• Пожаловаться

Невядома: Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома: Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2000, категория: Культурология / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Невядома Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]
  • Название:
    Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]
  • Автор:
  • Издательство:
    Энцыклапедыкс
  • Жанр:
  • Год:
    2000
  • Город:
    Менск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Невядома: другие книги автора


Кто написал Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Супастаўленьне Шульца i Гамбровiча перад 1939 годам зусiм не належала да руцінных крытычных штампаў, нават наадварот: крытыкi баржджэй супрацьстаўлялi гэтых пiсьменьнiкаў, чымся злучалi. У трыццатых гадох найвыдатнейшыя крытыкi мiжваеннага пэрыяду творчасьць Шульца зьмяшчалi блiжэй да прозы Хараманьскага, Брэзы, Анджаеўскага, Налкоўскай цi — у больш далёкай пэрспэктыве — Кадэна i Бэрэна. Дарма што Гамбровiч — як пiсаў Фiк — належаў да той жа самай генэрацыi «хвораманьякаў» , ён на фоне творчасьцi сваiх калегаў быў — прыкладам для Фрыдэ — нечуванай i цалкам адмысловай неспадзеўкай.

А Вiткацы? Вiткацы ўвогуле ня браўся пад увагу. Проста лiчылася, што ён належыць да поўнiцай iншага — старэйшага пакаленьня пiсьменьнiкаў, якiя ня маюць нiчога супольнага з Шульцам i Гамбровiчам, г.зн. зь пiсьменьнiкамi, дэбют якiх прыпаў на трыццатыя гады.

Прозьвiшча Вiткацага да прозьвiшчаў Гамбровiча i Шульца настала было далучана адно пасьля вайны. Найперш у 1949 годзе гэта ўчынiлi Блоньскi, Фляшэн i Пузына, а празь некалькi гадоў, з 1956 году — пасьля паўтарэньняў у кнiгах i тэатральных iнсцэнаваньняў — супастаўленьне гэтых пiсьменьнiкаў сталася знакам часу.

Хваля гэтых траiстых супастаўленьняў узьнялася пад канец шэсьцьдзясятых i семдзясятых гадоў, упаасобку за мяжой, дзе таксама пачало выяўляцца зацiкаўленьне да твораў Вiткацага i Гамбровiча. Прозьвiшчы пiсьменьнiкаў, якiя раней у лiтаратурнай i тэатральнай рэцэпцыi баржджэй разьдзялялiся, цяпер пачалi зрастацца. Безумоўна, адной з прычынаў была замежная рэцэпцыя iхнай творчасьцi, што хутка заўважылi i польскiя дасьледнiкi. На пачатку семдзясятых гадоў, прыкладам, Лех Сокул зьдзейсьнiў супастаўленьне iнсцэнаваньняў п’есаў Вiткацага i Гамбровiча ў міжнародных тэатрах. Тады гэткае згадваньне — не пераводзячы подыху — Гамбровiча, Шульца i Вiткацага ўжо назаўсёды ўвайшло ў слоўнiк польскай i замежнай лiтаратурнай i тэатральнай крытыкi. «Своеасаблiвай тройцай» (Seltsame Dreieinigkeit) назваў гэтых пiсьменьнiкаў аўстрыйскi крытык В. Гэдэке, а амэрыканскi перакладнiк Вiткацага, Арыбан, напiсаў у гэтым жа самым часе параўнальнае дасьледаваньне аб рэвалюцыi ў тэатры Вiткацага i Гамбровiча.

Сёньня Вiткацы, Гамбровiч, Шульц прысутнiчаюць у кожным падручнiку i дапаможнiку з польскай лiтаратуры дваццатага стагодзьдзя як нешта неразлучнае. Такiм чынам, з трох розных iндывiдуалiстаў паўсталi трайняты. Таму дастаткова толькi загаварыць аб кожным зь iх, як адразу выявiцца, што кожны зь iх не iснуе ў адрыве ад двух другiх. Другi Мiжнародны Гамбровiцкi Фэстываль, формула якога была пашырана на прозьвiшчы Вiткацага i Шульца, — найлепшы прыклад гэтага.

