Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бахеньскі праводзіў дасьледаваньні антычнай і сярэднявечнай лёгікі, у якіх ужываў мэтады і фармальныя сродкі, распрацаваныя Янам Лукасевічам. Але ў якасьці найважнейшага заданьня філязаф разглядаў стварэньне «сынтэтычнага» мэтаду філязафаваньня, у працэсе чаго трэба зьвярнуцца да элемэнтаў дактрыны нэапазытывізму, фэнамэналёгіі і аналітычнай філязофіі.

Нельга, мабыць, адназначна сьцьвярджаць, што мысьліцель заўсёды адчуваў сваё філязафічнае пакліканьне. Так, у 1920–1926 гг. ён вывучае права і эканоміку ўва ўнівэрсытэтах Альбава і Познані. У 1927 г. Бахеньскі ўступае ў закон дамініканаў і толькі годам пазьней пачынае вывучаць філязофію ў Фрыбургу (Швайцарыя). У 1931 г. Бахеньскі атрымлівае ступень доктара ў галіне філязофіі і наступныя чатыры гады прысьвячае вывучэньню тэалёгіі ў Папскім унівэрсытэце «Collegium Angelicum» , скончыўшы яго напісаньнем доктарскай дысэртацыі. У 1935–1940 гг. ён робіць прафэсарам лёгікі ў «Collegium Angelicum» , а таксама часова выкладае ў Кракаўскім унівэрсытэце (1938). Падчас падзеяў другой сусьветнай вайны Бахеньскі — капэлян польскага войска на фронце. Пасьля ўстанаўленьня на бацькаўшчыне прарасійскага сталінскага рэжыму філёзаф быў прымушаны застацца на Захадзе: ён выконвае функцыі прафэсара ўва ўнівэрсытэце Фрыбургу, у 1950–1952 гг. — абавязкі дэкана аддзяленьня філязофіі, а ў 1964–1966 гг. — рэктара. У 1966 г. унівэрсытэт Notre Dame (Індыяна) надае вучонаму дактарат honoris causa правазнаўчых навук. Бахеньскі актыўна супрацоўнічае з унівэрсытэтамі Notre Dame, Каліфорніі, Канзаса, Эдмантана. У 1961–1962 гг. — дырэктар Усходняга коледжу ў Кёльне. Творы Бахеньскага перакладзены на бальшыню эўрапейскіх моваў.

І апошняе, на што немагчыма не зьвярнуць увагі. На працягу ўсяго свайго творчага шляху філёзаф рэзка выступаў супраць філязафічных падставаў марксізму, разгляданага ім як пазбаўленая навуковага ўгрунтаваньня вера. Бахеньскі выступіў укладальнікам сэрыі выданьняў, прысьвечаных гэтай праблематыцы ( «Bibliographie der sowjetischen Philosophie» (1959), «Studies in Soviet thought» (1958), а таксама аўтарам фундамэнтальных дасьледаваньняў ( «Die dogmatischen Grundlagen der sowjetischen Philosophie» (1959), «Diamat» (1961), «Marksismus-Leninismus» (1976).

У прапанаваным чытачовай увазе тэксьце Бахеньскі разглядае пытаньні, якія павінна ізноў паставіць сёньняшняя тэалёгія. Ён аналізуе дзьве так званыя «асноўныя ідэі» , сярэднявечную і асьветніцкую, а таксама актуальныя сёньня сьветапоглядныя канцэпцыі, што існуюць у нашым культурным колe. Абедзьве яны, на думку аўтара, састарэлыя і не адпавядаюць рэальнасьці. Такім чынам, на парадку дня зьяўляюцца заданьні «прадуманьня нанова» нашага сьветапогляду, што і неабходна неадкладна зрабіць.

Зьбігнеў Бжазіньскі*

Агонія камунізму

Фэномэн камунізму мае рысы гістарычнай драмы. Народжаны зь нецярплівага ідэалізму, які адкідаў несправядлівасьць ранейшага ладу, камунізм жадаў лепшага, больш гуманнага грамадзтва — але спарадзіў масавы прыгнёт. Ён быў адлюстраваньнем аптымістычнай веры ў сілу розуму, здольную пабудаваць дасканалае грамадзтва. Ён мабілізаваў наймагутнейшыя пачуцьці — чалавекалюбства і нянавісьць да прыгнёту — у імя маральна абгрунтаванай грамадзкай мэханікі. Ён заваяваў некаторыя сусьветна ведамыя розумы і некаторыя найбольш ідэйныя сэрцы — і нягледзячы на гэта прывёў да некаторых найгоршых злачынстваў гэтага, роўна як і якога-колечы іншага стагодзьдзя.

Апрача гэтага, камунізм рэпрэзэнтаваў няўдалую спробу поўнай рацыяналізацыі грамадзкага жыцьця. Ён меркаваў, што пісьменнае, палітычна сьведамае грамадзтва можа пачаць кантраляваць грамадзкае разьвіцьцё, накіроўваючы соцыяэканамічныя ператварэньні да наперад закладзеных мэтаў. Гісторыя тады была б ужо не спантанным, у вялікай меры выпадковым працэсам, а снадзівам калектыўнага інтэлекту і маральных мэтаў чалавецтва. Такім чынам, камунізм жадаў шляхам арганізаваных захадаў гарманійна спалучыць палітычны рацыяналізм з грамадзкай маральнасьцю.

Аднак на практыцы празьмерная вера ў чалавечы розум, схільнасьць, свомая зацятым змаганьням за ўладу, ператвараць дыскусійныя гістарычныя ацэнкі ў дагматычныя аксыёмы, лёгчыня, зь якой маральная крыўда выраджаецца ў перакананую ў сваёй апраўданасьці палітычную нянавісьць, і, асабліва, ленінскае спалучэньне марксізму з адсталай аўтакратычнай традыцыяй Расіі — усё гэта адмяніла марксізм у снадзіва палітычнага прыгнёту, выяўна супярэчнага зь ягонымі собскімі маральнымі матывацыямі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x