• Пожаловаться

Невядома: Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома: Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2000, категория: Культурология / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Невядома Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]
  • Название:
    Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]
  • Автор:
  • Издательство:
    Энцыклапедыкс
  • Жанр:
  • Год:
    2000
  • Город:
    Менск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Невядома: другие книги автора


Кто написал Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не падлягае сумневу, што ў эстэтычным i мастацкiм пляне Вiткацага, Шульца i Гамбровiча адрозьнiвае ўсё. У абсягу паэтыкi няма нiводнага iстотнага пункту судакрананьня памiж раманамi Вiткацага, апавяданьнямi Шульца i прозай Гамбровiча. Пэўны час таму я пiсаў аб фундамэнтальнай i непрадухiляльнай розьнiцы памiж Вiткацавай канцэпцыяй раману, якi ня ёсьць творам мастацтва, а «куфрам» , i канцэпцыямi Гамбровiча i Шульца, якiя якраз прозе надалi статус мастацкага архiтвору. Калi закрануць што-небудзь у паэтыцы Вiткацага, Гамбровiча i Шульца, мы паўсюль сустрэнем поўную супрацьлежнасьць: стыль i кампазыцыя, мэтафара i гутарковая мова, пабудова фабулы, дыялёгаў, часу, прасторы або пэрсанажаў — усё гэта вынiкае зь iншых вытокаў i iмкнецца да iншых мэтаў.

Такiм чынам, традыцыi, да якiх апэлююць творы Вiткацага, Шульца i Гамбровiча, iншыя, як i iншае стаўленьне да традыцыi кожнага з гэтых пiсьменьнiкаў.

Вiткацы зь цяжкасьцю, але няўхiльна нiшчыць рэалiстычна-натуралiстычны ўзор раману. Марачы, аднак, аб мэтафiзычным або фiлязафiчным рамане, ён парадаксальна мяняе шыла на мыла: як раманiст ён усё яшчэ застаецца ў абсягу традыцыйнага раману.

Шульц, у сваю чаргу, абнаўляе прозу шляхам звароту да сымбалiстычнай традыцыi i парадаксальнага адвярненьня ад ейных асноўных момантаў. Ня толькi тое, што сымбалiсты мелi за ўнiвэрсальнае, але i сакральныя элемэнты паэзii ў адваротнасьць ад прозы Шульц падпарадкоўваў якраз прозе. Дзеля гэтага Вiткацы — як ён сам напiсаў — захлынуўся «водарам цынамону» апавяданьняў Шульца.

Вiткацы — як i Аляксандар Ват у «Мопсазялезным сабачку» — застаўся, аднак, вязьнем традыцыi, якую ён з запалам нiшчыў. Усе ягоныя скончаныя i няскончаныя раманы — гэта тэрыторыя гераiчнай барацьбы i дэструкцыi, зьдзейсьненай на кожным элемэнце традыцыйнага нарацыйнага твору, трактаванага як прыклад зьненавiджанай традыцыi рэалiстычнага апiсаньня сьвету.

Шульц жа не змагаецца з традыцыяй, а супачывае на ёй, чэрпае зь яе ўсе сiлы i сокi, у ёй будуе мэтафары i гiсторыi сваiх аповесьцяў. Кожны, хто знае Шульца, знае гэтую атмасфэру: жыдоўскi, старазапаветны ўнiвэрсум, сымболiка кабалы, мастацкая крэацыя як гэст паўтарэньня Боскай крэацыi, сакральная неабходнасьць апэляцыi да сьвятога слова, да канону i мiстычнай Кнiгi — усё гэта пасяляе Шульца ў зусiм iншай мастацкай, эстэтычнай i гiстарычнай прасторы, чымся вiткацаўская Чыстая Форма.

