабістыя сувязі. Хаця пісьменніцкія арганізацыі спрабуюць дапамагчы сваім сябрам, праўда, гэтая дапамога не мае перыядычнага характару. Кніг перакладаў няма ўжо даўно, у асобных выпадках такі выпуск мае юбілейную скіраванасць. Ёсць яшчэ раздзелы ўласных перакладаў сяброў-пісьменнікаў у аўтарскіх кнігах. Напрыклад, у нядаўнім двухтомным зборы твораў паэта Эрдні Эльдышава. Зборы твораў пісьменнікаў старэйшых пакаленняў выходзілі звычайна без іх перакладаў, нягледзячы на тое, што яны перакладалі шмат болей – і класікаў, і сучаснікаў. Сёння пераклады друкуюцца ў перыёдыцы.

Адзін з масштабных праектаў 2000-х гг. – анталогія літаратуры народаў Паўночнага Каўказа ў перакладзе на калмыцкую мову – перарваўся на першым томе, выдадзеным у Элісце: няма калектыўнага фінансавання рэспублікамі, удзельнікамі праекта.

– А як жа з выхадам у свет праз рускую мову… Ці не забыліся на гэты шлях?

– Да 400-годдзя ўваходжання калмыцкага народа ў склад Расійскай дзяржавы ў 2009 г. была выдадзена пасля паўвекавога перапынку другая анталогія – «Паэзія Калмыкіі». Ужо на дзвюх мовах. У вядомых перакладах С. Ліпкіна, Ю. Нейман, Я. Казлоўскага, А. Нікалаева і інш. Новыя пераклады ажыццяўляюцца звычайна сіламі мясцовых літаратараў. Я, напрыклад, стала перакладаць паэмы і вершы бацькі на рускую мову, перакладаю часам і вершы другіх калмыцкіх паэтаў – К. Эрэнджанава, Д. Кугульцінава, Т. Бямбеева, В. Шуграевай, Э. Тэпкенкіева.

Раней перыядычна праводзіліся Дні літаратуры ў Савецкім Саюзе ў розных рэгіёнах, што спрыяла развіццю творчых кантактаў, выданню кніг. У нас, напрыклад, праходзілі Дні расійскай літаратуры, Дні ўкраінскай літаратуры, у сваю чаргу, былі візіты ў адказ у тыя ці іншыя куточкі Савецкага Саюза. Цяпер гэтага, на жаль, няма. Некалькі гадоў назад мне пашчасціла па запрашэнні калег пабываць у Дагестане на свяце «Белых журавлей». Я напісала цыкл «Дагестанскія старонкі», у якім ёсць і вершы-прысвячэнні Расулу Гамзатаву, яны нядаўна надрукаваны ў Махачкале ў кнізе пра вялікага паэта.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Братэрства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Братэрства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Братэрства»

Обсуждение, отзывы о книге «Братэрства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x