Алесь Карлюкевiч - Братэрства

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Карлюкевiч - Братэрства» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Братэрства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Братэрства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш – з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і прозе Беларусі? Якія выразныя рысы маглі б знайсці чытацкую ўвагу ў беларускім прачытанні, напрыклад, літаратур народаў Расіі ці Кітая альбо В’етнама? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукае аўтар разам са сваімі далёка не выпадковымі і цікаўнымі да Беларусі суразмоўцамі.
Для шырокага кола чытачоў.

Братэрства — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Братэрства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Вы рэалістычны літаратар у сваіх мастацкіх пошуках? Ці рэалізм як мастацкі метад – чужы для вас шлях?

– Уяві сабе, што Гогаль альбо Дастаеўскі ці Чэхаў пайшлі сёння ў тэатр на пастаноўку свайго твора якімсьці «…юком»!.. А я толькі і ўяўляю, як пасля першага акта яны нема равуць, крычаць ад болю фізічнага і мастацкага. Крычаць: «Я гэтага не пісаў!..». А следам іх забірае «хуткая дапамога»… Навокал – так званы «сюр»… Таму я і рэаліст да мозга касцей!.. З журналісцкай памяці трымаецца ўва мне такі выпадак. Калісьці я патрапіў на выставу хворых на галаву небаракаў, якая праходзіла ў шпіталі Скліфасоўскага. Таленавітымі і вельмі цікавымі падаліся мне малюнкі, якія прадстаўляліся побач з тлумачэннем дыягназу пацыентаў-мастакоў. Да гэтага часу шкадую, што не меў тады фотакамеры… Дык вось, калі я зараз выпадкова трапляю на сучасныя выстаўкі модных «творцаў», то скрозь у вочы кідаюцца рэчы, вельмі падобныя на малюнкі душэўна хворых мастакоў са шпіталя Скліфасоўскага. Толькі чамусьці арганізатары выставак забываюцца ўказаць дыягназ.

– Валерый Мікалаевіч, неяк не па-сучаснаму падыходзім да шматаблічнага мастацтва…

– Не хачу нават патакаць у магчымых развагах пра свабоду творчасці і іншыя парадыгмы волевыяўлення, светапогляду… Адно скажу: не, я ніякі не цемрашал. Я і Далі люблю. Але не за тое, што яго жонка была са славянскага свету, а за незвычайны рэалізм…

– Ёсць пытанне адносна рэалізму ў Далі…

– Пачуйце маё перакананне: увесь «не рэалізм», калі размова пра сапраўднае мастацтва, жыве толькі ў рэальным наваколлі, жыве ў рэалістычным свеце.

– Дазвольце яшчэ раз працытаваць пісьменніка Валерыя Казакова: «Я не ведаю, якой акажацца будучыня паміж нашымі дзяржавамі. Я ведаю, якая будучыня ў стасунках нашых народаў, у прыватнасці беларускага, украінскага і рускага. Яна будзе добрай. Як бы хто ні стараўся сапсаваць гэтыя адносіны». І сёння вы падпішацеся пад гэтымі словамі, азіраючыся на Украіну?

– Гадоў сем таму я ў адным з інтэрв’ю казаў і такое: мне не страшная вайна Расіі са Штатамі, такая наўрад ці будзе. А вось вайны паміж Украінай і Расіяй я баюся, бо гэта будзе страшэнная бойка! Хвала Богу, што я пакуль памыліўся, але ж украінцы страляюць ва ўкраінцаў! Дзікунства! І свет маўчыць, бо «гобліны» забаранілі! А бомбы і міны рвуць на кавалкі і добрых, і злых, і дзяцей, і сталых, і розных па колеры перакананняў… Трэба быць людажэрам, каб не разумець, да чаго гэта прыводзіць…

На вайне ёсць яшчэ эфект натоўпу. Ты бяжыш туды, куды ўсе бягуць. І робіш тое, што робіць акаляючая цябе грамада, большасць. У натоўпа няма твару. Ніякі сведка яго не апазнае. Але як толькі ў разбураныя вайной мясціны прыходзіць цішыня, боль застаецца матулям і ўдовам. Праз год-другі сціхне крыўда, а яшчэ праз год сябрам стане учарашні вораг. І дзеці пабяруцца шлюбам. Паціху ўсё ўладкуецца. Не людзі ваююць, іх да гэтага вымушаюць…

– Дык будзем верыць, што галоўныя прыярытэты – за цішынёю, спакоем і мірным развіццём жыцця?..