У сваю чаргу Гамбровiч знаходзiць для сваёй прозы зусiм iншую эстэтыку. Традыцыя для яго — нi «тактоўнасьць, нi цуглi» . Гэта збор пустых знакаў, якiя пiсьменьнiк ужывае для самавыражэньня — ня толькi ня дбаючы аб адасабленьнi sacrum ад profanum, але якраз наадварот — з найвялiкшай асалодай мяшаючы iх парадкi, бавячыся iмi, а перадусiм «гуляючы» — як бы сказаў Ежы Яжэмбскi.

Гэтай гульнёй Гамбровiч хацеў зьбiць з тропу чытача, апавесьцi яму аб канвэнцыянальным на першы пагляд сьвеце канвэнцыянальным на першы пагляд чынам (ён з ахвотай зьвяртаўся да прыгоднiцкiх, крымiнальных i авантурнiцкiх фабулаў), але толькi дзеля таго, каб спабыць чытача магчымасьцi канвэнцыянальнага разуменьня сьвету.

Вiткацы ж хацеў агаломшыць чытача, цi баржджэй нават раздушыць яго несупынным бамбардаваньнем мастацкiмi эфэктамi: як ён казаў, «дэфармацыяй» i «мастацкай пэрвэрзiяй» . Стаўкай у гэтай кананадзе было, паводле Вiткацага, «мэтафiзычнае перажываньне» , своеасаблiвая эпiфанiя i эстэтычна-анталягiчны экстаз, якi павiнен перажыць успрымальнiк вiткацаўскай Чыстай Формы.

А Шульц — таксама гульня з чытачом? А як жа! Яго зьбiваюць з панталыку? Дзiва што! Але тым ня менш — i гэтага, вiдавочна, ня трэба тлумачыць — аповесьцi Шульца, як i ўсiх сымбалiстаў i мiтатворцаў, не зьдзяйсьняюць дэструкцыi сьвету (мэты Вiткацага), не спабываюць яго асноўных сэнсаў (мэты Гамбровiча), а паўтараюць шлях Боскага стварэньня, пасуляючы чытачу выправу па Залатое Руно мiтычнага сэнсу.

Проза Шульца нарацыйная ў кожным элемэнце. Шульц не спыняе аповесьцi, ягоны наратар — баечнiк i крэатар мiтаў, ён апавядае гiсторыi нават тады, калi апiсвае хмары, расьцiны або гарышчы. Шульц уцягвае чытача ў сапраўднасьць, у якой мэханiзм мэтамарфозаў паволi сьцiрае межы i контуры, вымеры i пункты судакрананьня. Правiлы гэтага сьвету дасканала зразумеў Гамбровiч, чаму i даў выражэньне ў рэцэнзii на «Цынамонныя крамы» . Нарацыя Гамбровiча заўсёды тэатральная i драматургiчная. Тэатральнасьць, цi можа лепей спэктакальнасьць — неадрыўная рыса кожнага выказваньня Гамбровiча. Таму кожную думку, iдэю або паймо Гамбровiч прадстаўляе як гульню роляў i рэплiкаў, што адбываецца на ўяўленай сцэне памiж героямi цi аўтарам i чытачом. Згэтуль звышактыўнасьць наратара, якому даводзiцца драматызаваць ня толькi сапраўднасьць i ейныя сапраўдныя падзеi, але i перадусiм банальныя i выпадковыя гэсты, i нават адзiнкавыя словы. Гэта сьвет спэцыфiчных мэтамарфозаў, аднак зусiм iншых у параўнаньнi з Шульцам!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Пасля Жыццё
Пасля Жыццё
Васіль Быкаў
Герман Гессе: Стэпавы воўк
Стэпавы воўк
Герман Гессе
Уладзімір Караткевіч: Зямля пад белымі крыламі
Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анатоль Бутэвіч: Славутыя родам сваім
Славутыя родам сваім
Анатоль Бутэвіч
Анеля Катковіч: Успаміны
Успаміны
Анеля Катковіч
Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.