Алесь Карлюкевiч - Братэрства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Карлюкевiч - Братэрства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Братэрства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Братэрства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш – з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
Для шырокага кола чытачоў.

Братэрства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Братэрства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Так, усю акупацыю мы правялі ў Зазерцы, – расказвае Іна Іванаўна. – было вельмі страшна і цяжка. Бабуля пачала супрацоўнічаць з партызанамі. Яна выконвала складаныя разведвальныя задачы. Ведаю, калі бабулю схапілі немцы і пасадзілі ў турму, партызаны заплацілі золатам і выкупілі яе. Дарэчы, імя Надзеі Іосіфаўны Шыдлоўскай (гэта яе прозвішча ў другім шлюбе; у першым – Лабацэвіч) часта згадваецца ў розных партызанскіх мемуарах, кнігах пра партызанскі рух на Міншчыне. Так склалася, што напрыканцы жыцця бабуля жыла ў Варонежы, разам з дачкою. І калі апошні раз (а памерла бабуля ў 1981 г.) прыехала на радзіму, партызаны яе на руках неслі ў час сустрэчы. Тым самым выказалі Надзеі Іосіфаўне ўсю ступень сваёй любові, павагі, памяці пра перажытае ў жахлівыя гады Вялікай Айчыннай…

Сярод сяброў Надзеі Шыдлоўскай па ваенным ліхалецці, падпольнай антыфашысцкай дзейнасці – Васіліса Гурыновіч. Іна Іванаўна ведае, што наша зямлячка, падпольшчыца, партызанка – маці міністра замежных спраў БССР. А яшчэ – заслужаная настаўніца БССР. Нарадзілася Васіліса Гурыновіч 20 ліпеня 1901 г. У 1934 г. скончыла Гомельскі педагагічны інстытут. Працавала настаўніцай, затым дырэктарам Пярэжырскай сярэдняй школы. У Вялікую Айчынную вайну – у партызанскім атрадзе Градава. Градаў – гэта не хто іншы, як Герой Савецкага Саюза Станіслаў Аляксеевіч Ваупшасаў (1899–1976). На Пухавіччыне, Рудзеншчыне партызаніў з сакавіка 1942 г. Атрад насіў назву «Мясцовыя».

– Мама і мы, дзеці, па меры сваіх магчымасцей, – расказвае Іна Растоўцава, – дапамагалі бабулі. На ўсё жыццё запомніла тыя страшэнныя карціны перажытага. Аднойчы немцы прывезлі цэлы грузавік людзей для расстрэлу ў садзе, што быў насупраць школы, дзе бабуля настаўнічала і дзе мы жылі… Мы ўцякалі праз задні двор, вішнёвым калідорам. У спешцы я згубіла валёнак… Уцякалі да партызан. Пакуль прыйшлі ў атрад, некалькі сутак правялі ў балотах…

У ваеннай біяграфіі Іны быў і такі эпізод… Бабуля неяк была асабліва занепакоена: трэба было адправіць партызанам чарговыя звесткі, а нямецкая патрульная служба так узмацніла свой кантроль у паселішчы, што, здавалася, немагчыма прайсці незаўважаным да месца яўкі за ваколіцай Зазеркі, дзе ўжо чакаў сувязны ад партызан. І тут, у безвыходнай на першы погляд сітуацыі бабуля знайшла выйсце, адважыўшыся на асаблівую рызыку – на ролю прамежкавага ланцужка яна выбрала сваю малодшую ўнучку Іну, якой споўнілася ўсяго тры гады (старэйшай – Нэлі – чатыры). Пісьмо з данясеннем было зашыта ў вопратку Іны. Як і дарослага чалавека, яе праінфармавалі пра дарогу, па якой павінна была ісці, у якую хату трэба завітаць, сказаць пра пісьмо. Сказалі дзяўчынцы і пра небяспеку, якая пагражае ёй, калі немцы даведаюцца пра данясенне. Але і пра важнасць пісьма для партызанаў таксама расказалі.

Іна выйшла ў свой небяспечны шлях. Спакойна пераадолела дарогу да ваколіцы. Уздоўж дарогі за вёскай спела збажына. Гэта – з аднаго боку. З другога – поле, засцеленае рознакаляровымі кветкамі. Іна пайшла далей, да саўгаснага двара, куды і трэба было аднесці пісьмо. Раптоўна на дарозе з’явілася павозка, у якой сядзеў немец. Доўга не думаючы, фашыст схапіў вінтоўку і пачаў цэліцца ў дзяўчынку. Іна на ўсё жыццё запомніла дула той вінтоўкі. Запомніла і тое, як сама ўскінула галаву, выцягнулася ў росце, апусціла рукі «па швах» і, гатовая прыняць кулю, стала роўненька перад ворагам. Тут немец засмяяўся, паклаў на воз вінтоўку і паехаў далей. А Іна пайшла да таго дома, куды трэба было даставіць пісьмо…

– Калі вызвалялі нашу вёску ад немцаў, – успамінае Іна Іванаўна, – таксама было надзвычай страшна: рваліся снарады, ішла бясконцая страляніна. Мы схаваліся ў падвале, баяліся высунуцца наверх: было небяспечна… Калі ўся Беларусь была вызвалена і вайна ішла да завяршэння, прыехаў бацька. І забраў нас з Зазеркі, адвёз у Варонеж… Добра памятаю Дзень Перамогі 9 мая 1945 г. Мы былі па-даросламу шчаслівыя ад таго, што вайна, акупацыя мінулі…

Прайшлі гады. І. Растоўцава скончыла філалагічны факультэт Варонежскага ўніверсітэта. Пасля – аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «савецкая літаратура». Працавала рэдактарам аддзела крытыкі ў часопісе «Детская литература». У 1972–1991 гг. – у часопісе «Советская литература на иностранных языках». Зараз Іна Іванаўна – дацэнт кафедры літаратурнага майстэрства Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага. Друкавацца як літаратурны крытык Іна Растоўцава пачала ў 1958 г. Першая рэцэнзія была змешчана ў варонежскім часопісе «Подъём». У 1966 г. Іну Іванаўну прынялі ў Саюз пісьменнікаў СССР. Пабачылі свет кнігі І. Растоўцавай «Патаемнае ў чалавеку» (Варонеж, 1968), «Мікалай Забалоцкі. Літаратурны партрэт» (Масква, 1976), «Мікалай Забалоцкі: вопыт мастацкага спасціжэння» (Масква, 1984), «Паміж словам і маўчаннем. Пра сучасную паэзію» (Масква, 1989).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Братэрства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Братэрства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Братэрства»

Обсуждение, отзывы о книге «Братэрства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x