– Без веры ў гэта нельга. Асабліва – мастаку слова, пісьменніку, які імкнецца зрабіць чалавека лепшым.

Вытокі – на Беларусі, у Голацку

Распавесці пра повязь гэтых творцаў з Беларуссю мяне падштурхнула параўнальна нядаўняе вылучэнне славутых расійскіх мастакоў братоў Сяргея і Аляксея Ткачовых на прэмію Саюзнай дзяржавы. Сувязь з Беларуссю у іх сапраўды моцная.

Але для пачатку – крыху з біяграфіі знакамітых творцаў, радзіма якіх – вёска Чучуноўка Бранскай вобласці. Сяргей нарадзіўся 10 лістапада 1922 г., Аляксей – 11 верасня 1925… Сяргей Пятровіч у 1938–1941 гг. вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. У Вялікую Айчынную – на фронце. Цяжкапаранены. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі». Аляксей Пятровіч у 1941–1942 гадах працаваў у эвакуацыі на «Уралмашы» ў Свярдлоўску. У 1942–1945 гг. вучыўся ў сярэдняй мастацкай школе пры Маскоўскім мастацкім інстытуце. У 1951 г. Аляксей скончыў і мастацкі інстытут. За дыпломную работу «На канікулах» яму было прысвоена званне «мастак-жывапісец». Старэйшы брат скончыў той жа інстытут на год пазней. Дыплом Сяргея называўся «За мір!».

Пасля заканчэння інстытута браты па накіраванні трапілі ў Мінск. У 1953 г. беларускія калегі прынялі абодвух у Саюз мастакоў СССР.

…Ведаючы шмат пра повязь Ткачовых з Беларуссю з чужых вуснаў, знайшоў іх маскоўскі адрас і звярнуўся з шэрагам пытанняў. Так нарадзілася завочнае знаёмства. Першай жа бандэроллю Ткачовы даслалі кнігу-альбом «Мастакі пра сябе». Даслалі і асобнік для пухавіччан. Чаму менавіта для іх? Ды яшчэ напісалі: «Просім перадаць у Голацкую бібліятэку…». Але ж – пра ўсё па парадку. Калі Сяргей і Аляксей вучыліся ў маскоўскім інстытуце, то штогод улетку прыязджалі ў вёску Нізок Уздзенскага раёна, на Міншчыну. Да бацькі і маці – Пятра Апанасавіча і Марыі Васільеўны, якія перасяліліся сюды пасля вайны. Справа ў тым, што ў Вялікую Айчынную іх дом на Браншчыне быў спалены. Вось старыя і пераехалі ў Беларусь, да сына Віктара. А той быў жанаты з Нінай Іванаўнай Трус, ураджэнкай вёскі Нізок (між іншым, далёкай сваячкай паэта Паўлюка Труса). Дарэчы, у свой час і Віктар вучыўся ў Віцебску, у мастацкім вучылішчы. Праз гады Сяргей Ткачоў будзе ўспамінаць: «Першым… быў, канечне ж, Віктар. У 1937 г., не заканчваючы дзесяцігодку, ён паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, у якое, акрамя яго, прыехалі вучыцца некалькі бежанскіх хлопцаў, выхаванцаў гуртка Дома піянераў: Валодзя Козін, Барыс Карабанкін, Мікалай Цітоў, Валодзя Пахоменкаў. Праз год, следам за Віктарам, у гэта вучылішча паступіў і я…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Братэрства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Братэрства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Братэрства»

Обсуждение, отзывы о книге «Братэрства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x