Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але, каб жыцьцё ня страціла сэнсу, мы павінны нанава прадумаць наш сьветапогляд. Вось урыўкі каталёгу заданьняў, якія неабходна выканаць:

— рэлігія павінна быць асэнсаваная нанова — фундамэнтальныя паняцьці ня могуць заставацца такімі, якімі яны былі цягам апошніх стагодзьдзяў. Наколькі нам вядома, нічога ў гэтым кірунку ня зроблена;

— патрабуецца новая філязофія, якая б урэшце сур’ёзна паставілася да адрозьненьня паміж сьветапоглядам і навукай. Яе пачаткі назіраюцца сёньня ў выглядзе аналітычнай філязофіі, але і ёй яшчэ далёка да поўнага адрыненьня самых розных філязофіяў мінуўшчыны, якія, калі ўвогуле не зьяўляюцца звычайнай балбатнёй, знаходзяцца ў супярэчнасьці з сучаснай духоўнай сытуацыяй;

— нашы погляды на навуку трэба асэнсаваць нанова. У гэтым сэнсе шмат зроблена, але яшчэ далёка да зразуменьня масамі нават найпрасьцейшых вынікаў сучасных дасьледаваньняў. Пры гэтым шмат трэба зрабіць нават на ўзроўні філязафічнага аналізу навукі;

— калі мы не памыляемся, тое ж самае можна казаць аб грамадзкіх навуках, дзе, прыкладам, цяперашняе супрацьстаўленьне сацыялізму і капіталізму падаецца цалкам састарэлым і аджылым.

Гэты пералік найважнейшых заданьняў, безумоўна, яшчэ можна значна падоўжыць.

Тэкст перакладзены паводле: Kultura, № 3 (510), 1990.

* Юзаф Бахеньскі(поўнае імя — Інацэнты Мар’я Юзаф Бахеньскі), польскі філёзаф, манах-дамініканін, пэдагог, прафэсар унівэрсытэту Фрыбургу ў Швайцарыі, памёр 8 лютага 1995 году, пражыўшы доўгае і плённае жыцьцё. Яго апошнія выдадзеныя ў Польшчы кнігі і артыкулы — «Zarys historii filozofii» (Wydawnictwo Philed, 1993), «Wspomnienia» , «Podręcznik mądrości tego świata» (Wydawnictwo Philed, 1994), «Sto zabobonów (krótki filozoficzny słownik zabobonów)» , «O filozofii analitycznej» (Ruch Filozoficzny, t. XLVII № 1, s. 35–41, 1993). У перадмове да свайго твору «Сто забабонаў» Бахеньскі пісаў: « (...) Такім чынам, гаворка ідзе перадусім пра забабоны. Я ня ўпэўнены, што гэтае слова было выбрана ўдала — можа, больш правільна гаварыць аб перакручваньнях або аблудах, бо слова «забабон» як бы мае прысмак нечага магічнага: не дарма «забабонным» называецца чалавек, перакананы, што ён нечага можа дасягчы, прамаўляючы таямнічыя словы альбо працінаючы голкай ляльку з воску. Таму гаворка зазвычай ідзе аб нечым практычным, аб відзе абсурднай тэхнікі. Дзеля гэтага і шмат якія абгавораныя тут меркаваньні — можа, нават бальшыня — маюць тэарэтычны, а не практычны, а таму і не магічны характар. Калі, нягледзячы на гэта, я ўжываю гэтае слова, то толькі таму, што яно часам азначае ў нашай мове таксама тэарэтычныя памылкі, a таксама таму, што ў ім чуецца нутраная моц, што яно дае больш поўнае выражэньне майму стаўленьню да дурнотаў, якімі і ёсьць забабоны. У кожным выпадку я вызначаю «забабон» наступным чынам: вераньне, якое (1) безумоўна ў вялікай меры памылковае, але нягледзячы на гэта (2) лічыцца за безумоўна праўдзівае. Так, напрыклад, астралёгія ёсьць забабонам у маім значэньні слова, бо яна відавочна памылковая, але, нягледзячы на гэта, лічыцца сукупнасьцю аксыёмаў (...)» . Юзаф Бахеньскі пэўны час жыў і працаваў у кляштары пры валынскім мястэчку Падкамень (сам ён нарадзіўся паблізу — у селішчы Паніква). Перад наступам савецкіх войскаў выехаў на Захад. Як сьцьвярджаюць польскія крыніцы, у кляштары заставалася каля 500 палякаў, калі 12 сакавіка 1944 году вялікі аддзел украінскіх нацыяналістаў, узмоцнены сіламі «Ukrainische Hilfpolizei» , ажыцьцявіў «зачыстку» гэтага аб’екта. У выніку крывавага гвалту загінулі старыя, дзеці, жанчыны, манахі. У выдадзеных у 1994 годзе «Spomnieniach» Бахеньскі пісаў: «Эўропа, наша Эўропа — канчаецца ў Падкамені. Думаю, што кожны, хто перажыў гэтыя падзеі, ніколі не спакусіцца на байкі пра Эўропу ажно да Ўралу» . Рэцэпцыі філязофіі Бахеньскага ў Польшчы прысьвечаны артыкул — «Józef Maria Bocheński w Polsce» (Ruch Filozoficzny, t. XLVI, № 2, s. 227a–228a, 1990).

Паслоўе перакладніка

Уплыў, які аказаў на філязофію і тэалёгію XX ст. гэты мысьліцель, цяжка пераацаніць. Гэтаму паспрыяла ў тым ліку і шырыня зацікаўленьняў філёзафа, у сфэры якіх апынуліся гісторыя, тэорыя і сучасны стан, асноўныя праблемы і тэндэнцыі разьвіцьця лёгікі (гэтай тэме прысьвечаны цэлы шэраг працаў, сярод якіх выразьнім наступныя: «La Logique de Theophaste» (1939), «Precis de la logique mathematique» (1948), «Ancient Formal Logic» (1951), «Formale Logik» (разам з А. Мэнэ, 1956), «The Logic of religion» (1956, польскі пераклад — «Logika religii» — быў апублікаваны ў 1990 г.), «Grundriss der Logistik» (1973), гісторыя і актуальныя пытаньні філязофіі ( «Europische Philosophie der Gegenwart» (1947), «Wege zum philosophischen Denken» (1959, польскі пераклад — «Ku filozoficznemy myśleniu» — зьявіўся ў 1986 г.), «Zarys historii filozofii» (1993), мэтадалёгія філязофіі і навукі ( «Die zeitgenцssene Denkmethoden» (1954), «Contributions оf Logic and Methodologic» (1965, у кнізе зьмешчана найпаўнейшая бібліяграфія твораў Бахеньскага).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x