Алесь Карлюкевiч - Братэрства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Карлюкевiч - Братэрства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Братэрства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Братэрства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш – з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
Для шырокага кола чытачоў.

Братэрства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Братэрства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Перад Вялікай Айчыннай вайною Мікіта разам з маці аказаўся ў Ленінградзе. Блакаднае дзяцінства, школьныя гады ў паўночнай сталіцы, работа на Кіраўскім заводзе, курсанцкае юнацтва… Усё звязана з Ленінградам. Але жыла ў Мікіты і памяць пра Мінск, Беларусь, памяць пра дзеда – Мікіту Васільевіча Галаскока («И снимок: / Он стоит у паровоза / С промасленною ветошью / В руке. / В селе под Брестом / Старая ракита, / Колёс вагонных / Неостывший след…»). Пра свайго прашчура Мікіта Сусловіч напісаў верш «Мой дзед».

У час службы на Балтыйскім флоце М. Сусловіч завочна скончыў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага. Вершы флоцкага літаратара друкаваліся ў часопісах «Звезда», «Нева», «Октябрь», «Юность», у калектыўных зборніках, у альманаху «Дзень паэзіі». Пабачылі свет аасаобныя вершаваныя зборнікі – «Расіі маёй рубеж», «Дзень на караблі», «Добры свет», «Азбука мора», «Памятныя вятры», «Праліў Надзеі»…

Для мяне Мікіту Сусловіча «адкрыў» беларускі паэт Сяргей Сцяпанавіч Панізнік. Яны сустрэліся на БАМе ў творчай паездцы. Вось і запіска з адрасам – лісток з блакнота ў клетачку: «121170, Москва, Кутузовский пр., д.45, кв. 42, Суслович Никита Рафаилович…». Далей ідуць тэлефоны: хатні, у кабінеце, тэлефоны дзяжурнага… Тады М. Сусловіч служыў у Палітупраўленні Ваенна-Марскога Флота СССР. Шмат ездзіў у службовыя і творчыя камандзіроўкі. У адной з іх – на БАМе – і пазнаёміўся з Сяргеем Панізнікам. Як пазнака тае сустрэчы засталіся фотаздымкі. Яны пазначаны чэрвенем 1985 г., Мікіта Сусловіч адправіў беларускаму таварышу па паэтычным цэху сваю новую вершаваную кнігу. На тытульным лісце – надпіс: «Дарагому Сярожу Панізніку з братэрскімі і бамаўскімі пачуццямі сардэчнай дружбы – ад мінчаніна Нік. Сусловіча».

Адзін з вершаў флоцкага паэта на беларускую мову пераклаў Хведар Жычка – «Ноччу ў моры»:

Ноч нібыта казачная небыль.
Дрэмлюць неспакойныя вятры…
Мне б цяпер над гэтым летнім небам
Цалавацца ў полі да зары,

Любавацца, як з вярбою ў пары
Дуб згінае голле да зямлі…
Наш пражэктар далягляд
абшарыў, І загаманілі дызялі.

Ледзь заўважна ў першы раз хіснула,
Бераг ціха ў цемру спаць пайшоў,
З мора жменю пырскаў чарпанула
Зорная Мядзведзіца каўшом.

А 1 кастрычніка 1986 г. «Литературная газета» надрукавала невялікі некралог «М.Р. Сусловіч». У ім – і такія словы: «Паэзію Мікіты Сусловіча добра ведалі не толькі ваенныя маракі, але і шырокае кола чытачоў. За доўгую службу на ваенна-марскім флоце, у шэрагах якога ён заставаўся да апошніх дзён, Мікіта Сусловіч быў узнагароджаны дванаццацю медалямі і сярод іх медалём “За баявыя заслугі”. Мы перакананы, што паэту-мараку і яго вершам наканавана доўгая памяць».

Будзем спазявацца, што Мікіту Сусловіча яшчэ адкрыюць і беларускія чытачы. Сапраўды, яго выразная, адкрытая, сардэчная паэзія вартая гэтага.

Агульнасць гістарычных лёсаў: Барыс Косцін

Яшчэ ў 1991 г. Барыса Косціна, тады аўтара толькі трох кніг, прынялі ў Саюз пісьменнікаў СССР. За два дзесяцігоддзі літаратар вырас у прыкметнага гістарычнага пісьменніка. І, што адметна, кола зацікаўленняў Барыса Акімавіча, які нарадзіўся ў Томску, а жыве цяпер у Санкт-Пецярбургу, нязменна звязана са старажытнай, часам і не такой ужо далёкай гісторыяй беларуска-расійскага памежжа, лёсамі гістарычных персанажаў, і што цікава – з самых розных пунктаў гледжання – і ў Расіі, і ў Беларусі. З Барысам Косціным пра гісторыю, літаратуру і ўвогуле жыццё – наша размова.

– Барыс Акімавіч, ведаю, што вы доўгі час служылі ў войску. Раскажыце, калі ласка, як афіцэр-дэсантнік прыйшоў у літаратуру…

– Калі жартам, то дэсантнікі, як вядома, прызямляюцца на ногі. Я ж умудрыўся аднойчы моцна грукнуцца галавой аб зямлю-матухну… Пісьменнікамі так проста не становяцца.

А калі ўсур’ёз, то мой родны горад, Санкт-Пецярбург, – сапраўдны скарб для чалавека, ад прыроды надзеленага пачуццём прыгожага. Яно прыйшло ў спадчыну ад бацькі і маці, а ўжо далей яго развілі выдатныя школьныя педагогі, якім я бясконца ўдзячны. Яны мяне ўзбагацілі думкай Цыцэрона: «Не ведаць таго, што было да цябе, значыць усё жыццё заставацца ў дзяцінстве».

Армейскі шлях пачынаўся ў Пскове, затым былі Разань, Віцебск, Саратаў і іншыя гарады, што пранізаны наскрозь духам гісторыі. Гэта і падштурхнула мяне да збіральніцтва. Пачаў рабіць запісы і абураўся, які незваротны ўдар па мінуўшчыне нанесла багаборчая бальшавіцкая ўлада. Беларусь і, відавочна, болей за ўсіх старажытны славянскі горад Полацк у поўнай меры адчулі на сабе пяцігодкі бязбожніцтва. Дзякуй Богу, бяспамяцтва канула ў Лету.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Братэрства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Братэрства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Братэрства»

Обсуждение, отзывы о книге «Братэрства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x