Алесь Карлюкевiч - Братэрства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Карлюкевiч - Братэрства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Братэрства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Братэрства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш – з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
Для шырокага кола чытачоў.

Братэрства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Братэрства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Пра гэта і хацелася б запытацца… Сёння ўсе дружна гавораць пра знікненне друкаванай кнігі. Маўляў, будучыня – выключна за інтэрнэт-праектамі, электроннымі носьбітамі… Рэчаіснасць Чачні нейкім чынам дазваляе гаварыць пра пэўныя перспектывы друкаванай кнігі?

– І ўсё ж, хаця магчымасці інтэрнэт-рэсурсаў істотна ўплываюць на аўдыторыю традыцыйнай кнігі, я асабіста веру, што чачэнская літаратура выжыве, як і кніга ў звычайным для нашага пакалення разуменні – таксама! Друкаванае слова вытрымае канкурэнцыю з айфонамі і айпадамі, і яшчэ доўга будзе жыць паралельна з электроннымі выданнямі.

Узгадайце, якія былі сцвярджэнні пра імгненную смерць тэатра, калі з’явіўся кінематограф. А як загаварылі пра смерць кіно, калі пачало працаваць тэлебачанне… У выніку нічога нікуды не знікла. Усе тры віды мастацтва суіснуюць паралельна, захоўваючы свае асаблівасці развіцця. Чытанне друкаванай і электроннай кнігі – гэта ж розныя рэчы, розныя адчуванні. Я, напрыклад, перагортваю старонкі і суперажываю героям, лічу такое чытанне камерным, інтымным дзеяннем. У друкаванай кнігі шмат прыхільнікаў, у яе ёсць будучыня. Асабіста мне аптымістычнага настрою дадало адкрыццё ў сталіцы нашай рэспублікі, у самым яе цэнтры, пяціпавярховага будынка Нацыянальнай бібліятэкі, дзе захоўваецца і актыўна камплектуецца фонд друкаваных кніг, газет і часопісаў. Хаця і абсурдна аспрэчваць неабходнасць электроннага фармату кніг і навуковых прац. З пункту гледжання хуткага распаўсюджвання і даступнасці інфармацыі «плюсы» інтэрнэт-выданняў бясспрэчныя. Але я пра іншае – пра тое, што два варыянты захавання інфармацыі і разумных думак могуць спакойна суіснаваць, не аспрэчваючы адзін другога.

– Раскажыце, калі ласка, пра сённяшні Саюз пісьменнікаў Чачні. Наколькі ён шматлікі? Ці многа моладзі ў Саюзе?

– У савецкі перыяд Саюз пісьменнікаў Чачэна-Інгушэціі налічваў недзе каля трыццаці чачэнскіх і інгушскіх пісьменнікаў. Цяпер нашы шэрагі істотна выраслі. У Саюз пісьменнікаў Чачні ўваходзіць каля ста паэтаў, празаікаў, драматургаў, крытыкаў. Гэта найперш абумоўлена тым, што істотна знізілася планка прыёму ў Саюз. Вельмі лёгка адбываецца ўваходжанне ў склад прафесійных літаратараў. Напісаў заяву і, калі маеш выдадзеную кнігу, – лічы, ты ўжо прыняты. А гэта яшчэ і таму, што і кнігу сёння зусім не складана выдаць. Напішы пра сваё дзяцінства, упрыгож выданне фотаздымкамі прыгожых дзетак – вось табе і раман, аповесць пісаць не трэба.

Савецкі час накладваў зусім іншую пячатку на званне пісьменніка. Літаратараў лічылі сумленнем нацыі, з нецярпеннем чакалі выхаду іх новых кніг. Цяжка было знайсці чалавека, які б не ведаў Чынгіза Айтматава, Надара Думбадзе, Віктара Астаф’ева і шмат яшчэ каго.

Што датычыць моладзі… Сапраўды апантаных, тых, хто разумее, што такое літаратура і якіх высілкаў яна патрабуе, можна па пальцах пералічыць.

– Ці ёсць у чачэнскіх пісьменнікаў свае газеты, часопісы, сваё кніжнае выдавецтва?

– Не, свайго друкаванага органа ў нас няма. Але ў рэспубліцы выходзіць некалькі літаратурна-мастацкіх часопісаў. На старонках гэтых выданняў і друкуюць свае творы нашы празаікі, паэты, драматургі. Часопіс «Вайнах», галоўным рэдактарам якога я і з’яўляюся, выходзіць на рускай мове, як і жаночы часопіс «Нана». На чачэнскай – часопіс «Орга».

Тыя, хто піша для дзяцей, друкуюць свае творы ў дзіцячым часопісе «Вясёлка» («СтелаIад»). Нядаўна пачалі выдаваць дзіцячы недзяржаўны часопіс «Вытокі».

– У апошні час прыйшло разуменне, што клопат пра дзіцячую літаратуру, пашырэнне прасторы дзіцячага чытання – адзін са шляхоў для паратунку друкаванага слова… А як у вас?

– І мы пра гэта рупімся. На памяці 1980-я гг., калі дзіцячая літаратура ў Чачні развівалася проста імкліва… Тады і адкрыўся часопіс «Вясёлка» («СтелаIад»). Ён выходзіў на 16 старонках шэсць разоў на год. Тыраж кожнага нумара складаў каля 30 тысяч экземпляраў. Пасля часопіс перастаў выходзіць. А вось гадоў дзесяць назад ізноўку пачалося яго выданне. Зараз аб’ём кожнага нумара – 32 старонкі. У два разы болей, чым у даваенныя савецкія часы.

Але дзіцячых пісьменнікаў у нас можна па пальцах аднае рукі пералічыць. Гэта – Зайнап Сулейманава (дачка нашага славутага пісьменніка, этнографа, паэта Ахмада Сулейманава), Саід-Магамед Гелагаеў, яшчэ літаральна некалькі празаікаў, паэтаў, якія пішуць для дзяцей.

Бацькі дашкольнікаў лічаць, што іх дзеці з самага маленства павінны ведаць рускую мову. Па іх меркаванні, штодзённае чытанне на чачэнскай мове звужае магчымасці да авалодання рускай. Значыць, гэта адаб’ецца на кар’еры, выбары прафесіі дзіцяці. Праўда, ёсць і супрацьлеглая грамадская думка, звязаная з пераводам пачатковай школы выключна на чачэнскую мову навучання. І я гэтага пункту гледжання прытрымліваюся. Спадзяюся, што пералом на карысць нацыянальнай мовы адбудзецца ў нашай сістэме адукацыі ў самай бліжэйшай перспектыве.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Братэрства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Братэрства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Братэрства»

Обсуждение, отзывы о книге «Братэрства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x