Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уражаньне, што ў гэтым сэнсе мы знаходзімся на пераломе, сёньня шырока распаўсюджанае. У Злучаных Штатах, напрыклад, шырыцца рух пад назвай New Age — «Новая эпоха» . Даныя ўвагі ня маюць нічога супольнага з поглядамі прадстаўнікоў гэтага руху (які напару мяжуе з ірацыяналізмам і псэўдамістычным зьмяшэньнем паняцьцяў), выяўляючы адно простае сьцьвярджэньне [1] Я выкарыстоўваю магчымасьць, каб прыгадаць: цьверджаньне ня ёсьць тым самым, што і сьцьвярджэньне. Зьмяшэньне гэтых двух паняцьцяў характэрна, на жаль, для барбарызаванай мовы нашай краіны. , што мы жывем падчас згаданага пералому. Гаворка не ідзе аб тым, якім чалавецтва мае быць і якім будзе, але толькі аб пасуленьні нэгатыўнага вызначэньня, у якой меры адбыўся разрыў зь мінуўшчынай.

Якія вынікі гэтага разрыву? Можна было б памеркаваць, што гаворка ідзе аб сьветапоглядзе. Вось жа сьветапогляды сапраўды закранутыя крызысам, але ня ў тым сэнсе, што гаворка ідзе толькі аб адным сьветапоглядзе. Разрыў зь мінуўшчынай сягае глыбей, ён датычыць перадумоваў усіх сьветапоглядаў, рамак, у якіх яны паўсталі. Дарма што прыняцьцё сьветапогляду ёсьць у прынцыпе адвольным: у тым пляне, што ніхто ня можа быць прымушаны яго прыняць, не бывае так, каб у кожнай эпосе ў нас зьяўлялася магчымасьць прыняцьця кожнага мажлівага сьветапогляду. У гэтым сэнсе наша свабода мае межы.

Гэтыя межы вызначае найперш стан навуковай веды данай эпохі. Прыводзячы толькі адзін прыклад: у XХ стагодзьдзі нельга не прыняць погляду, згодна зь якім сонца кружыніцца вакол Зямлі. Па-другое, наша свабода ў прыманьні сьветапоглядаў абмежавана калектыўным дасьведчаньнем чалавецтва. Такім дасьведчаньнем, аб якім яшчэ пойдзе мова, ёсьць факты чалавечай лютасьці цягам майго пакаленьня. Любы сьветапогляд, які знаходзіцца ў супярэчнасьці з гэтым дасьведчаньнем, цяпер ня можа быць прыняты.

Не існуе ў дастатковай ступені адназначнай тэрміналёгіі, калі гаворка ідзе аб такіх перадумовах. Безумоўна, яны не сьветапогляды і, такім чынам, ні рэлігія, ні ідэалёгія, ні філязофія. Дзеля нястачы лепшых выражэньняў назавем створаныя навукай і дасьведчаньнем рамкі «духоўнай сытуацыяй» , а супольныя сьветапоглядам элемэнты — «асноўнай ідэяй» данай эпохі.

Увагі, зьмешчаныя вышэй, можна абагульніць у наступнай думцы: у даны момант мы перажываем крызыс, выкліканы зьменай духоўнай сытуацыі і зьвязаным зь ёй разрывам з асноўнымі ідэямі, прынятымі ў мінуўшчыне.

Пры гэтым гаворка ідзе выключна аб духоўнай сытуацыі інтэлектуальнай эліты нашага культурнага кола. Эліты, бо масы, нават масы адукаваных людзей, перажываюць духоўныя зьмены зь вялікім спазьненьнем, іншага разу пасьля некалькіх пакаленьняў нашага кола, бо, насуперак прапагандзе шматлікіх ідэолягаў, усе іншыя цывілізацыі перабываюць у працэсе згасаньня.

ІІ

Нават павярхоўны аналіз паказвае, што ў нашым культурным коле мы маем дачыненьні зь дзьвюма ўзаемна незалежнымі супольнасьцямі (zespoіami) падзеяў: адна — гэта згаданы пералом, другая — гэта расклад. Нашы сацыёлягі ўжо даўно заўважалі праявы гэтага раскладу і пісалі аб «упадку» і «цяжкай хваробе» Захаду. На самой рэчы, у бальшыні грамадзтваў, належачых да нашага кола, навідавоку ўсе сымптомы раскладу: аслабленьне грамадзкіх сувязяў, зьнікненьне волі ўзброенай абароны, адсутнасьць жаданьня нараджаць дзяцей, скептыцызм і да таго падобнае [2] У польскай літаратуры дасканалая — на маю думку — распрацоўка гэтага пытаньня зьмешчана ў кнізе праф. Гэнрыка Скалімоўскага «Zmierzch światopoglądu naukowego». «Odnowa», Londyn, 1974. . Дык жа можна сьцьвердзіць вынікненьне адначасова зь пераломам (у духоўнай сытуацыі і яе асноўнай ідэі) незалежных ад яго праяваў грамадзкага раскладу?

Гэты факт не цікавіць нас тут беспасярэдне. Мы згадалі аб ім толькі таму, што яго наява абцяжвае аналіз пералому. Спалучэньне двух у прынцыпе міжсобку незалежных працэсаў прывяло да таго, што іншага разу вельмі цяжка здаць сабе лічбы, што ёсьць наступкам раскладу, а што належыць да нашага пералому.

Што істотнага ў асноўнай ідэі і ў чым замыкаецца пералом, аб якім ідзе гаворка?

Асноўная ідэя — гэта супольнасьць адказаў, пэўнае стаўленьне да пытаньняў, уважаных у даным пэрыядзе за асноўныя. Такіх пытаньняў шмат, і цяжка было б абмеркаваць усе. Мы абмяжуемся наступнымі чатырма, якія цяпер здаюцца найважнейшымі:

— якое месца займае чалавек у сусьвеце?

— ці існуе прагрэс?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x