Алесь Карлюкевiч - Братэрства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Карлюкевiч - Братэрства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Братэрства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Братэрства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш – з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
Для шырокага кола чытачоў.

Братэрства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Братэрства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Чачня прыцягвае да сябе шырокую ўвагу. За размовамі, нагодай да якіх служыць інфармацыя палітычнага, эканамічнага характару, губляецца нацыянальная чачэнская культура, губляецца чачэнская літаратура. А што б вы назвалі зараз падзеяй у сучаснай чачэнскай культуры?

– Сапраўды, пачынаючы з 1990-х, расійскія СМІ настойліва стваралі негатыўны вобраз Чачні. Пры гэтым абвінавачванні ў экстрэмізме і тэрарызме насілі агульны характар. «Чорны піяр» чачэнцаў ствараўся згодна прынцыпу калектыўнай адказнасці народа за дзеянні злачынцаў, без уліку таго моманту, што такія гора-сынкі ёсць у любога другога народа.

Рэзультатам гэтай інфармацыйнай вайны з’явілася дыскрымінацыя чачэнцаў па усёй прасторы былога СССР. У першую чаргу – з боку праваахоўных органаў. Былі перыяды, калі нам, жыхарам Чачні, немагчыма было праехаць нават у паўночнакаўказскую рэспубліку. Што ўжо казаць пра другія рэгіёны Расіі!.. Толькі ўбачаць міліцыянеры нумарны знак рэгіёна, адразу кідаліся да машыны, праводзілі вобыск. Прымянялі другія супрацьпраўныя дзеянні. Гэта я да таго, што ледзьве не кожны чачэнец ідэнтыфікаваўся з экстрэмізмам і тэрарызмам. Хаця гэта, канешне ж, няпраўда, народ не можа быць злачынным – злачынцамі бываюць асобныя прадстаўнікі гэтага народа. А такія ж усюды ёсць… І ўсё ж нягледзячы на бушуючую ў краіне чачэнафобію, нягледзячы на войны, чачэнская культура і, у прыватнасці, літаратура працягвалі жыць і развівацца. Хаця ў тыя сумрачныя гады тэмпы гэтага развіцця пакідалі чакаць лепшага. А то і ўвогуле ўсё на некаторы час амаль замірала. Але гэта не значыць, што мы бяздзейнічалі. Напрыклад, я жыў у лагеры для уцекачоў у Інгушэціі, праводзіў псіхалагічныя гутаркі ў сумётах. Падтрымліваў людзей у цяжкія для нас гады. Ведучы размовы, абапіраўся на факты з гістарычнага мінулага. Нагадваў пра нашых вялікіх прашчураў, чые прыклады ахвярнага служэння этнакультурным і рэлігійным каштоўнасцям засталіся ў людской памяці. Там, у лагеры з сумётаў, я стварыў пры дапамозе гуманітарных арганізацый Культурны цэнтр, у якім мы ставілі спектаклі на чачэнскай мове. Праводзілі семінары для настаўнікаў чачэнскай мовы і літаратуры, этыкі, арганізоўвалі творчыя вечарыны нашых пісьменнікаў, паэтаў, акцёраў, мастакоў…

– І ў гэты ж час ішлі баявыя дзеянні?

– Мы працавалі ў залежнасці ад сітуацыі. Імкнуліся неяк аблегчыць цяжкую долю народа, неяк згладзіць пакуты. А калі «гарматы замаўкалі», то чачэнская культура ізноўку ажывала. Трагічныя падзеі ў жыцці народа і надзеі на мірнае жыццё давалі новы імпульс развіццю мастацтва і літаратуры.

А найболей значнай падзеяй мне асабіста ўяўляецца адкрыццё Чачэнскага дзяржаўнага Маладзёжнага тэатра «Серло». Гэтаму творчаму калектыву ўжо ідзе пяты год з дня нараджэння. Рэпертуар складаюць у асноўным спектаклі, пастаўленыя па маіх п’есах. Я і сёння актыўна супрацоўнічаю з гэтым калектывам. Асабліва – па злабадзённых тэмах. Што я маю на ўвазе?.. Пасля сумрачных гадоў для нас надзвычай актуальным з’яўляецца захаванне традыцыйнай культуры, вяртанне да духоўных вытокаў, глыбінны філасофскі, без усялякай прадузятасці, аналіз, разгляд падзей нядаўняга мінулага, пошук шляхоў да новага жыцця, у якім усе гэтыя жахі не павінны паўтарыцца.

– А што б вы вылучылі як з’яву ў сучаснай чачэнскай літаратуры?

– Шмат хто ў нас піша па-руску. Праўда, я іх творы не адносіў бы да нацыянальнай літаратуры. Мяркуйце самі. Літаратура – гэта мастацтва мовы, мастацтва слова. Значыць, калі чачэнская, то і павінна быць на чачэнскай мове. І якраз аўтараў, якія б працавалі на роднай мове, сярод нашай моладзі мала. Чачэнская мова ў гэтым плане губляе свае ранейшыя пазіцыі. Ёсць хіба што ўсяго некалькі маладых таленавітых празаікаў, якія пішуць па-чачэнску. Іх творы пабудаваны на мастацкім асэнсаванні гістарычнага мінулага і сённяшняй нашай рэчаіснасці. А да найболей яркіх твораў я аднёс бы здабыткі тых, каму 50–60 гадоў… Напрыклад, паэзію Лечы Абдулаева, апавяданні і аповесці Мусы Бексултанава, творы Султана Яшуркаева – чачэнскага пісьменніка, які жыве ў Бельгіі. Можна было б яшчэ некалькіх равеснікаў назваць…

– Наколькі шырокі чытач у сучасных пісьменнікаў Чачні?

– Я зазірну крыху назад, зраблю невялічкі экскурс у блізкую гісторыю. У сярэдзіне 1980 – на пачатку 1990-х гг. быў найболей спрыяльны час для развіцця навукі рэспублікі, чачэнскай культуры. У той перыяд сфарміравалася плеяда таленавітых навукоўцаў, пісьменнікаў. Ва ўсіх галінах з’явіліся асобы – і ў гісторыі, і ў філалогіі, і ў этнаграфіі, і ў сацыялогіі. У часіны маёй маладосці ніводная кніга, якая выйшла з-пад пяра вядомага пісьменніка, не заставалася без увагі. Творы абмяркоўвалі ва ўніверсітэце, у педагагічнай ВНУ, чытацкая аўдыторыя вызначалася разважлівасцю ды і шырылася з дня ў дзень. Цяпер усё неяк іначай, усё болей складана… Кола чытачоў старэйшага пакалення, кола тых, хто раней захапляўся чачэнскай літаратурай, моцна скарацілася, шмат хто загінуў у войнах. Многія ўцяклі падалей ад боек і прававога бязладдзя ў далёкае замежжа. Ды так і засталіся там. А сярод сучаснай моладзі вельмі мала тых, хто чытае літаратуру ўвогуле, тым болей – на чачэнскай мове. Як і ва ўсім свеце, звязана гэта з узнікненнем новых інфармацыйных тэхналогій…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Братэрства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Братэрства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Братэрства»

Обсуждение, отзывы о книге «Братэрства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x