Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У выніку гэтай новай сытуацыі мы зьяўляемся сьведкамі радыкальнага ў гэтым сэнсе разрыву з ідэяй Асьветніцтва, але адначасова (у адваротнасьць ад палажэньня ў справе антрапацэнтрызму) набліжэньня да сярэднявечнай ідэі.

Пераходзячы да справы вартасьці навукі, мы сьцьвярджаем падобны адыход ад становішча Асьветніцтва ў дваякім сэнсе. З аднаго боку, як было ўжо згадана, яе практычная вартасьць ад часоў Хірасімы ўсё болей стаіць пад знакам запытаньня. Зь іншага боку, сучасная крытыка навукі і дасьледаваньні тэорыі сьветапогляду пахіснулі аптымістычны настрой навукі. Ня толькі яе практычнае значэньне, але і тэарэтычная вартасьць усё болей стаўляюцца пад сумнеў.

У значным ліку выпадкаў гаворка ідзе нават аб больш скептычным падыходзе ў параўнаньні з тым, які існаваў у Сярэднявеччы — напрыклад, у групе Куна—Фэерабэнда, дзе сёньня кажацца, што няма розьніцы паміж навукай і чарнакніжжам. Гэта, безумоўна, перабор, але да істы новай духоўнай сытуацыі належыць усьведамленьне таго, што навука ня можа даць нам адказаў на найважнейшыя пытаньні, а там, дзе яна дае такія адказы, яе вынікі нярэдка далёкія ад пэўнасьці.

У сувязі з гэтым дазволю сабе апавесьці аб адной узрушаючай зьяве. Колькі гадоў таму я ўзяў удзел у кангрэсе ў Ann Arbor (акруга Дэтройт) разам з каля 500 навукоўцамі і гэткім жа лікам філёзафаў. На зьдзіўленьне апошніх, зьнявераньне навукоўцаў у вартасьці іх навукі было такім вялікім, што прысутныя філёзафы стараліся іх пераканаць, што яна ўсё ж такі мае пэўны пажытак і тэарэтычную вартасьць. Сучасная духоўная сытуацыя адмаўляе навуцы права адказваць на ўсе пытаньні, яе безумоўную пэўнасьць і ролю фактару праўдзівага прагрэсу. У гэтым яна пагражае нават поўным скептыцызмам.

Такім чынам, мы тут назіраем разрыў ня толькі з Асьветніцтвам, але ў досыць значнай меры і зь Сярэднявеччам, якое не стаўляла пад сумнеў вартасьці навукі ў яе ўласнай галіне.

А калі так, то няма сэнсу зьдзіўляцца, што духоўная сытуацыя не дае ніякай падставы для прамэтэйскай канцэпцыі, для веры ўва ўсемагутнасьць чалавека. Праўда, сучасная тэхніка адкрывае перад людзьмі магчымасьці, аб якіх нашы папярэднікі не маглі нават летуцець, але таксама вядома, што кіруючыя сьветам сілы непараўнальна магутнейшыя, як сабе ўяўлялі ня толькі ў Сярэднявеччы, але нават у XIX стагодзьдзі. Адной з найважнейшых рэакцыяў на сучасную духоўную сытуацыю зьяўляецца пачуцьцё бясьсільнасьці чалавека.

У гэтым сэнсе мы далёкія ад Асьветніцтва. Але і ад Сярэднявечча духоўная сытуацыя сёньня адрозная, прынамсі, у тых, хто страціў веру ў Празорнасьць. Для іх разрыў з асноўнай ідэяй Асьветніцтва нясе з сабой пачуцьцё трагічнай бессэнсоўнасьці і бясьсільнасьці. Бессэнсоўнасьці, бо сучасная сытуацыя не дазваляе шукаць сэнсу жыцьця ў прагрэсе чалавецтва, пагатоў калі гэтага прагрэсу няма. Трагічнай бясьсільнасьці, спрычыненай адрыненьнем прамэтэйскага міту.

VII

Цяпер аб сытуацыі. Адзін з найважнейшых маральных прынцыпаў вучыць, што якім бы ні было палажэньне, чалавек існуе, а калі ён доўга і вольна існуе, у яго ўзьнікаюць пэўныя заданьні, абавязкі, штось такое, што трэба зрабіць. Калі мы не памыляемся, найважнейшыя сярод тых патрэбаў, што датычаць нашай галіны, можна абагульніць у наступнай формуле: перад абліччам пералому ў духоўнай сытуацыі існуе відавочны абавязак здаць сабе зь яго лічбы і прадумаць у яго сьвятле ўсе галіны нашага жыцьця.

У якой меры мы сёньня спаўняем гэты абавязак? Трэба сьцьвердзіць, што ў дужа невялікай. Народныя масы, а зь імі нават бальшыня людзей, што атрымалі адукацыю ў Эўропе, яшчэ ўсьцяж жывуць памерлымі сьветапоглядамі. Акпіваюць сучасную навуку, з надзвычайнай зацятасьцю бароняць веру ў цэнтральнае становішча чалавека і іншыя складнікі даўніх асноўных ідэяў.

Там, дзе паўстаюць дыскусіі, спрэчкі найчасьцей разгортваюцца паміж прыхільнікамі Сярэднявечча і заўзятарамі Асьветніцтва, прычым мы найчасьцей зьяўляемся сьведкамі думкі, што сягае XIX стагодзьдзя. Папулярнасьць, якой карыстаюцца нямецкія ідэалісты накшталт Шэлінга і Гегеля, фантазіі Тэяра дэ Шардэна і сучасная палеміка ў тэалёгіі сьведчаць аб гэтым занадта выразна.

Зьява пашырылася нават так далёка, асабліва на эўрапейскім кантынэнце, што насоўваецца пытаньне, скуль бярэцца гэтая закасьцянеласьць, гэтая няздатнасьць да зразуменьня сытуацыі? Але адказ на гэта знайсьці лёгка. Прычыны, пэўна, дзьве. З аднаго боку — звычайная для масаў інэртнасьць, супраціў новаму, прынцыповы кансэрватызм думкі, з другога — трагічныя пэрспэктывы бясьсільнасьці і бессэнсоўнасьці, што, як падаецца многім людзям, прынясе з сабой новая духоўная сытуацыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x