Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гамбровiч адкрыў мэханiзм, якi з чалавека робiць нешта зусiм iншае. Ён адкрыў — як сам пiсаў — «канвульсii Формы» як адрыўны атрыбут чалавечага iснаваньня, а таксама як мэханiзм чалавечых дзеяньняў, якi заўсюды скiраваны супраць звышчалавечых узурпацыяў чалавека.

Гамбровiч, пачынаючы з блазенства, заўсёды прыводзiць сваiх герояў да трагедыi. Гамбровiч — трэба сказаць — гэта трагiк, якi схаваў роспач за маскай блазна.

Iнакш робiць Вiткацы — яшчэ больш узмагутненая роспач ня столькi адхiляе роспач, колькi iмкнецца яе папросту заглушыць i яшчэ на часiну аддалiць. Але ня трэба ашукваць сябе: гэтая часiна ня будзе трываць вечна.

Гамбровiч — як вядома — распачаў з раблеўскага сьмеху, але вывучаючы генэзыс, кшталты i насьледкi мiжчалавечай формы, сканаў ня зь сьмехам, а з упорыстай грымасай на вуснах.

Вiткацага ж спалохала рэальная гiсторыя дваццатага стагодзьдзя. Тое, што ён перажыў i перадумаў падчас бальшавiцкай рэвалюцыi, ён пасьлей адлюстраваў у сваiх катастрафiчных паглядах. Дзеля гэтага ў Вiткацага згiбеньне прыходзiць звонку i па сутнасьцi немiнучае, паколькi ўжо раней яно пакрыёма перабывала ў душах асобных людзей.

Iнакш было ў Гамбровiча. Як вядома, Гамбровiч адкiдаў усякую гiстарычнасьць і пагарджаў ёю. Паводле яго, яна была сапсавана партыкулярызмам, абцяжарана эмпiрыяй месца i часiны. Таму абсягам свайго сузiраньня ён зрабiў ня сувязi чалавека з гiсторыяй, а сувязi чалавека з чалавекам, або тое, што мiжчалавечае. Але, парадаксальным чынам, у тым, што мiжчалавечае, Гамбровiч адкрыў дакладна тое самае, што спалохала Вiткацага ў гiсторыi. У Вiткацага гiсторыя прыносiць згiбеньне i зьнiштажэньне. У Гамбровiча мiжчалавечы храм без найвышэйшай санкцыi заўсёды прыводзiць да злачынства. У гэтым навука «Iвоны» , «Шлюбу» або «Парнаграфii» .

Вiткацы быў, як вядома, фаталiстам, i канец гiсторыi вымалёўваўся яму ў полi зроку. Гамбровiч спасьцерагаў гiсторыю як несупынны карагод масак, строяў i формаў, цыклiчна аднаўляны дзякуючы выбуху маладосьцi, неафiцыйнасьцi i вiтальнасьцi.

Антрапалёгiя Гамбровiча iнтэракцыйная, чалавек фармуецца «на пракруставым ложы мiжчалавечай формы» — як на задавальненьне Гамбровiчу напiсаў Шульц. Таму гамбровiчаўская эротыка — гэта заўсёды форма камунiкацыi. Тым часам як манадыст, г.зн. незалежна ад iнтэнсіўнасьцi фiзычных сувязяў памiж ягонымi героямi, чалавек Вiткацага асуджаны на поўную адзiноту што да iншых i космасу. Таму вiткацаўская эротыка заўсёды прыводзiць да паразы i дэградацыi.

Фiлязофiя Гамбровiча — фiлязофiя «маскi» , бо «форма» — гэта таксама род «маскi» . Iнакш кажучы, гэта фiлязофiя таго, што ўтварае, хавае i дэфармуе натуру чалавека. Гамбровiч, рэч ясная, летуцее аб выяўленьнi гэтай натуры, аб дасягненьнi ейнай нагасьцi, але ён ведае, што гэта немагчыма. Альбэртынка зьяўляецца, праўда, як жартоўны iдэал у «Апэрэтцы» , але для яе няма месца ў нiводным iншым творы Гамбровiча. Памылкова лiчыць, што «форма» ёсьць стрыжнем ягонай фiлязофii. Так званая форма ёсьць адно мовай апавяданьня, уласным iдэалектам Гамбровiча, але не ягоным зьместам. Стрыжнем фiлязофii Гамбровiча ў грамадзкай сфэры ёсьць ўлада, а ў сфэры iндывiдуальнай — боль (апiсаныя ў катэгорыях формы).

Аднак iснуе прынамсi адзiн супольны пункт гэтых двух радыкальна вырозных антрапалёгiяў. I Вiткацы, i Гамбровiч адкiдаюць падзел на матэрыю i дух, на непераадольную дыхатамiю часткi i цэлага. Вiткацы за фiлязафiчнае адкрыцьцё сваёй антрапалёгii ўважаў цялёснасьць як непадзельнае адзiнства матэрыяльнасьцi i псыхiчнасьцi, Гамбровiч — пачуцьцё болю, што наводзiць мост памiж усiмi жывымi iстотамi.

А Шульц? Анi манадыст, анi iнтэракцыянiст. У ягоную антрапалёгiю ўпiсаны мiт вечнай мэтамарфозы матэрыi, якая кожнай форме быцьця, а таксама i чалавеку надае выпадковае i зьменлiвае аблiчча. Адсюль своеасаблiвая дыстанцыя i iронiя што да кожнай з гэтых формаў, трактаваных як часовая маска або роля, што граецца на сцэне i за кулiсамi iснаваньня. Аднак за карагодам масак i формаў у Шульца iснуе субстанцыя, пакрыёмая сутнасьць рэчаў. Сьвяты Грааль ягоных сымбалiстычна-мэтафарычных пошукаў. Гэта iнакш як у Гамбровiча, дзе мэтамарфоза здаецца бесканцоўным карагодам пераменаў, самадастатковым танцам, за якiм стаiць пустка або сьмерць.

5.

Не падлягае сумневу, што кожны з гэтых пiсьменьнiкаў — як асобна, так i ўсе разам — сыграў вырашальную ролю ў галiне формаў i тэмаў польскай лiтаратуры дваццатага стагодзьдзя. Iхны ўплыў i значэньне выходзяць, аднак, далёка за межы лiтаратуры. Безь Вiткацага, Шульца i Гамбровiча польская мастацкая культура i польскае iнтэлектуальнае жыцьцё былi б зусiм iншыя. Але гэта ўсё ва ўмоўным ладзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x