Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вiткацы, Гамбровiч i Шульц, не належачы да аднаго пакаленьня, стварылi, аднак — кожны па-свойму, — асноўныя творы польскага мадэрнiзму. Не таго, аб якiм думаў Казiмеж Выка, замыкаючы яго ў цесных рамах Маладой Польшчы як эпохi. А таго мадэрнiзму, якi ёсьць найважнейшай плыньню ўсiх пакаленьняў дваццатага стагодзьдзя, якi доўжыцца вось ужо стагодзьдзе i будзе iснаваць значна даўжэй, чымся мяркуюць ягоныя лiквiдатары. Будзе iснаваць, бо праблемы i пытаньнi, пастаўленыя на пачатку нашага стагодзьдзя, не былi нi вырашаныя, нi адхiленыя. Тое, што мы i надалей у творах Вiткацага, Шульца i Гамбровiча адкрываем пякучыя для нас дагэтуль пытаньнi, найлепшы для гэтага довад.

Тэкст перакладзены паводле: Dialog, № 19 (460), 1995.

* Тэкст чытані, прагалошанай 8 чэрвеня 1995 году ў Радамі як уводзіны да II Міжнароднага Гамбровіцкага Фэстывалю.

Уладзімеж Балецкі— вядомы польскі крытык і літаратуразнаўца. Спэцыялізуецца на творчасьці Юзафа Мацкевіча, Густава Гэрлінга-Грудзіньскага, а апошнім часам і Чэслава Мілаша. Здабыў таксама аўтарытэт у вывучэньні польскага літаратурнага мадэрнізму. Працуе ў варшаўскім Інстытуце літаратурных дасьледаваньняў. Уваходзіць у склад журы прэстыжнай літаратурнай прэміі імя Анджэя Кіёўскага.

На працягу апошніх пяцёх гадоў напісаў і выдаў кнігі «Poetycki model prozy w dwudziestoleciu międzywojennym — Witkacy, Gombrowicz, Schulz i inni — studium z poetyki historycznej» (Kraków: Towarzystwo Autorów i Wydawców Prac Naukowych Universitas, 1996), «Rozmowy w Dragonei» (Szpak, 1997), «Rozmowy w Neapolu» (2000) — апошнія дзьве ўяўляюць сабой цыкль размоваў і інтэрвію з памерлым у чэрвені 2000 году пісьменьнікам-эмігрантам, сталым аўтарам парыскай «Kultury» Гэрлінгам-Грудзіньскім, якому Балецкі прысьвяціў такія словы: «Як і шмат якія пісьменьнікі XX стагодзьдзя, Гэрлінг абраў так званую аўтарскую нарацыю (ад першай асобы), бачачы ў ёй ня столькі магчымасьць павелічэньня шматузроўневых дачыненьняў паміж выдумкай і праўдай, колькі шанец для суб’ектывізацыі праблемаў, якія ён адлюстроўвае ў сваёй творчасьці. Таму што аб чым бы ні апавядаў Гэрлінг-Грудзіньскі, ён заўсёды апавядае аб сабе — аб чалавеку, які спрабуе зразумець людзей, іх долю, паводзіны, пазыцыі» .

У 1998 годзе Ўладзімеж Балецкі ўклаў і зрэдагаваў вялікі зборнік паэзіі Чэслава Мілаша «To, co pisałem» . У 1999 — зборнік любоўнай лірыкі «Snuć miłość... Polska poezja miłosna XV–XX w. Antologia» (Świat Książki, Warszawa, 1999). У тым жа годзе напісаў паслоўе да кнігі Мілаша «Zniewolony umysł. Lekcja literatury z Czesławem Miłoszem i Włodzimierzem Boleckim. Posłowie Włodzimierz Bolecki» (Wydawnictwo Literackie, Kraków, 1999). «Rozmowy w Dragonei» ў 1998 годзе была разам з «Polak po komunizmie» Тэрэсы Багуцкай вылучана на прэстыжную літаратурную прэмію «Nike» ў намінацыі «найлепшая кніга году» .

У інтэрвію, узятым ува Ўладзімежа Балецкага пасьля заўчаснай сьмерці вялікага польскага паэта Зьбігнева Гэрбэрта, ёсьць такія думкі: «Значэньне творчасьці Зьбігнева Гэрбэрта выходзіць і надалей выходзіцьме за літаратуру. Як пісьменьнік і чалавек Гэрбэрт быў назіральнікам вар’яцтваў у гісторыі XX стагодзьдзя. Галоўнай ідэяй яго творчасьці было захаваньне меры і асноўных цнотаў: сумленнасьці, вернасьці, праўдзівасьці і адвагі. Ён быў пісьменьнікам-мудрацом, які вучыў сваіх сучасьнікаў трымаць дыстанцыю да ідэалёгіі, фанатызму і ўсіх тых уяўленьняў, якія фундамэнтальны вымер чалавечых годнасьцяў імкнуліся замяніць абстракцыямі палітыкі, ідэалёгіі, дактрыны etc.

На маю думку, значэньне творчасьці Зьбігнева Гэрбэрта расьціме, дарма што і так 40 год гэтая творачасьць безупынна суправаджае ўсе пакаленьні чытачоў у Польшчы. Расьціме, паколькі скептычнае і іранічнае стаўленьне Зьбігнева Гэрбэрта да вар’яцтваў людзей і гісторыі ў наша стагодзьдзе вынікае з таго перакананьня, што чалавек — гэта глыбака маральная істота, мэтафізычная і што няма мацнейшай зброі супраць жорсткасьці, зла, падману, чымся захаваньне гэтых простых і непахісных годнасьцяў, якія ён выявіў ува ўсёй творчасьці» .

Пераклад зьдзейсьнены з ласкавай згоды аўтара.

Юзаф Бахеньскі*

Духоўная сытуацыя часу

I

Карл Яспэрс, адзін з найбольш славутых мысьліцеляў XX стагодзьдзя, выдаў калісь кнігу пад назвай Die geistige Situation der Zeit — «Духоўная сытуацыя часу» . Кніга была апублікавана ў пэрыяд, поўны палітычных забурэньняў, — і няма дзіва, што філязаф закрануў у ёй перадусім грамадзкія і палітычныя справы. Але яе загалоўку можна таксама надаць і глыбейшае значэньне: яго можна аднесьці да падставаў нашай думкі і чыну, гэта значыць, нашага сьветапогляду. У гэтым значэньні ён ужыты і тут.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x