2.

Для крытыкаў, дасьледнiкаў лiтаратуры або аўтараў разнастайных дапаможнiкаў супастаўленьне Вiткацага, Гамбровiча i Шульца мае, вiдавочна, найперш прагматычны i iнфармацыйны характар або, калi так можна сказаць, «фэстывальны» , але гэта ўжо ня ёсьць — як раней — нiякiм адкрыцьцём. Гэта сталася папросту вiдавочнасьцю, а напару — зацяганым стэрэатыпам. Тым ня менш пазнавальныя вартасьцi, што вынiкаюць з супастаўленьня Вiткацага, Гамбровiча i Шульца — калi ўжыць фармулёўку Зандаэўра — рашуча «падаражэлi» . Сёньня для такiх супастаўленьняў ужо не стае пэрсанальнай легенды, хаця якраз яна фармуе пашыраныя ўяўленьнi аб падобнасьцi i супольнасьцi гэтых трох вялiкiх мастакоў.

Легенду той самай супольнасьцi — як вядома — генiяльна скадыфiкаваў сам Гамбровiч, а крытыкi — што найчасьцей здараецца ў гамбровiчалёгii — пасьлей разьвiлi яго фармулёўкi i ацэнкi. Часьцей, аднак, тыя, якiя паказвалi на блiзiню, радзей тыя, якiя былi дэклярацыяй неперасягальнай апрычонасьцi.

У бальшынi супастаўленьняў Вiткацага, Шульца i Гамбровiча дамiнаваў пошук супольных эстэтычных, фiлязафiчных, мастацкiх прынцыпаў i супольнага месца на мапе польскай лiтаратуры дваццатага стагодзьдзя. Характарыстыкi гэтай супольнасьцi, праўда, несупынна ўзбагачаюцца, але яны нязьменна ўпiсваюцца ўва ўсё больш банальныя разважаньнi аб авангардным цi гратэскавым i парадыйным характары творчасьцi гэтых пiсьменьнiкаў. Рэч ясная, такая характарыстыка праўдзiвая, але яна павiнна баржджэй адасабляць, чымся злучаць, паколькi гратэск i пародыя ў сьвеце Вiткацага, Гамбровiча i Шульца зусiм розныя зьявы.

Трапна пiсаў у 1992 годзе Ежы Памяноўскi: «Прозьвiшчы Вiткевiча i Гамбровiча вымаўляюцца на адным дыханьні. I гэты i гэны гаворыць аб Вiткевiчу як аб папярэднiку Гамбровiча. Гэта цьверджаньне тыпу «post hoc, ergo propter hoc». У кожным разе яно досыць скарасьпелае. У iснасьцi iхныя сьветагляды былi супрацьлежныя, таксама як i тэмпэрамэнты. Што iх злучала, дык гэта супольныя ворагi, пачуцьцё гумару i сьвядомасьць адзiноты, каб не сказаць — адчужэньня, на якое пакутавалi вялікія розумы ў Польшчы. Таксама iх злучала надзвычай крытычнае стаўленьне да таго, што папулярна называецца нацыянальнай традыцыяй, [але] з гэтай крытыкi яны рабiлi [...] розныя высновы. [...] Гаворка iдзе адно аб разглядзе пiсьменьнiкаў пры дапамозе iхнага думальнага iнвэнтару, без упакаваньня iх у супольную чыстую шуфляду» *.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Пасля Жыццё
Пасля Жыццё
Васіль Быкаў
Герман Гессе: Стэпавы воўк
Стэпавы воўк
Герман Гессе
Уладзімір Караткевіч: Зямля пад белымі крыламі
Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анатоль Бутэвіч: Славутыя родам сваім
Славутыя родам сваім
Анатоль Бутэвіч
Анеля Катковіч: Успаміны
Успаміны
Анеля Катковіч
Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.