Алесь Карлюкевiч - Братэрства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Карлюкевiч - Братэрства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Братэрства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Братэрства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш – з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
Для шырокага кола чытачоў.

Братэрства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Братэрства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Расіі 2012 год па ўказе Прэзідэнта адзначаўся на дзяржаўным узроўні. Вось бы нам, нашчадкам ратнай славы, сабрацца ў Полацку каля адроджанага манумента і ва ўвесь голас грымнуць: «Гром победы, раздавайся!». Мая кніга з такою назвай выйшла ў Санкт-Пецярбургу восем год таму, а самая запаветная мара – зрабіць тэлесерыял па ёй. Загадваць не буду, але прабіваць праект на ўзроўні Саюзнай дзяржавы імкнуся. Дзясяткі піцерцаў паклалі галовы на беларускай зямлі. Дык няўжо мы гатовыя так лёгка гэта забыць?..

– Грамадзянскай мужнасці, настойлівасці вам, Барыс Акімавіч, і сіл у адстойванні праўдзівых гістарычных прыярытэтаў. Дзякуй за гутарку!

«Рудзенск зрабіў мяне пісьменнікам…»

Быў час, што з дня ў дзень, з раніцы ў раніцу мы сустракаліся з Мікалаем Старадымавым у адным рабочым пакоі. Тысячы кіламетраў, што аддзялялі мяне ад бацькоўскага дома ў Зацітавай Слабадзе, а яго – ад роднай Украіны, дзе жылі блізкія людзі, нікому з нас не здаваліся вялікай адлегласцю. Была адзіная краіна, ніхто не лічыў Ашхабад, Туркменістан, дзе мы з Міколам служылі ў рэдакцыі салдацкай «шматтыражкі» «За Родину», чужой краінай. Хіба што, адтурбоціўшыся дзень, вярталіся дахаты і праз звычайную будзёншчыну ўспаміналі ў сям’і дом, свае беларускія ці ўкраінскія сцежкі. А пасля ізноў – на працу, на палігон, у камандзіроўкі, да герояў сваіх нарысаў, рэпартажаў, карэспандэнцый… І Мікола, і я шмат тады пісалі. Не толькі для роднай салдацкай «дывізіёнкі», але і ў акруговую газету «Фрунзевец», у туркменскія рэспубліканскія газеты і часопісы. Героі жылі побач з намі… Франтавікі, якія вызвалялі Беларусь у Вялікую Айчынную… Афіцэры, якія прайшлі баявую школу ў Афганістане. І сам Мікола прыехаў да нас у калектыў, маючы за плячыма афганскі досвед… Але пра што мы амаль не гаварылі, дык гэта пра Пухавіччыну. Так вось здарылася, што «пухавіцкую» частку біяграфіі свайго туркестанскага таварыша, рускага пісьменніка Мікалая Старадымава, які жыве і працуе зараз у Маскве, я высвятляю толькі зараз. Так адбылося мо яшчэ і таму, што тады мы былі на самым пачатку літаратурных, журналісцкіх дарог… Ды і таму, што разам служылі ўсё ж не дужа працяглы адрэзак часу. Прыехаў Мікола ў Ашхабад у 1987 г. А ўжо ў красавіку 1988 г. мяне накіравалі да новага месца вайсковай службы…

Дык што ж яднае майго таварыша з пухавіцкай старонкай? Расказвае Мікалай Аляксандравіч Старадымаў: «…У мяне бацька быў афіцэрам. І ранняе дзяцінства маё праходзіла ў гарнізонах. Самыя першыя ўспаміны (мне было паўтара года): танкі ідуць па “танкавай дарозе”, зусім недалёка ад нашага дома ў беларускай Мар’інай Горцы… І на футбольнае поле садзіцца верталёт – тады пакуль што дзіўная машына… Адпаведна, і кола зносін было зразумелае – салдаты і афіцэры, бацькавы паплечнікі па службе, іх жонкі, іх дзеці… І таму ў гэтых умовах родзічы маёй маці былі як пэўнае вакно ў іншы свет! Дзед Пеця (Пётр Яўсеевіч Лобач) і бабуля Лена (Алена Ігнатаўна Лобач) жылі ў пасёлку Рудзенск, што пад Мінскам. Туды мы з братам прыязджалі на канікулы. Адрас нашых дзядулі і бабулі – вуліца Горкага, дом 22/20. Неяк і жылі мы там цэлы год, калі бацьку перавялі да новага месца службы. А на тым самым новым месцы ў нас не было жылля. Пётр Яўсеевіч Лобач быў на дзіва добрым чалавекам. Ласкі асаблівай і сюсюкання мы з братам ад яго не бачылі і не чулі, але сыходзіла ад дзядулі нейкая асаблівая, прыцягальная дабрыня. Я проста маліўся на дзеда. На ўсё жыццё ён застаўся для мяне незаменным узорам чалавека сумленнага… У традыцыях Беларусі была павага да ветэранаў. І памятаю, што да дзеда ставіліся як да чалавека заслужанага. І торф прывозілі, і дах неяк дапамаглі адрамантаваць, і з сенам для каровы падтрымалі… Бо дзед быў інвалід, прайшоў усю вайну.

Да Вялікай Айчыннай вайны дзед Пеця займаў нейкую пасаду ў сельсавеце. Быў камуністам. Калі пачалася вайна, ніхто і падумаць не мог, што так хутка прыйдзе акупацыя. Каманду на эвакуацыю дзед Пеця атрымаў на трэці ці чацвёрты дзень вайны. Трэба было яму эвакуіраваць калгасны статак кароў. Сваім, зразумела, ходам. Між тым, карова – не чалавек, доўга яна хутка ісці не можа. Ёй патрэбен нармальны адпачынак. Прыблізна на трэці дзень эвакуацыі стала зразумела, што далёка адысці не ўдасца. Было прынята рашэнне статак знішчыць. Па законах мірнага часу, вядома ж, дурное і зусім няправільнае рашэнне. Але ж тады была вайна. І, відавочна, кіраваліся логікай: “Каб каровы, іх мяса не дасталіся ворагу!..”

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Братэрства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Братэрства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Братэрства»

Обсуждение, отзывы о книге «Братэрства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x