Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пачнем ад месца чалавека ў сусьвеце: якой уяўляецца сучасная духоўная сытуацыя ў гэтым сэнсе? Катастрафічнай для антрапацэнтрызму, супольнага для абедзьвюх даўнейшых асноўных ідэяў. Астраномія адназначна сьцьвердзіла, што Зямля ня ёсьць цэнтрам Сонечнай сыстэмы, што гэтая сыстэма ёсьць ня ўсёй сапраўднасьцю, але нязначным фрагмэнтам яе, што яна не знаходзіцца нават у цэнтры Млечнага шляху, што вонках гэтага Млечнага шляху існуе шмат (магчыма, мільярды) іншых падобных туманнасьцяў, што адлегласьці ў сусьвеце вымяраюцца мільёнамі парсэкаў (парсэк — гэта больш за 30 800 мільярдаў кілямэтраў), а час —мільярдамі гадоў. Думка, што істота, якая жыве цягам часьцінкі касьмічнай сэкунды на паверхні Зямлі, гэтага неймаверна малога фрагмэнту сьвету, ёсьць яго цэнтрам — гэтая думка сёньня падаецца нам цалкам беспадстаўнай.

Заразом сучасная біялёгія і псыхалёгія нанесьлі сьмяротны ўдар міту аб нібыта выключных уласьцівасьцях чалавека, аб яго ўзвышэньні над прыродай. Яны выявілі, што чалавек, як і іншыя жывёлы, ёсьць папросту вынікам эвалюцыйнага разьвіцьця жыцьця на Зямлі.

Праўда, гаворка можа весьціся аб так званым «антрапічным прынцыпе» , згодна зь якім чалавек зьяўляецца мэтай усяго касьмічнага працэсу. За гэты прынцып выказваліся таксама і некаторыя вядомыя астраномы. Але, наколькі можна зарыентавацца, няма падставы ўважаць гэты «прынцып» за вынік строгіх навук. Супраць гэтага прамаўляюць чатыры меркаваньні: 1) антрапічны прынцып належыць да касмалёгіі, якая апэруе на памежжы навук і мэтафізычных спэкуляцыяў; 2) адносна яго няма згоды паміж спэцыялістамі; 3) існуе падазрон, што тут мы маем дачыненьні зь яшчэ адным непамысным пранікненьнем спэцыялістаў у чужую ім галіну. Гісторыя навук поўная такога роду пранікненьняў, хоць і ажыцьцёўленых перадавымі навукоўцамі, але іншага разу кампрамэтуючых іх — досыць прыгадаць філязафаваньне Джынса, Эдынгтона, Планка і Гайзэнбэрга; 4) уплыў сьветапоглядных матываў падаецца відавочным. Згаданы «прынцып» ня ёсьць, такім чынам, спаважным аргумэнтам супраць так добра ўгрунтаванага цьверджаньня, што чалавек у сьвеце ёсьць фрагмэнтам без значэньня. А тое, што і абароньнікі аджылых сьветапоглядаў будуць хапацца гэтага «прынцыпу» , як тапелец саломінкі, можна было прадбачыць. Насуперак іх прапагандзе варта сьцьвердзіць, што пэўныя і выдатна ўгрунтаваныя вынікі прыродазнаўчых навук твораць духоўную сытуацыю, якая выключае ўсякі антрапацэнтрызм. Чалавек ня можа быць уважаны за цэнтар сусьвету.

Такім парадкам, у гэтым сэнсе мы маем дачыненьні з радыкальным запярэчаньнем асноўнага складніка як сярэднявечнай, так і асьветніцкай ідэі. Новая духоўная сытуацыя не дазваляе нам мысьліць антрапацэнтрычна.

VI

Пералом закранае таксама і іншыя пытаньні, але палажэньне зьяўляецца своеасаблівым у кожным з гэтых выпадкаў.

Як вынікі навук, так і гістарычнае дасьведчаньне зь вялікай сілай спрыяюць разрыву зь верай у прагрэс. У кожным разе сярод таго, што нам цяпер вядома, мы не знаходзім аргумэнтаў, якія б прамаўлялі за касьмічны прагрэс. Калі прыняць тэорыю вялікага выбуху (big bang), як гэта робіць бальшыня астраномаў, трэба разумець гісторыю сусьвету як працэс несупыннай дэградацыі — што можна было б, зрэшты, вывесьці з другога закону тэрмадынамікі [3] Закранаючы цесна з гэтым зьвязанае пытаньне існаваньня інтэлекту па-за нашай зямлёй, можна парэкамэндаваць яго ўсебаковы разгляд у кнізе, выданай Э. Рэйджыс: Extraterrestrians, Cambridge, 1985. . Але нават згодна з тэорыяй несупыннага тварэньня (continuos creation) у сусьвеце няма прагрэсу. Сучасная навука не дае падставы для веры ў касьмічны прагрэс.

З зусім іншай прычыны сучаснаму чалавеку, бадай, яшчэ цяжэй верыць у касьмічны прагрэс чалавецтва. Праўда, існуе галіна, у якой такі прагрэс ужо некалькі стагодзьдзяў відавочны, — а менавіта галіна жыцьця, а таксама прыродазнаўчых навук, зьвязаная з тэхнікай. Гэтага прагрэсу, якога Сярэднявечча ня знала, немагчыма сёньня запярэчыць.

Але новая духоўная сытуацыя ўлучае ня толькі ўсьведамленьне гэтага факту. Яе істотным складнікам ёсьць таксама дасьведчаньне чалавечай лютасьці, перажытай папярэднім пакаленьнем у такой ступені, што сёньня не выпадае сур’ёзна гаварыць аб маральным прагрэсе чалавецтва. Заразом страх перад наступкамі ядравай вайны і засьмячэньне прыроды прывялі да таго, што прагрэс навукі і тэхнікі ня толькі не атаесамляецца з прагрэсам чалавецтва, але і пачынае пагражаць яго існаваньню. Дасьведчаньне чалавечай лютасьці і боязь наступкаў тэхнікі робяць немагчымай у сучасны момант веру ў гістарычны прагрэс у якой-любя істотна важнай галіне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x